ISBN :
Возрастное ограничение : 6
Дата обновления : 10.12.2023
Раство для Элiзы
Анастасiя Пятрэвiч
На Раство адбываюцца цуды. Рэальнасць можа змяняцца нават тады, калi няма нiякiх шансаy яе змянiць. Але цi скарыстаецца сям’я Мурашовых падказкамi Неба, каб выратаваць старэйшую дачку Элiзу ад небяспекi? Прастора, i час могуць падпарадкоyвацца людзям, i анёлы ствараюць сапраyднае Свята…
Анастасiя Пятрэвiч
Раство для Элiзы
Кажу вам, што большая радасць у небе будзе з аднаго грэшнiка, якi навяртаецца, чым з дзевяноста дзевяцi праведнiкаy, якiя не маюць патрэбы y навяртаннi.
Евангелле ад Лукi:15-7
– Мамачка, я yжо выходжу.
Дзверы кватэры зачынiлiся, пакiдаючы за сабой yтульную цёплую атмасферу шматдзетнай сям’i Мурашовых. Два малодшыя брацiкi i дзве сястрычкi, а таксама мама з прастудай засталiся дома. Самая старэйшая дачка, трынаццацiгадовая Элiза, вырашыла гэтым перадкалядным вечарам пайсцi пагуляць. Ёй было трохi маркотна на душы, ды яшчэ дзяyчынка вельмi сумавала па тату, якога не бачыла амаль шэсць месяцаy (ён працаваy за мяжой, дальнабойшчыкам).
Тата Элiзы, Арцём Раманавiч, рамантык, творчы чалавек, мастак у душы i па прафесii, мусiy пераквалiфiкавацца на кiроyцу, каб пракармiць сваю вялiкую сям’ю. На жаль, на радзiме зарабiць добрых грошай з творчасцi было амаль немагчыма, таму трэба цярпець вымушанае раставанне з сям’ёй, каб аплачваць крэдыты i мець годны yзровень жыцця. Ён вельмi любiy сваю жонку, дзетак i таму шмат працаваy, каб на yлюбёнае свята сям’i – Раство – вярнуцца дахаты з падарункамi. Аднак у гэтым годзе нешта пайшло не так. Наконаднi святочнымi выходнымi Мурашова выклiкала кiраyнiцтва i паведамiла, што неабходна паехаць у яшчэ адну няпланавую камандзiроyку. І прычым звыштэрмiнова. Важны хуткапсавальны груз трэба завесцi y адзiн з гарадоy Германii – Дзюсельдорф. Што тут зробiш, як адмовiш, калi гэта так важна. Тым больш плацiлi яму вельмi добра y гэтай фiрме, нават больш, чым мужчына мог сабе yявiць, i таму псаваць адносiны з начальствам яму зусiм не хацелася – дзе ты такую добрую працу знойдзеш. Прыйшлося адкласцi вяртанне дадому яшчэ на тыдзень-другi. Добра Арцём зрабiy цi дрэнна – ён не мог зразумець, але згрызоты сумлення чамусьцi пасялiлiся y ягонай душы, нягледзячы на тое, што жонка падтрымала яго. Як кажуць, унутры скрэблi кошкi, хоць, здаецца, ён зрабiy усё правiльна, разлiчыy, расклаy па палiчках. “Можа, трэба было адмовiць? Няyжо нiкога не знайшлi б? Вунь Янэк Савiцкi, нежанаты, свабодны як вецер, мог бы замест мяне паехаць. Чаму я згадзiyся? Я згаджаюся заyсёды. Якi я мяккацелы… Але мне цяпер зусiм не да твару адмаyляцца, таму трэба збiрацца y рэйс, вось i yсё”.
Нарэшце yсё ж такi Арцём усвядомiy прычыны сваiх пакут сумлення: ён жа абяцаy Элiзе абавязкова вярнуцца дадому на Раство. “Калi ты абяцаy, ты павiнен быy выканаць сваё абяцанне i не згаджацца нi на якiя прапановы начальства, – казаy яму yнутраны голас. – Тое, што ты даy абяцанне дзiцяцi, не азначае, што яго можна не выконваць”. ”Але не yсё ад мяне залежыць у гэтым жыццi", – спрабаваy апраyдвацца перад сваiм сумленнем бацька. “Ага, ты проста мог сказаць «не» – i yсё. Нiхто б цябе не звольнiy. Яны павiнны разумець – у цябе сям’я.”
І вось пакуль дальнабойшчык у цэнтры Еyропы мучыyся са сваiм сумленнем, збiраючыся y чарговы рэйс, яго дачка Элiза, знаходзячыся y родным Гродне, выйшла з пад’езда i пакрочыла па замеценай снегам дарожцы, якая вяла яе y цэнтр горада.
– Дачушка, мiлая, будзь асцярожнай… – гэтыя словы не дасягнулi слыху Элiзы, бо былi сцiшаныя ахрыплым голасам мамы i таму засталiся y межах кватэры. Мама дзяyчынкi, Веранiка, хатняя гаспадыня, хоць спачатку i сказала дачцэ, што трэба застацца дома, каб дапамагчы з меншымi дзеткамi ды y прыгатаваннi святочнай вячэры, усё роyна потым саступiла настойлiвай просьбе падлетка пайсцi пагуляць. Мо таму, што была вельмi знясiленая хваробай, каб сказаць цвёрдае “не”, цi праз сваю стомленасць бясконцымi хатнiмi клопатамi. Як бы там нi было, але Веранiка yжо шкадавала аб тым, што зрабiла. Яна нiяк не магла суняць трывогу, якая yсё нарастала i нарастала y сэрцы. Неспакой за дачку, прадчуванне, што з ёй можа здарыцца нешта благое, не пакiдалi яе. І яна не ведала, што рабiць. Спачатку прамiльгнула думка пазванiць мужу, але жанчына адразу адкiнула яе – там яму i так няпроста, навошта лiшняга клопату дадаваць. Потым пачала званiць дачцэ на тэлефон, але Элiза яго пакiнула дома: яна не вельмi любiла сучасныя сродкi сувязi, брала с сабой тэлефон вельмi рэдка. І сёння ён ёй, як вiдаць, таксама не быy патрэбны.
І так жанчына засталася y трывожным пошуку: хто можа дапамагчы y гэтай сiтуацыi i як захаваць дачку ад небяспекi?
Тым часам Элiза праходзiла праз упрыгожаны навагодняй iлюмiнацыяй гарадскi парк. Дзяyчынка з захапленнем разглядала дзiвосныя блiскучыя фiгуры i думала пра сябе: "Чаму так рэдка y жыццi здараюцца цуды?" Адна з навагоднiх кампазiцый у парку была па матывах любiмай казкi дзяyчынкi: "Сем лебедзяy". Майстар выразаy з дрэва сем фiгур прыгожых лебедзяy i адну драyляную дзяyчынку. "Гэта ж мой тата рабiy i размалёyваy iх! А дзяyчынка так прыгожа атрымалася y яго, што тата назваy мяне y гонар галоyнай гераiнi казкi – Элiзы! – успомнiла yзрушаная дзяyчынка. – Колькi гадоy прайшло, даyно гэтыя фiгуры не выстаyлялi. Але сёлета чамусьцi вырашылi зрабiць з iх кампазiцыю". Элiза яшчэ некаторы час пастаяла, разглядаючы татаву працу. Яна падумала, што, можа, лепш пайсцi дадому yсё ж такi. Але потым трохi з крыyдай успомнiла, што таты не будзе, хоць ён ёй i абяцаy прыехаць, i таму вырашыла рушыць далей.
Пайшоy невялiчкi снег. Элiза, трошкi адчуваючы згрызоты сумлення за пакiнутую дома хворую маму i малодшых брацiкаy i сястрычак, наблiжалася да месца, дзе збiралася яе кампанiя. Там ужо былi дзве яе новыя сяброyкi – Маша i Веранiка. Яны пазнаёмiлiся выпадкова, у адзiн з такiх сумных дзён, калi Элiза, не знаходзячы сабе месца дома, бязмэтна блукала па вулiцах горада.
Убачыyшы Элiзу, дзяyчаты прывiталiся i запрасiлi прысесцi. Сустракалiся яны на сходах закiнутага старога будынка y цэнтры горада. Даволi змрочнае месца для звычайнага жыхара, але такое прыцягальнае для моладзi. Тут яны маглi быць такiмi, якiмi хацелi, i дарослыя iм не перашкаджалi.
– Як справы? Якiя планы на свята? – запыталiся дзяyчаты Элiзу. Яны былi на пару гадоy старэйшыя за яе, больш кемлiвыя i прадуманыя. Свабодна паводзiлi сябе з хлопцамi, курылi цыгарэты, маглi выпiць алкаголь. Але Элiза yвесь час толькi аднеквалася ад iх прапанаваy выпiць ды пакурыць i псавала гэтым атмасферу: такая правiльная i недатыкальная, ды яшчэ i вонкава была прыгожая.
– Сёння мы хочам зрабiць святочны тусач, нас хлопцы запрасiлi да сябе на кватэру, пойдзеш з намi?
– Толькi не кажы не, – не дала yставiць слова Элiзе Веранiка, – бо мы з табой увогуле не будзем сябраваць, калi ты сёння не падтрымаеш нашу тусу.
– Ага, – сцвердзiла Маша.
Элiза была не з баязлiвак, яна магла за сябе пастаяць i мела сiлы не iсцi за натоyпам. Але сёння ёй хацелася неяк цiкава правесцi час, i яна падумала, што нiчога благога не здарыцца, калi проста схадзiць з дзяyчатамi y госцi: яна ж будзе не адна, ды i пiць там яе не прымусяць.
– Я магу схадзiць, калi вам так прынцыпова, але пiць усё роyна не буду.
Дзяyчынкi пераглянулiся памiж сабой: абы толькi прыйшла, а там мы яе зробiм адной з нас, ды i хлопцы дапамогуць. Яны закурылi па цыгарэце i пачалi размаyляць, хто яшчэ прыйдзе на тусу, задаволеныя згодай Элiзы.
Мiж тым, нiчога не прыдумаyшы, як дапамагчы дачцэ, мама Элiзы паклiкала малодшых дзяцей – дзесяцiгадовых блiзнятак Лiзу i Кацю, сямiгадовага Яна i пяцiгадовага Кастуся, i папрасiла iх памалiцца разам з ёй за Элiзу, а таксама за тату ды за тое, каб Госпад даy маме сiлы, аздаравiy i каб яны добра, усёй сям’ёй сустрэлi Раство.
Хлопчыкi i дзяyчынкi абступiлi хворую матулю i пачалi шчыра малiцца спачатку, як казала мама, за Элiзу, потым за тату, потым за маму, а потым i за добрае святкаванне Раства. І так яны некаторы час малiлiся сваiмi словамi, шчыра, прасiлi Бога, потым спявалi Яму песнi хвалы, потым славiлi Яго за нараджэнне Хрыста. І раптам iм стала так добра, так хораша, усiм разам, а мама нават заплакала, расчулiyшыся ад Божай прысутнасцi. Неспакой у сэрцы пачаy адступаць, хваляванне за дачку змянiлася на yпэyненасць, што yсё з ёй будзе добра. І Веранiка падзякавала Госпаду i дзецям. Потым яна дала кожнаму з дзетак невялiчкiя заданнi, i yсе пайшлi рыхтавацца сустракаць Раство. Нават самы маленькi Кастусь дапамагаy упрыгожваць ялiнку цацкамi i гiрляндай.
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «Литрес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/chitat-onlayn/?art=70085557&lfrom=174836202) на Литрес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом