Перейти к содержанию

Белорусский дневник – 2023

Автор:

Категория
Современная русская литература
Год издания
Издательство
Издательские решения
ISBN
9785006203457
Возрастное ограничение
18+
Обновлено
25.09.2026

Аннотация

Во втором выпуске альманаха «Белорусский дневник — 2023» представлены очерки, рассказы, стихи, воспоминания участников НКА «Белорусы Москвы», а также других авторов, связанные с интересными моментами в жизни, с нашей родной Беларусью.

Читать «Белорусский дневник – 2023» — Владимир Николаевич Кулик онлайн

Страница 3 из 4

хіба ж калісьці не з трывогай
і продкі нашыя жылі? —
яны не менш прасілі ў Бога
спакою, міру на зямлі.
Планету нашу д'яблы дзеляць —
так з году ў год, так з веку ў век.
Нясе крыж страху і надзеі
звычайны, просты чалавек.
Наш час не горшы і не лепшы,
як і раней, ён б'е пад дых,
ён забівае і калечыць
людзей нявінных і слабых.
І ўсё ж не гасне ў сэрцы вера,
што прыйдзе той жаданы час,
калі Гасподзь у тлуме шэрым
у рэшце рэшт пачуе нас.

«Ні Хатынь, ні Хірасіма…»

Ні Хатынь, ні Хірасіма
не навучылі мірна жыць:
як у слоту ліст асіны,
зямля ад выбухаў дрыжыць.

Не змяніла ні на йоту
шлях чалавецтва і Сангмі:
зноў паўсюль чуваць грымоты,
зноў войны-бойні між людзьмі.

Смерць палюе днём і ноччу
па планах псеўдазмагароў:
ім нажыва засціць вочы —
таму цячэ ракою кроў.

Бачым: гора болей стала,
і цяжка Бога зразумець:
як дазволіў цемрашалам
злачынны куш ад войнаў мець?

«Хопіць войнаў!» – просіць сэрца,
чую крык яго я штодня:
«Хопіць, злыдні, сеяць смерці!
Наш свет людзей – адна радня!»

Пантэон віны

У кожнай вайны – неабсяг віны:
На нашай планеце спрадвеку
Не зналі большай і лепшай цаны,
Чым мір і спакой чалавека.

На кожнай вайне – акіян крыві,
Як вынік сляпой варажнечы,
А мы сцвярджаем адно: се ля ві,
Нібы ратавацца больш нечым.

Ад кожнай вайны – толькі чорны след
І кляймо ў чалавечых душах.
Калі ж перастане цывільны свет
Маўчаць, быць да іх раўнадушным?

«Здавалася, жар-птушка – у руках…»

Здавалася, жар-птушка – у руках,
Прыручана і вечна будзе з намі,
Ды неўпрыкмет узнёсся ў неба птах,
Знік разам з летуценнямі і снамі.

Здавалася, навошта райскі сад? —
І на зямлі мы знойдзем сваё шчасце,
Ды зацягнулі хмары далягляд
І грымнуў гром над лёсам і над часам.

Мы верылі, сумневу не было:
Наш кожны крок наперад – пераможны,
Ды толькі нас жыццё ў тупік вяло,
Бо мы ішлі дарогаю бязбожнай.

Бог беражэ, штодня ратуе нас.
Ён бачыць: ходзім мы па полі мінным…
І нам дае на роздум пэўны час
Перад судом за ўсе грахі, правіны.

«На вачах свет мяняецца …»

На вачах свет мяняецца —
Не мяняемся мы.
Незалежна ад нацыі,
Ад вясны ці зімы.

Грымне гром – перахрысцімся.
Пакуль ціха – грашым.
І гадамі не чысцімся,
Носім бруд у душы.
Засвярбела – пачэшамся,
Хіба ж гэта бяда?
Над памылкамі цешымся —
Звянуць, як лебяда.

Чырванеем ад сораму? —
Не пра нас і наш век,
Скінуў лапці з аборамі
З ног даўно чалавек.

Значыць, шмат нам дазволена,
Як вясновай траве.
А душа не аголена —
Яна ў целе жыве.

Ёй, душы, абыякава
Да таго, як жывеш,
Дачынення ніякага —
Што ты сееш і жнеш.

І кідаемся фразамі:
«Як і ўсе, хлеб жуём.
Мы ж у Бога за пазухай
З нараджэння жывём…»

А душа не змянілася
Ні на йоту, ні-ні.
Цела, цешся і мілуйся —
Сыты шанц не міні.

І ўчынілі спаборніцтва:
Хто найбольш украдзе,
Ашукае, ці шкодніцтва
На каго навядзе.

Што ў душы такой вырасце?
Мы сябе, малайцоў,
Не лупцуем ні шчырасцю,
Ні вярбовым дубцом.

Не жыццём мы ўсе стомлены,
Не сяўбой, не жнівом —
Дух наш дзікасцю зломлены,
Так жылі і жывём.

Пэўна, так і звякуем мы
З поўным мехам правін.
Бачыць Бог, што бракуе ўсім
Спавядальных хвілін.

Апраўданне: «Мы вольныя…
Суд жа будзе пасля…»
Так істотай жывёльнаю
Можна стаць спакваля.

Вальналюбства аматары,
Падпявалы хлусні…
Адчуваю, што ў аўтара
Паляцяць камяні.

«О, колькі ў душах чалавечых плесні! …»

О, колькі ў душах чалавечых плесні! —
Нібыта на дрывотнях паміж дроў
Пасля зімы завейнай напрадвесні,
Як снег вадою талай збег з двароў.

О, колькі ў людзях нарасло каросты
Нахабства, хамства, зайздрасці, хлусні! —
Яе, на жаль, не менее з узростам,
А больш і больш у кожным новым дні.

О, колькі ў словах чалавечых дзёгця! —
Абмазаць, зганьбіць з галавы да пят
Хто пад руку трапляе, хоць кагосьці, —
Паўсюль палюе ўсемагутны мат.

О, колькі ўсюды варажнечы, злосці! —
Да бойкі, мардабою – толькі крок.
Як слова праўды раптам скажа хтосьці —
Наводмаш б'юць і зблізку і здалёк.

Не веру я, што гэта – назаўсёды,
Што будзем гразь мясіць у брудзе луж,
Няздольныя знайсці шляхі да згоды,
Да ачышчэння нашых хворых душ.

Калі Бог даў нам званне чалавека,
Любоў пароўну падзяліў на ўсіх, —
Душа не мае права быць калекай
Нідзе, ніколі, нават ні на міг!

Чайкі

Пра што крычаць,
галосяць чайкі? —
іх вэрхал чую я здаля,
чаму іх крык,
такі адчайны,
не прыпыняе карабля?

Чым вабяць іх
усплёскі пены,
што шлейфам цягнуць караблі,
што прымушае
летуценна