Уладзімір Васькоў "Дахавік Казік"

Современная городская сказка о домовиках, которые живут на крыше дома в белорусском городе.

date_range Год издания :

foundation Издательство :Автор

person Автор :

workspaces ISBN :

child_care Возрастное ограничение : 0

update Дата обновления : 14.12.2023

Дахавiк Казiк
Уладзiмiр Васькоy

Современная городская сказка о домовиках, которые живут на крыше дома в белорусском городе.

Уладзiмiр Васькоy

Дахавiк Казiк




1. РАТАВАННЕ БУСЛА

Недалёка ад цэнтра аднаго сталiчнага горада адной невялiкай еyрапейскай крпамятае, бо дахавiкi жывуць вельмi-вельмi доyга – адзiн наш год для дахавiкоy, як адзiн месяц, а пасведчанняy аб нараджэннi y старыя часы не выдавалi.

Носiць Казiк старамодны фетравы капялюш-цылiндр чорнага колеру, кароткi чорны сурдут i чырвоныя штонiкi – мода на адзенне y дахавiкоy мяняецца не так часта, як у людзей. Затое мае Казiк прыгожыя красоyкi на тоyстай рыфлёнай падэшве i мабiльны тэлефончык. У красоyках Казiку вельмi зручна бегаць па стромкiх коyзкiх дахах, а па тэлефоне дахавiк размаyляе са сваiмi сябрукамi, якiя жывуць i y горадзе, i нават за мяжой.

Цяпер дахавiкоy у нас засталося няшмат (фактычна толькi два), бо людзi панабудавалi дамы, у якiх пляскатыя дахi. А дахавiкам такiя дахi не вельмi падабаюцца. Таму i давялося шматлiкiм Казiкавым супляменнiкам перасялiцца y iншыя краi, у розныя Англii i Ірландыi. У тых краях акурат тады мясцовыя дахавiкi ад'язджалi y далёкую Амерыку, i вызвалiлася шмат месца.

А Казiк застаyся дома. І найлепшы ягоны сябар Юзiк таксама застаyся. Дахавiк Юзiк жыве y iншым раёне горада, i сустракаюцца яны з Казiкам пераважна на iх дахавiкоовыя святы. А калi iм становiцца сумна, то яны размаyляюць адзiн з адным па мабiльных тэлефончыках. Шкада толькi, што мабiльная сувязь яшчэ дарагая, а грошы y дахавiкоy бываюць нерэгулярна, бо не бяруць дахавiкоy на сталую працу без дакументаy. І пенсiю не плоцяць.

Аднаго разу вырашыy быy Казiк дамагацца пенсii. Пайшоy ён у Пенсiйны фонд, грукнуy кулачком па стале i запатрабаваy:

– Пенсiю давайце! Я грамадзянiн рэспублiкi! Я Купалу з Коласам няньчыy, я Цётку гадаваy!

Чыноyнiца паглядзела на яго паверх акуляраy i строга спытала:

– А дакументы y цябе ёсць, хлопчык? Пашпарт, працоyная кнiжка, ну, у крайнiм выпадку, правы кiроyцы?

– Не, няма, – панура адказаy Казiк.

Ну адкуль, скажыце, у дахавiка можа быць працоyная кнiжка цi пашпарт, не кажучы yжо пра правы кiроyцы? Так i застаyся Казiк без пенсii.

Аднойчы, на пачатку восенi, Казiк адпачываy на сваiм гарышчы. Там у яго памiж комiнам i трубамi ацяплення стаiць маленькi ложак. Казiк ляжаy на ложку i сумаваy. Раптам у адчыненае акно заляцела знясiленае бусляня.

Казiк даyно жыy на свеце, а таму паспеy вывучыць шмат моy, у тым лiку i буслiную.

– Хто ты i што табе спатрэбiлася на маiм гарышчы? – спытаyся Казiк па-буслiнаму, шчоyкаючы язычком.

– Мяне клiчуць Бацiк, – праклекатала бусляня. – Я ад сваiх адстаy. Мы y Афрыку ляцелi. Я прагаладаyся, захацеy жабку злавiць i заблукаy. Ы-ы-ы! Што я буду рабiць?! Я дарогi не ведаю, я ж маленькi яшчэ – толькi першы раз лячу!

– Як жа табе, беднаму, дапамагчы? А ты нумар татавага мабiльнага памятаеш?

– Ага. Па-а-амятаю.

– Лiчы, пашанцавала табе, хлопча. Дыктуй нумар.

Прадыктаваy Бацiк нумар. Датэлефанаваyся Казiк да Бацiкавага таты, апавёy, што сын-шалапут у яго цяпер знаходзiцца, i дамовiлiся яны, дзе буслы пачакаюць Бацiка.

Пасля гэтага дахавiк выцягнуy з-за комiна геаграфiчны атлас i патлумачыy Бацiку, дзе тое возера, каля якога яго будуць чакаць суродзiчы. Потым выпiлi яны малака на дарожку, бананамi закусiлi, i бусел выправiyся y шлях. А Казiк лёг на ложак i зноy засумаваy. Вырашыy быy сябру патэлефанаваць, толькi вось грошы на рахунку скончылiся. Яшчэ горш дахавiку зрабiлася. Але неyзабаве Казiк успомнiy, якую добрую справу ён зрабiy, i яму стала лягчэй.

Нечакана y акно зноy заляцеy Бацiк. У дзюбе ён трымаy партманет.

– Трымай! – праклякатаy бусел, – на дарозе знайшоy. Ізноy развiтаyся i паляцеy. Гэтым разам назаyжды.

У партманеце дахавiк знайшоy шмат грошай. Але наш Казiк быy прыстойным i сумленным дахавiком i не мог проста так прысабечыць грошы.

Ён напiсаy некалькi абвестак такога зместу: «Знойдзены партманет з грашыма. Гаспадару можна звяртацца па адрасе: вулiца Замкавая, 29, гарышча, направа каля комiна. Спытаць Казiка».

Увечары дахавiк расклеiy абвескi на слупах i прыпынках ва yсiм раёне.

Цэлы тыдзень прачакаy Казiк. Але да яго нiхто так i не звярнуyся па грошы.

Аплацiy тады дахавiк рахунак за тэлефон, набыy красоyкi y падарунак Юзiку, бо той даyно пра iх марыy, накупляy усялякiх прысмакаy i пателефанаваy сябру:

– Здароy, Юзiк! – радасна павiтаyся Казiк з сябруком. – Тэрмiнова прыязджай, у мяне для цябе сюрпрыз.

– Лячу, – адказаy Юзiк, i пабег на вулiцу лавiць таксоyку.

І цэлых два з паловай днi балявалi Казiк i Юзiк. Выпiлi бочку квасу, з’елi мех каyбасы. Павесялiлiся, адным словам.

2. КАЗІК І ТЭХНІКА БЯСПЕКІ

Казiк вельмi любiy глядзець калыханку па тэлевiзары. Такая цiкавая перадача! У ёй паказваюць мульцiкi. А мульцiкi Казiк, як i iншыя дахавiкi, проста абажаy. Усiх гэтых Вiнi-Пухаy з Пятачкамi, Малых з Карлсанамi, фрэкен Бок…

Да фрэкен Бок у Казiка была нейкая незразумелая любоy. Ён часта казаy свайму найлепшаму сябру Юзiку:

– У нас такiх жанчын няма.

Казiк нават збiраyся ехаць у Стакгольм на пошукi фрэкен Бок, i Юзiку давялося прыкласцi шмат намаганняy, каб адгаварыць яго ад гэтай не вельмi разумнай задумы.

Свайго тэлевiзара y Казiка не было, але дахавiк знайшоy выйсце. Ён залазiy на край даху i, быццам акрабат, завiсаy унiз галавой каля суседскага акна. Дзецi yвечары глядзелi калыханку, i праз акно можна было паглядзець тэлевiзар разам з iмi. Праyда, давялося доyга прызвычайвацца да таго, што y тэлевiзары yсё было дагары нагамi. Але гэта ж дробязi y параyнаннi з асалодай ад прагляду yлюбёнай перадачы.

Вось i сёння Казiк заняy сваё месца i павiс унiз галавой, зачапiyшыся за край даху. Дзецi y залi yключылi тэлевiзар, i па экране забегалi маляваныя героi.

Казiк так захапiyся перадачай i развiтальнай песняй-калыханкай, што i не прыкмецiy, як заснуy. Прачнуyся ён ад ад моцнага yдару i грукату. Бумс! Ён сарваyся i yпаy на суседскi балкон. Калi б унiзе не было балкона, то нiколi больш дахавiку не давялося б яшчэ раз паглядзець калыханку. Засталося б ад яго толькi мокрае месца. Казiк гэта ведаy дакладна. Зусiм нядаyна y Казiкавым доме з трэцяга паверха вывалiлася бабулька, i Казiк, седзячы на сваiм даху, бачыy, як па яе прыязджалi машына «хуткай дапамогi» i палiцыя.

Успомнiyшы гэта, Казiк аж затросся.

– Бррр!

Неяк ён дабраyся да свайго даху i патэлефанаваy Юзiку.

Праз паyгадзiны сябар са слоiкам лiпавага мёду быy ужо каля ложка Казiка.

– Будзем лекаваць цябе мёдам, – сказаy Юзiк. – Дапамагае y дзевяноста дзевяцi адсотках ад любой хваробы.

І сапраyды, ранiцай Казiк быy як агурочак, бадзёры i вясёлы.

Юзiк, якi правёy усю ноч побач з сябрам, пачаy яго прабiраць:

– Будзеш ведаць, як парушаць тэхнiку бяспекi.

– А што такое тэхнiка бяспекi?

Казiк заyсёды, калi чаго ня ведаy, пытаyся y Юзiка. Юзiк шмат гадоy пражыy на даху гарадской бiблiятэкi i лiчыyся сярод дахавiкоy вельмi начытаным i разумным. Ён бы i надалей жыy на бiблiятэчным даху, але бiблiятэка пераехала y новы будынак, стары будынак пачалi рэстаyраваць i Юзiк мусiy адтуль з’ехаць, бо рэстаyратары замiналi нармальна жыць.

– Што такое тэхнiка бяспекi? – перапытаy Казiк.

– Ну як бы табе патлумачыць?

Юзiк абвёy позiркам гарышча i, пабачыyшы разетку, праз якую Казiк падзараджаy свой мабiльны тэлефончык, сказаy:

– Тыцнi два пальцы y разетку.

Казiк i тыцнуy. Пасыпалiся iскры, i цела Казiка пачало бiцца y рытме бугi-вугi. Нарэшце пальцы выскачылi з адтулiн разеткi, i дахавiк споyз па сценцы. З-пад цылiндра iшоy дым, а на каленках Казiкавых штонiкаy свяцiлiся дзiркi. Лоб у Казiка быy увесь мокры.

– Вось гэта i ёсць парушэнне правiл тэхнiкi бяспекi, – весела сказаy Юзiк. Ён увесь ажно ззяy ад таго, што змог так даходлiва растлумачыць сябру пра тэхнiку бяспекi.

– І што мне з табой рабiць? Тэлевiзар – гэта як цукеркi, ты ж iзноy палезеш сваю калыханку глядзець, – Юзiк пачаy задумлiва хадзiць узад-уперад. – Табе тэрмiнова трэба купiць тэлевiзар, – нарэшце сказаy ён.

– Ага. Тэлевiзар! Ды ён трыста талераy каштуе! – адказаy Казiк.

– Праблема, – пагадзiyся Юзiк. – Але я што-небудзь прыдумаю. А пакуль, – чао…

3. ПЛАН

Сонейка, на якое апоyднi нельга было зiрнуць, увечары пачало цямнець i рабiцца барвовым. Дзень рыхтаваyся да сну, а разам з iм i сонца. Яно пакрысе хавалася за суседнiм домам.

Дахавiк Казiк сядзеy на краi свайго даху, звесiyшы ножкi, i займаyся вельмi сур’ёзнай справай – пускаy бурбалкi.

Казiк быy майстрам у пусканнi бурбалак. Нават чэмпiён горада, шасцiгадовы Янук Ладыжка, не мог выдзiмаць бурбалкi такога памеру i такой рознакаляровасцi. І толькi iнтрыгi арганiзатара чэмпiянату па пусканнi мыльных бурбалак, якi адначасова быy яшчэ i бацькам Янука, не дазволiлi Казiку атрымаць медаль чэмпiёна.

Як толькi Казiк на чэмпiянаце надзiмаy цудоyную бурбалку, Базыль i Юрась, пяцiгадовыя агенты Януковага бацькi, стралялi па бурбалцы з трубачак. Кулямi служылi яблычныя зярняткi. Казiк ледзь не плакаy ад крыyды i несправядлiвасцi. Ён вырашыy узмоцнена трэнiравацца, каб да наступнага чэмпiянату навучыцца пускаць бурбалкi, якiм не будуць страшныя нiякiя зярняткi.

Сонейка хавалася за дом, а Казiк сядзеy, пускаy бурбалкi i назiраy, як яны плаyна апускалiся на брук тратуара i пералiвалiся yсiмi колерамi вясёлкi.

Раптам каля дома прыпынiлася таксоyка. З салона «Фальксвагена» вылез сябар Юзiк. На плячы y яго сядзела варона. Казiк прыгледзеyся i пазнаy Карыну, якая была iх агульнай знаёмай.

Юзiк i Карына задралi галовы yгору i, прыкмецiyшы Казiка, весела памахалi яму: Юзiк – ручкай, Карына – крылом. Праз некалькi хвiлiн сябры yжо сядзелi разам i весела сакаталi.

– Памятаеш, я казаy, што табе патрэбны тэлевiзар? – спытаyся y Казiка Юзiк.

– А як жа, – адказаy Казiк i пацёр бок, якi ён моцна yдарыy падчас прагляду калыханкi.

– Ну дык вось, у Карыны ёсць план, як зарабiць грошы на тэлек.

– Так, так, кар-р, – пацвердзiла варона.

Варта адзначыць, што Карына нiколi не кiдала слоy на вецер. Калi сказала, значыцца, сапраyды ведае, як зарабiць трыста талераy. Доyгае жыццё прывучыла варону трымаць слова.

Карына, як усялякая дама, утойвала свой узрост, але yсе знаёмыя ведалi, што ёй вось-вось будзе дзевяноста гадоy, i пацiху рыхтавалi падарункi на юбiлей.

– Значыцца, так, – працягвала Карына, —неyзабаве пачнецца перапiс насельнiцтва, i я дамовiлася праз знаёмую варону з магiстрату, што вас возьмуць перапiсчыкамi. Аплата 150 талераy. Фотакарткi y вас ёсць?

– У мяне няма, – цiха сказаy Казiк, – я не фотагенiчны.

Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом