9785005991195
ISBN :Возрастное ограничение : 16
Дата обновления : 26.04.2023
Фрагмент 6. Храм Ваyкавыска i загадка каложскай лапаткi
Старажытнарускi храм у горадзе Ваyкавыску адрознiваецца ад менскага храма, якi мае падобны лёс, тым, што аблiчча ваyкавыскай святынi даследчыкi могуць рэканструяваць даволi дакладна.
Узвядзенне храмаy Мiнска i Ваyкавыска, на думку гiсторыкаy, не было завершана i, ва yсякiм разе, цэрквы вядомыя толькi y раскопках. Аднак храм Ваyкавыска адносiцца да Гродзенскай архiтэктурнай школы, i больш за тое, яго план амаль дакладна паyтарае план так званай Нiжняй царквы – старажытнай святынi гродзенскага дзядзiнца, вядомага як Стары замак. Гэта дае важкiя падставы меркаваць, што царква y Ваyкавыску павiнна была быць падобная на гарадзенскiя цэрквы, уяyленне пра якiя дае, перш за yсё, адносна нядрэнна захаваны Барысаглебскi храм на Каложы.
Цiкавая дэталь звязвае ваyкавыскi храм з гродзенскай Каложай. Заходнi фасад гродзенскага храма, як i аналагiчны фасад ваyкавыскага, несiметрычны. У правай частцы фасада Каложы знаходзiлася шырокая лапатка, непадобная на суседнiя, а y ваyкавыскiм храме y гэтым месцы да падмурка фасада прымыкае падмурак асобнага прамавугольнага аб'ёму, якi дазваляе меркаваць, што старажытны дойлiд збiраyся yзвесцi там нейкую вежу.
Каложская царква, сярэдзiна XIX ст. Справа бачная шырокая лапатка.
Дзiyнай каложскай лапаткай, згубленай у вынiку абвальвання сценаy храма, зацiкавiyся гродзенскi гiсторык Андрэй Вашкевiч, якi выказаy меркаванне, у сваёй публiкацыi «Цi мела Каложская царква вежу-званнiцу?», што тут некалi размяшчалася званiца храма. Пры гэтым спецыялiст меркаваy, што сама званiца не захавалася, а шырокая лапатка yяyляла сабой яе yнутраную сценку, то бок калiсьцi была закрытая вонкавымi сценамi. У доказ гэтай здагадкi Вашкевiч паказваy на вельмi сцiплы дэкор шырокай каложскай лапаткi y параyнаннi з суседнiмi, упрыгожанымi, паводле канона гродзенскай школы, палiраванымi камянямi i маёлiкавай плiткай.
Аднак аналiз высокадакладных замалёвак Барысаглебскага храма, створаных у сярэдзiне XIX стагоддзя, паказвае, што, судзячы па дэталях лапатак i парожка, шырокая лапатка задумвалася дойлiдам менавiта як вонкавы, несiметрычны элемент кампазiцыi. Ды i малалiчныя, але yсё ж скарыстаныя y дэкоры лапаткi, камянi, ужывалiся y гродзенскай школе менавiта для вонкавага аздаблення фасадаy. Акрамя таго, апсiда Каложы, якая знаходзiлася з боку Нёмана, таксама дэкарыравана бядней, чым супрацьлеглая ёй паyночная апсiда, а фасад з боку Нёмана вiдавочна саступае паyночнаму фасаду y пышнасцi аздаблення. Усё гэта наводзiць на думку, што архiтэктар XII стагоддзя вылучыy для сябе сваеасаблiвую «мёртвую зону», у паyднёвай палове царквы, i падчас яе аздаблення эканомiy камянi i маёлiку.
Царква XII ст. у Ваyкавыску. Аyтарская, гiпатэтычная рэканструкцыя архiтэктрунай iдэi.
Можна асцярожна казаць аб тым, што шырокая лапатка Каложы задумвалася бачнай часткай фасада, а не з'яyлялася yнутранай сценкай, як меркаваy Андрэй Вашкевiч.
Звяртае на сябе yвагу i невялiкае акенца шырокай лапаткi Каложы. Падобныя праёмы знаходзiлiся y тых месцах, дзе yсярэдзiне будынкаy змяшчалiся нейкiя вiтыя сходы на верхнiя ярусы.
Такiм чынам, шырокая лапатка можа быць вонкавым абазначэннем унутранага аб'ёму лесвiчнай клеткi, якая вядзе y верхнi ярус царквы, напрыклад, у нейкi, накрыты купалком, барабан з арачнымi праёмамi, дзе, тэарэтычна, мог змяшчацца звон.
Вяртаючыся да храма Ваyкавыска, варта заyважыць, што яго будаyнiцтва нярэдка адносяць да гiстарычнага адрэзка пасля будаyнiцтва гродзенскiх Нiжняй i Каложскай цэркваy. Падобны падыход выглядае лагiчным. Нейкi член гродзенскага княжацкага роду Усеваладковiчаy атрымаy ва yдзел Ваyкавыск i вырашыy пабудаваць галоyны храм на яго дзядзiнцы, на yзор галоyнага храма гродзенскага дзяцiнца. Пры гэтым улiчваyся i вопыт будаyнiцтва Каложскай царквы, якая мела yнутраную лесвiчную клетку, схаваную за той самай шырокай лапаткай. Дойлiд вырашыy палепшыць праект, зэканомiyшы месца yнутры храма, i вынес лесвiцу вонкi: з гэтай мэтай у праект i быy унесены вежападобны аб'ём, фундамент якога адкрыты археолагамi y Ваyкавыску.
Дзве вежы з лесвiцамi yпiсаны y кампазiцыю царквы Св. Васiлiя y Оyручы, якая лiчыцца найблiжэйшым аналагам гродзенскiх храмаy.
Казаць тут, зразумела, варта толькi аб гiпотэзах, але, як думаецца аyтару, даволi займальных.
Фрагмент 7. Пiнчукi i стварэнне Вялiкага княства Лiтоyскага
Фармiраванне Вялiкага княства Лiтоyскага y якасцi своеасаблiвага сiмбiёзу балцкiх i славянскiх земляy iшло y XIII стагоддзi, на тэрыторыi княстваy Панямоння i yласна самой Лiтвы Мiндоyга. Часта менавiта дзяржаваyтваральным працэсам, якiя iшлi на тэрыторыi сучаснай Гродзенскай вобласцi, надаюць асаблiвую yвагу даследчыкi. Мiж тым, вельмi цiкавую ролю адыгрывалi y гэтай гiсторыi князi Пiнска. Звернемся да Галiцка-валынскага летапiсу (ГВЛ), якi лiчыцца найважнейшай крынiцай iнфармацыi аб раннiм ВКЛ.
У гэтым гiстарычным дакуменце чытачы могуць заyважыць апiсанне дзiyных паводзiн пiнскiх yладцаy, якiя нiбы праяyляюць некаторую сiмпатыю да лiтоyцаy.
«У год 6755 (1247). Лiтоyцы з Лугвенам ваявалi каля Мельнiка i yзялi шмат палонных. Данiiл i Васiлька гналiся за iмi да Пiнска. Мiхась Пiнскi папярэдзiy лiтоyцаy. Яны сядзелi y лесе за агароджай, а Мiхаiл паслаy iм вестку з Пiнска. А Данiiл i Васiлька праследавалi iх, i дворскi Якаy са сваiмi ваярамi. Лiтоyцы ж не паверылi Мiхаiлу i выйшлi са станаy сваiх».
Такiм чынам пiнскi Рурыкавiч Мiхаiл чамусьцi дапамагае лiтоyцам супраць iншых Рурыкавiчаy, галiцка-валынскiх валадароy Данiiла i Васiлькi. Пры гэтым i самi лiтоyцы як быццам не чакаюць такой дапамогi i не вераць Мiхалу.
Тут бы i меркаваць, што пiнчукi гатовы актыyна падтрымаць лiтоyскiя атрады, але далей летапiсец дадае:
«Па лiтасцi Божай пабеглi лiтоyцы i былi перабiтыя, i палонныя былi адбiтыя, а сам Лугвен збег, паранены. Прыйшла гэтая вестка Данiiлу i Васiльку, i была вялiкая радасць у Пiнску».
Нягледзячы на жаданне Мiхаiла дапамагчы лiтоyцам, у Пiнску чамусьцi радуюцца iх разгрому, хаця тэкст нiбы паказвае, што радавалiся y Пiнску менавiта Васiлька i Данiiл.
Гэты фрагмент наводзiць на думку пра «гнуткую пазiцыю» уладароy Пiнскага княства, якiя фармальна застаючыся саюзнiкамi валынскiх yладцаy, схiлялiся да саюзу з лiтоyцамi i не жадалi з iмi ваяваць.
Гартаючы ГВЛ далей можна знайсцi i яшчэ аргументы на карысць дакладнасцi падобнай здагадкi.
«У год 6761 (1253). Таyцiвiл даслаy да Данiiлу Рэyбу сказаць: „Пайдзi да Навагародка“. І Данiiл пайшоy з братам Васiлькам, i з сынам Львом, i з полаyцамi, i са сватам сваiм Тэгакам, i прыйшоy да Пiнска. Князi Пiнскiя yтойвалi падман, iх узялi з сабою на вайну няволяй».
Вось яно! Нават скупыя звесткi валынскага летапiсца пацвярджаюць нежаданне пiнчукоy ваяваць з лiтоyцамi.
Зразумела, падобныя паводзiны можна тлумачыць па-рознаму, у тым лiку i страхам перад лiтоyцамi, але можна меркаваць тут i добры разлiк на здабыццё новага саюзнiка y выглядзе вiдавочна набiраючай моц Лiтвы.
Нягледзячы на «затоены падман» пiнскiя Рурыкавiчы, без усялякага сумнення, iмкнуцца захоyваць саюзнiцкiя адносiны i з yладарамi Галiцка-Валынскага княства.
У 1262 годзе лiтоyцы y чарговы раз ваююць з валынцамi, у вынiку чаго людзi Мiндоyга церпяць паражэнне. Летапiсец адзначыy i рэакцыю пiнскiх князёy:
«Пачуyшы пра гэта, пiнскiя князi Фёдар, Дзямiд i Юры прыехалi да Васiлька з пiтвом i пачалi весялiцца, бо бачылi сваiх ворагаy разбiтых, а сваю дружыну цэлай. Толькi адзiн быy забiты з палка Васiлька – Перыбор, сын Сцяпана Родзiвiча. Потым князi пiнскiя паехалi да сябе, а Васiлька паехаy ва Уладзiмiр з перамогай i гонарам вялiкiм, славячы Бога, якi стварыy цуды, якi кiнуy ворагаy да ног князя Васiлькi».
Атмасфера пастаяннага заключэння новых саюзаy i барацьбы «усiх супраць усiх», калi yчорашнi саюзнiк ужо быy ворагам, вельмi добра чытаецца на старонках летапiсу, таму вiхляннi пiнчукоy выглядаюць цалкам лагiчнымi y дадзеных, вельмi напружаных, палiтычных i ваенных абставiнах.
Далей валынскi летапiсец апiсвае забойства першага i апошняга караля Лiтвы Мiндоyга, а затым згадвае i яго сына-спадчыннiка Войшалка.
«Пасля забойства Мiндоyга Войшалк пабаяyся таго ж, i yцёк у Пiнск, i там жыy».
Накладка на Лаyрышаyскае Евангелле. Мяркуецца, што гэта партрэт Войшалка. XIV стагоддзе.
Найважнейшае паведамленне, якое паказвае ролю Пiнска y ранняй гiсторыi ВКЛ! Але далей iдзе яшчэ больш значны эпiзод! Пасля забойства вялiкага князя Траняты адбываецца наступнае:
«Пачуyшы пра гэта, Войшалк пайшоy з пiнянамi да Навагародка, а адтуль, узяyшы з сабой наваградцаy, пайшоy у Лiтву княжыць. Лiтоyцы прынялi з радасьцю сына свайго гаспадара».
Гэта найважнейшае паведамленне дакладнай крынiцы, якое паказвае, што продкi беларусаy выступалi палiтычнымi актарамi y стварэннi ВКЛ, а не нейкiмi маyклiвымi аб'ектамi заваёвы магутных лiтоyскiх плямёнаy, якiя, дарэчы, у сутыкненнях з галiцка-валынскiмi князямi прадстаyлены летапiсцам не надта паспяховымi.
Пiнчукi i наваградцы падтрымлiваюць лiтоyскага князя ва yсталяваннi ягонай улады на тэрыторыях Лiтвы Мiндоyга, паказваючы, такiм чынам, палiтычную суб'ектнасць продкаy беларусаy падчас фармавання ВКЛ, уносячы пры гэтым адзiн з важных камянёy у падмурак беларускiх правоy на спадчыну Княства.
Вось такi эпiзод, звязаны з гiсторыяй аднаго з найпрыгажэйшых беларускiх гарадоy – Пiнска, прычым важны y кантэксце гiсторыi yсяго беларускага народа.
Фрагмент 8. Да пытання сталiчнасцi Навагародка: аналiз артыкула Т. Банараyскаса
У гэтай нататцы аyтар паспрабуе разгледзець артыкул вядомага лiтоyскага гiсторыка Томаса Баранаyскаса пад назвай «Навагрудак у XIII стагоддзi: гiсторыя i мiф». Пiсаyся гэты артыкул даyно, больш за 20 гадоy таму, i яго аyтар, па-за yсякiм сумневам, прагрэсаваy з тых часоy у плане сваёй прафесiйнай дзейнасцi, але i зараз яшчэ дадзеная праца Баранаyскаса нярэдка фiгуруе y якасцi крынiцы iнфармацыi y розных публiкацыях, таму варта разгледзець твор блiжэй. У рамках навукова-папулярнага выдання аyтар не ставiць сабе задачу выконваць фармальныя правiлы напiсання крытычных работ – нiжэй дакладна не прадстаyлена класiчна аформленая рэцэнзiя. Замест гэтага выкарыстаны, скажам так, вольны падыход, якi дазваляе данесцi сутнасць крытычных заyваг у жаданай для аyтара форме.
Прыступiм да сутнасцi i звернемся да цытат са згаданага вышэй артыкула.
«1238 г. стаy фатальным для Русi i Лiтвы. На Русь навалiлася хваля мангольскага нашэсця, якая неyзабаве ператварыла y руiны многiя квiтнеючыя гарады. У Лiтве ж, наадварот, спынiлiся мiжусобiцы i зацвердзiлася аднаасобная yлада Мiндоyга».
Гэта цалкам абгрунтаваная выснова лiтоyскага спецыялiста, якi пiша далей:
«Якiм чынам Наваградак апынуyся пад уладай Лiтвы, можна меркаваць па расказе пра сына Мiндоyга Вайшалгаса: ?Воишелкъ же нача княжити в Новегородече, в поганстве буда, и нача проливати крови много, убивашеть бо на всякъ день по три, по четыри; которого же дни не убьяшеть кого печаловашеть тогда, коли же убьяшеть кого, тогда веселъ бяшеть. Посем же вниде страхъ Божии во сердце его, помысли в собе, хотя прияти святое крещение. И крестися ту, в Новегородце, и нача быти во крестьянстве ?. Гэты тэкст адлюстроyвае гвалтоyнае yкняжанне Вайшалгаса y Навагрудку, за якiм iшлi жорсткiя рэпрэсii».
З дадзенай высновай Баранаyскаса аб рэпрэсiях таксама можна пагадзiцца, хоць сам эпiзод летапiсу нагадвае кананiчнае для хрысцiянскiх легенд пераyтварэнне язычнiка y хрысцiянiна, з вiдавочнай зменай яго маральнага аблiчча, аднак прымаючы дакладнасць звестак Галiцка-Валынскага летапiсу варта быць паслядоyнымi, адпаведна, можна прыняць i звесткi аб рэпрэсiях. Лiтоyскi спецыялiст не yдакладняе, на каго менавiта былi накiраваныя гэтыя «рэпрэсii», што выглядае лагiчным, бо i летапiсец нiчога не сказаy пра тое, каго менавiта забiваy Войшалк. Зрэшты, далейшы разгляд працы Баранаyскаса пакажа, што ахвяры Войшалка лiтоyскаму гiсторыку, як можна меркаваць, добра вядомыя.
Далей ён пiша:
«У далейшай барацьбе Наваградак губляе сваё значэнне. Да яго yвага зноy звяртаецца, толькi калi Таутвiлас пацярпеy паразы y Варуцкага замка (1251 г.) i y Жамойцi. Тады ён зноy звяртаецца да Данiiла: ?Тевтивилъ присла Ревбу река поиди к Новугороду. Данило же поиде с братомъ Василкомъ, и со сыномъ Лвом, и с Половци со сватомъ своимъ Тегакомъ, и приде к Пиньску. Князи же Пиньсцеи имеяху лесть, и поя е со собою неволею на воину ?. Вiдаць, разам з Наваградкам у залежнасць ад Лiтвы патрапiy i Пiнск».
А вось тут выснова Баранускаса аб залежнасцi дзiyная i па сутнасцi нiчым не абгрунтаваная. Нежаданне пiнскiх князёy ваяваць з Лiтвой, пра якое iдзе гаворка, зусiм не кажа пра залежнасць Пiнска ад Лiтвы. За некалькi гадоy да апiсаных падзей Мiхаiл Пiнскi спрабуе папярэдзiць лiтоyцаy аб надыходзе галiцка-валынскiх войскаy.
«Мiхаiл Пiнскi папярэдзiy лiтоyцаy. Яны сядзелi y лесе за агароджай, а Мiхаiл паслаy iм вестку з Пiнска».
Гэта сведчыць аб тым, што пiнскi князь шукаy нейкiх кантактаy з лiтоyцамi, але зусiм не сведчыць аб залежнасцi пiнчукоy ад Лiтвы.
Пасля апiсання малапаспяховых для лiтоyцаy сутыкненняy з валынянамi, у вынiку якiх Мiндоyг i Войшалк аддалi князю Раману Данiлавiчу Навагрудак, а таксама iнфармацыi аб барацьбе валынян з яцвягамi, Баранаyскас робiць цалкам неабгрунтаваную выснову аб Навагрудку:
«Яцвягi yваходзiлi y склад Лiтвы як перыферыйнае, не зусiм паyнапраyнае i неканчаткова iнтэграванае y структуру дзяржавы племя, аднак таксама на больш-менш добраахвотных асновах. Яны пярэчылi змене iх статусу, але ненастойлiва. Наваградак жа быy уключаны y склад Лiтвы шляхам гвалту, i таму не аказваy нiякага супрацiву перадачы горада прадстаyнiку традыцыйнай для яго дынастыi Рурыкавiчаy. Жыхары Наваградка ад такой рэформы толькi выйгравалi».
Лiчыцца, што гэта пячатка Мiндоyга.
З чаго менавiта лiтоyскi спецыялiст тут робiць выснову аб уключэннi Навагародка y склад Лiтвы «шляхам гвалту»? У папярэднiх частках тэксту y якасцi нейкага абгрунтавання для гвалту прысутнiчае толькi тэкст пра «рэпрэсii» Войшалка, у якiм, як чытач ужо мог пераканацца раней, няма нiякiх указанняy на этнiчную прыналежнасць нiбыта забiтых людзей. Цi былi гэтымi ахвярамi будучага хрысцiянскага падзвiжнiка наваградцы, цi палонныя з лiку валынцаy, а можа быць i няyгодныя слугi-лiтоyцы? Аб гэтым дакумент маyчыць. А значыць нiякiх абгрунтаванняy гвалтоyнага далучэння Наваградка Баранаyскас не прывёy i яго высновы цалкам галаслоyныя.
Пасля згадвання забойства Мiндоyга, лiтоyскi даследчык паведамляе аб вяртаннi Войшалка y Лiтву з Пiнска, куды да гэтага збег спадчыннiк вялiкага князя, баючыся забойцаy бацькi.
«Пачуyшы аб гiбелi Трэнёты, Вайшалгас адразу вярнуyся y Навагрудак, а адтуль з пiнскiм i наваградскiм войскамi адправiyся y Лiтву займаць трон».
Тут Баранаyскас справядлiва паказвае на yдзел пiнчукоy i наваградцаy (а апошнiх, нагадаю, нiбыта yключылi y склад ВКЛ шляхам гвалту) ва yсталяваннi yлады Войшалка. Гэты найважнейшы для гiсторыi Беларусi момант летапiсу прама паказвае, што продкi беларусаy яшчэ y самым пачатку дзяржаyна-утваральных працэсаy ВКЛ у Панямоннi мелi палiтычную суб'ектнасць, а не з'яyлялiся толькi аб'ектам заваёвы магутных лiтоyскiх кунiгасаy, як гэта жадаюць бачыць некаторыя лiтоyскiя спецыялiсты, у тым лiку i спадар Баранаyскас.
Далей гiсторык працягвае цытаваць летапiс.
«У Лiтве змоyшчыкi супраць Трэнёты yжо падрыхтавалi глебу да прызнання сына Мiндоyга вялiкiм князем: ?Литва же вся прияша и с радостью своего господичича?. Радасць, аднак, не была yсеагульнай – праваслаyны князь не карыстаyся папулярнасцю y Лiтве».
І зноy Баранаyскас дазваляе сябе, кажучы па сутнасцi, адсябяцiну, прыпiсваючы супернiкам Войшалка матывы, якiя не пазначаныя y дакуменце. Чаму менавiта праваслаyнае хрышчэнне князя павiнна было ствараць яму ворагаy (цi пазбаyляць папулярнасцi, як гэта называе Томас), а не мноства iншых фактараy, у тым лiку i лагiчнае для феадалаy супернiцтва y барацьбе за yладу i рэсурсы?
Далей лiтоyскi гiсторык апiсвае падзеi, звязаныя з вакняжэннем у Лiтве Шварна Данiлавiча i дастаткова абгрунтавана заyважае:
«Можна зрабiць выснову, што Навагрудскае княства Вайшалгас перадаy свайму суправiцелю i намечанаму спадкаемцу Шварну. Навагрудак, такiм чынам, у 1264—1267 г. можна лiчыць рэзiдэнцыяй субманарха Лiтвы».
Хоць дзеля справядлiвасцi варта заyважыць: тое, што польскiя паслы заспелi Шварна y Навагародку (ГВЛ дае такi эпiзод) не даказвае сталiчнасць горада, але yсё ж для таго, каб гаварыць, як гэта робiць Баранаyскас, пра рэзiдэнцыю князя Шварна y Навагародку ёсць некаторыя падставы.
Далей лiтоyскi спецыялiст зноy прадстаyляе чарговыя здагадкi.
«Нездарма баяyся Шварн yлады y Лiтве – Лiтва, якая згубiла дзесяць гадоy таму яго брата Рамана, з цяжкасцю прыняла праваслаyнага Вайшалгаса, Лiтва не была гатова падпарадкавацца чужому князю. Гэта не мела прэцэдэнта y гiсторыi сярэднявечнай Лiтвы. Княжанне Шварна y Лiтве было кароткiм, летапiсец замоyчвае падрабязнасцi, толькi коратка абагульняе: ?Княжащю же по Воишелце Шварнови в Литовьскои земли, княжив же немного лет, и тако преставися. И положиша тело его въ церкви святыа Богородица близъ гроба отня. Посем же нача княжити в Литве окаанныи, безаконныи, проклятыи и немилостливыи Троидени… ?. Смерць Шварна y Холме кажа аб тым, што памёр ён, быyшы выгнаным з Лiтвы „акаянным“ Трайдзянiсам».
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=69168247&lfrom=174836202) на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом