ISBN :
Возрастное ограничение : 0
Дата обновления : 14.12.2023
– Не фота якi? – перапытала Карына.
– Ну, у мяне заyсёды нос крывым на картачцы атрымлiваецца.
– Галоyнае, каб рукi не былi крывымi, бо пiсаць давядзецца. А крывы нос перапiсчыку не зашкодзiць. Тэрмiнова сфатаграфавацца!
– А навошта гэты перапiс? – нясмела спытаyся Казiк.
Тут да размовы падключыyся Юзiк.
– Як гэта, навошта? Каб ведаць, колькi трэба дзiцячых садкоy i школак, колькi трэба тралейбусаy i трамвайчыкаy, колькi… Ну, ты зразумеy, Казiк?
– Ага. Зразумеy. А вось сабак, мяркую, нiхто не перапiсвае.
– Чаму ты так думаеш? – у адзiн голас запыталiся Карына i Юзiк.
– Каб iх перапiсвалi, то напыснiкаy у крамах ставала б для yсiх сабак. А y нас у двары, вунь паглядзiце, у паловы гаспадароy сабакi без напыснiкаy. Неяк мяне адзiн баксёр нават укусiy за лытку. Вось я i мяркую, што сабак не перапiсваюць.
– Якi ты, Казiк, разумны, кар-р, – сказала Карына.
– Генiй! – захапляльна дадаy Юзiк.
Сонейка схавалася за суседнi дах. Дзень скончыyся, i сябры, дамовiyшыся сустрэцца зноy, развiталiся.
4. ГЕРОЯМІ НЕ НАРАДЖАЮЦЦА
Казiк прачнуyся ад пiлiкання тэлефончыка. Не расплюшчваючы вачэй, ён намацаy мабiлку.
– Казiк слухае.
– Спiце, пан пажарнiк? – у слухаyцы зарагаталi, – Юзiк ля апарата. Давай хутчэй падымайся, мы з панi Карынай цябе абчакалiся.
Казiк падхапiyся i пачаy мiтуслiва гойсаць па гарышчы, збiраючы адзенне i запiхваючы y рот печыва
Праз паyгадзiны сябры yжо былi каля гарадской ратушы. Казiк i Юзiк зайшлi y будынак, а Карына засталася на вулiцы, матывуючы нежаданне iсцi разам з сябрамi тым, што яна, маyляy, сёння кепска выглядае.
Дахавiкi блукалi па магiстраце, можа, з гадзiну, пакуль, нарэшце, не натрапiлi на дзверы з шыльдай «ГАЛОЎНЫ ПЕРАПІСЧЫК».
Юзiк прыадчынiy дзверы, i яны зайшлi y кабiнет.
За вялiкiм блiскучым сталом, на якiм стаяла мноства розных прычындалаy, сядзеy маленькi вусаты чалавек.
– Добры дзень, сказаy Казiк.
– Дзень добры, – адказаy вусач. Ён падняyся з-за стала i, падышоyшы да дахавiкоy, працягнуy руку: – Галоyны перапiсчык.
Казiк пацiснуy яму руку i адрэкамендаваyся:
– Казiмiр.
– Юзiк таксама павiтаyся i сказаy:
– А я Юзiк.
– Начуты, начуты, як жа, – прабасiy Галоyны перапiсчык, – Ну што ж, панове, зоймемся iнструктажам…
Наранiцу сябры прыступiлi да перапiсу. Ранак быy пахмурны, iмжэy дожджык. Першым на iх шляху быy дом нумар 13 па вулiцы Кароткабродскай. Дахавiкi з варонай падыйшлi да пад’езда. За iмi да дома наблiзiyся бамбiза y цёмных акулярах. Галава y бамбiзы была лысая i круглая, як бiльярдны шар, а твар з трохдзённай поyсцю расплываyся y iнтэлiгентнай усмешцы.
Казiк нацiснуy пiмпачку дамафона.
– Хто там? – данеслася пытанне.
Дахавiк прыyзняyся на дыбачках i крыкнуy у мiкрафон:
– Гэта мы! Перапiсчыкi!
«Пiлiм-пiлiм», – раздаyся гук, i дзверы адчынiлiся.
Перапiсчыкi паднялiся на другi паверх i пазванiлi y дзверы кватэры. Ім адчынiла гаспадыня – мажная панi y фартуху.
– Заходзьце, калi ласка, – амаль дзявочым голасам прапанавала гаспадыня.
Перапiсчыкi зайшлi y вiтальню. І тут раптоyна… Раптоyна прагучаy хрыпаты голас:
– Усiм заставацца на месцы! Гэта рабаyнiцтва!
Хрыпаты голас належыy лысаму бамбiзу, у руках ён трымаy вялiзны пiсталет.
– Я сказаy, рабаyнiцтва! – нядобра паyтарыy лысы.
Пачуyшы гэта, гаспадыня i Юзiк сiнхронна згубiлi прытомнасць. Плюх! – грукнуyся на падлогу Юзiк. Ба-бах! – а гэта гаспадыня.
Казiк нечакана для сябе yпiyся зубамi y руку лысаму рабаyнiку. Скiвiцы сцiснулiся, быццам у бультэр'ера, i толькi пасля гэтага Казiк услед за Юзiкам i гаспадыняй страцiy прытомнасць. Рабаyнiк, якi не чакаy такога развiцьця падзей, упусцiy пiсталет i заскуголiy ад болю:
– А-а-ааа!!!!
Але Казiкавы зубы yчапiлiся моцна.
Тут Карына iмгненна прадублiравала Казiкаy укус кантрольным дзяyбком у лоб лысага. Бамбiза узвыy ад болевага шоку i, знепрытомiyшы, таксама грукнуyся на падлогу. Справа была скончана.
Калi палiцыя, выклiканая суседзямi, увалiлася y кватэру, на падлозе ляжалi чатыры непрытомныя целы, i толькi варона Карына пераможна махала крыламi, выгукваючы пры гэтым:
– Кар-р! Кар-р-р!!!
Інспектар палiцыi зiрнуy на нерухомага бандыта i радасна сказаy:
– Знаёмы твар!
Як выявiлася, гэта быy жулiк па мянушцы Глобус, аб’яyлены Інтэрполам у мiжнародны вышук. Глобус займаyся рабункам цацак i дзiцячых кнiжак. Доyгi шлейф злачынстваy цягнуyся за iм па цэлай Еyропе. Сотнi дзяyчынак i хлапчукоy засталiся праз бандыта без улюбёных цацак. Нават пiсталет у Глобуса быy вадзяным. Ён яго адабраy у беднага iспанскага хлопчыка. І толькi дзякуючы Казiку i Юзiку з Карынай удалося пакласцi канец Глобусавым злачынствам.
На наступны дзень у будынку гарадской палiцыi шэф палiцыi у прысутнасцi бургамiстра горада i шматлiкiх гасцей yзнагародзiy Казiка, Юзiка i Карыну значкамi «Ганаровы палiцыянт», а прадстаyнiк Інтэрпола абвясцiy аб прэмii y 500 талераy для герояy.
Цяпер тэлевiзар быy дакладна y Казiкавай кiшэнi.
5. НОВЫ СЯБАР
Пасля кароткай ночы прыйшла звычайная летняя ранiца. На вулiцах i завулках лянотна пазяхалi каты. Горад яшчэ спаy, i толькi дворнiкi шкрабалi сваiмi дзеркачамi па бруку. Шурх-шур-р-х, шух-х-шух, неслася з усiх бакоy у празрыстай ранiшнай цiшы. Раз-пораз пад вокнамi старых камянiц павольна прапаyзалi першыя тралейбусы з нешматлiкiмi заспанымi гарунамi-пасажырамi.
Дахавiк Казiк салодка соп у сваiм маленькiм ложку, якi стаяy на гарышчы стогадовага дому ля такога ж стогадовага комiна. На антэнных кабелях, што аблытвалi бэлькi, быццам павуцiнне, вiселi Казiкавы штонiкi i сурдут. Дахавiк снiy каляровы сон, у якiм ён падарожнiчаy з аднаго даху на другi па чароyнай вясёлцы, нiбыта па мосце. Вясёлка выгiналася велiзарнай дугой па-над горадам, i з яе гарба адкрываyся шыкоyны краявiд. Казiк сядзеy на вясёлцы i глядзеy унiз, на чырвоныя, зялёныя i шэрыя дахi, на тэлевежу, якая сваiм шпiлем даставала амаль да вясёлкi, на рэчку, што з вышынi здавалася тоненькай стужкай, на зелянiну дрэy. Побач з Казiкам праплывалi белыя пухавiкi-аблачынкi…
Сон быy такi цудоyны, што Казiку нават не хацелася прачынацца. Але спрацаваy таймер тэлевiзара, i гарышча ахутала бадзёрая музыка ранiшняй тэлегiмнастыкi. На экране сiмпатычныя дзяyчаты выраблялi складаныя па. Казiк хацеy быy паляжаць яшчэ пад коyдрай, але яго ногi самi сабою пачалi торгацца y рытме музыкi. Хоцькi-няхоцькi, давялося падымацца i для парадку зрабiць некалькi простых рухаy, каб ногi i рукi супакоiлiся. Пазаймаyшыся, дахавiк памыyся, паснедаy кавай i булачкай з маслам, пачысцiy зубы. Потым ён падняyся па драбiнках на дах i сеy з краю, звесiyшы ножкi.
Пасля сняданку yсе адпачываюць па-рознаму: адны чытаюць газету, iншыя глядзяць тэлевiзар, а вось Казiк любiy сядзець на краi даху i нiчога не рабiць. Проста сядзець i глядзець навокал. Перад Казiкам расцiлалася цудоyная панарама горада: стромкiя чырвоныя дахi старых камянiц, мудрагелiстыя флюгеры, алоyкi хмарачосаy. Вунь праз некалькi дамоy стаiць былая воданапорная вежа, немаведама калi пераробленая y звычайны жылы дом. А вунь вiдаць белая званiца касцёла Святога Францiшка. Знаёмы краявiд.
У доме насупраць ужо амаль усе прачнулiся. Праз адчыненыя вокны можна было пабачыць, чым у гэты час займаюцца жыхары. Казiк кiнуy позiрк на другi паверх. Ён разгледзеy дзяyчынку Паyлiнку, якая снедала на кухнi. Побач, каля плiты, завiхалася яе матуля. Паyлiна лыжкай корпалася y талерцы i асцярожна касавурылася на мацi – мяркуючы па yсiм, есцi Паyлiнцы не хацелася. Нарэшце матуля выйшла з кухнi. Дзяyчынка iмгненна падхапiлася, падбегла да акна i вылiла змесцiва талеркi на вулiцу.
«Снайперка» – падумаy Казiк, калi манная каша (а y талерцы была менавiта манная каша) вылiлася на пана, якога собiла y гэты момант праходзiць пад акном. Маленькi сабачка-таксяня, якога выгульваy пан, тут жа стаy аблiзваць калашыны гаспадара. А Паyлiна iзноy хуценька апынулася за сталом, ужо з пустой талеркай. Аблiты пан у разгубленасцi стаяy на тратуары i задзёршы галаву глядзеy угору…
Тут на гарышчы зазвiнеy Казiкаy тэлефончык, i дахавiк мусiy перапынiць назiранне, так i не даведаyшыся, чым усё скончыцца. Тэлефанаваy сябар Юзiк.
Прывiтанне, гультай! – са смехам прамовiy Юзiк.
Ад гультая чую, – парыраваy Казiк. – Як маешся, што чуваць у
свеце?
– У свеце крызiс i нестабiльнасць. Еyра падае, даляр расце, – паведамiy Юзiк.
– Я тут на абмене грошай трохi нажыyся, дык можа, куды-небудзь за горад выедзем – адпачнём, грошы распусцiм? Тым больш заyтра Купалле.
– А што, давай, – узрадваyся Казiк, – толькi трэба з сабой i Карыну yзяць. А то старая yжо забылася, калi на прыродзе была.
– Згода.
Дахавiкi дамовiлiся сустрэцца назаyтра ранiцай на аyтобусным вакзале…
Калi Казiк дабраyся а дзявятай да аyтавакзала, Юзiк i Карына yжо чакалi яго ля цэнтральнага yвахода. Юзiк быy з заплечнiкам, у якiм было паyнютка yсялякай смакаты.
– Ну што, пайду квiткi купляць, – паведамiy Казiк.
– Мне не трэба, – сказала Карына, – я прынцыпова езджу без квiтка.
– Вольнаму воля, – прамовiy Казiк i пайшоy па квiткi для сябе i для Юзiка.
Пачынала прыпякаць. На трэцяй пляцоyцы, ад якой адпраyляyся аyтобус, набралася багата народу. Падышоy аyтобус, i пасажыры пачалi заходзiць у расчыненыя дзверы. Але Карына, апярэдзiyшы yсiх, улезла y салон самая першая i, ускочыyшы на месца каля акна, пракаркала дахавiкам:
– Хутчэй да мяне!
Сябры yселiс
Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом