9785005991195
ISBN :Возрастное ограничение : 16
Дата обновления : 26.04.2023
Праект Гродзенскай крэпасцi 1807 года. Большая частка горада ляжыць усярэдзiне yмацаванняy.
Гродзенскую крэпасць збiралiся будаваць вельмi доyга – так доyга, што y вынiку рэальна прыступiлi да будаyнiцтва толькi y канцы XIX стагоддзя. Некаторыя праекты крэпасцi прадугледжвалi yзвядзенне yмацаванняy у цэнтральнай частцы горада, што, у вынiку, скончылася б для старога Гродна катастрофай, хаця, як можна меркаваць, не такой маштабнай, як у Брэсце, але yсё ж жахлiвай па сваiх наступствах для yсёй культуры беларускага народа.
У вынiку, у Гродне зрабiлi тое, што, несумненна, трэба было зрабiць у Берасце. Аб'екты крэпасцi yзвялi не y цэнтры Гродна i, адпаведна, яны не пашкодзiлi каштоyнай забудове старажытнага горада, а толькi дапоyнiлi яго архiтэктурную палiтру новымi фарбамi.
Два гарады, дзве iмперскiя крэпасцi, дзве розныя гiсторыi, толькi адна з якiх спалучана з гiбеллю найкаштоyнейшых для краiны культурных помнiкаy. Так распарадзiyся лёс, i нашчадкам застаецца выношваць праекты частковай рэгенерацыi старога Брэста (аyтар з'яyляецца прыхiльнiкам падобных iдэй) i спрабаваць засвоiць урокi гiсторыi, каб наступныя пакаленнi як мага менш наракалi на страту каштоyных узораy архiтэктуры, створаных дзякуючы працы майстроy мiнулых стагоддзяy.
Фрагмент 3. Старыя цэнтры Брэста i Гродна
Старыя цэнтры дзвюх важных вялiкакняскiх рэзiдэнцый, Брэста i Гродна, маюць нямала агульнага, але, зразумела, маецца i немалая колькасцю адрозненняy.
Найважнейшымi дамiнантамi гiстарычных цэнтраy двух гарадоy былi храмы, якiя y асноyным належалi каталiцкiм манастырам. Вылучалiся таксама каралеyскiя рэзiдэнцыi, а y выпадку Гродна, яшчэ i маштабныя магнацкiя палацы, пабудаваныя з каменя y эпоху, калi горад над Нёманам быy сеймавай сталiцай Рэчы Паспалiтай.
Брэст у другой палове XVII стагоддзя, падчас аблогi шведскiмi войскамi. Фрагмент гравюры Дальберга.
Стылiстычны аналiз брэсцкiх храмаy, якiя належалi розным каталiцкiм ордэнам, паказвае нямала агульных рыс гэтых пабудоy, што дазваляе казаць аб нейкай мастацкай праграме, у рамках якой фармаваyся своеасаблiвы гарадскi стыль, падобна таму, як гэта было зроблена y Вiльнi цi Вiцебску.
Храмы Брэста маюць масiyныя формы. Яны пазбаyлены высокiх, стройных веж, такiх характэрных для вiленскага барока, але затое y кампазiцыi аб'ектаy часцяком падкрэсляны франтон. Магчыма меркаваць стылiстычны yплыy аднаго з найбольш раннiх i знакамiтых храмаy Брэста, Свята-Мiкалаеyскай царквы, звязанай з заключэннем Брэсцкай унii 1596 года, хоць найбольш пераканаyчай версiяй будзе здагадка аб прамым мастацкiм уплыве так званага люблiнскага рэнесансу (renesans lubelski), якi y Брэсце быy як б «адпалiраваны» уплывам развiтога барока.
Каталiцкiя храмы Гродна, створаныя y перыяд XVI – XVIII стагоддзяy, яyлялi сабой больш разнастайны y мастацкiм сэнсе ансамбль. Некаторыя прыкметы выкарыстання y будаyнiцтве агульных узораy можна прасачыць i y горадзе над Нёманам, напрыклад, узвядзенне бернардынскага храма, вялося, як можна меркаваць, з улiкам мастацкiх асаблiвасцей галоyнага каталiцкага сабора горада, Фары Вiтаyта, а дамiнiканскiя i езуiцкi касцёлы першапачаткова мелi блiзкiя па кампазiцыях фасады, але y цэлым, казаць пра вялiкую стылiстычную аднастайнасць гродзенскiх касцёлаy, як гэта можна рабiць у выпадку ансамбля брэсцкiх каталiцкiх манастыроy, усё ж няма падстаy.
Шведскi праектны план умацаванняy Брэста, XVII стагоддзе.
Шэраговая забудова абодвух гарадоy, у перыяд усяго iснавання ВКЛ, уключала вялiкi працэнт драyляных будынкаy.
Доля гiстарычных цэнтраy Гродна i Брэста пасля канчатковага знiшчэння Рэчы Паспалiтай i з'яyлення расiйскiх кiраyнiкоy была не самай лепшай. Царская адмiнiстрацыя знiшчыла важныя дамiнаты Гродна – касцёлы дамiнiканаy i кармелiтаy.
Але значна больш сумная доля чакала цэнтр старога Брэста. Тут варта звярнуцца да yспамiнаy Юлiяна Урсына Нямцэвiча, ураджэнца берасцейскага ваяводства, якi апiсаy свой вiзiт у горад, у 1816 годзе, калi да будаyнiцтва крэпасцi заставалася крыху больш за пятнаццаць гадоy. Ужо тады Брэст быy у заняпадзе, пра што з сумам паведамiy лiтаратар:
«На працягу трыццацi гадоy я не бачыy сталiцы майго роднага ваяводства i пасля такога працяглага перыяду часу, з улiкам таго iмкнення, якое чалавечы розум, i тым больш кiраyнiцтва, павiнны былi б мець для yдасканалення сваiх спраy, я чакаy прыемнага здзiyлення, выявiyшы гэтую сталiцу павялiчанай, удасканаленай, адным словам, квiтнеючую багаццем, i, о Божа, як сумна я расчараваyся y сваiх надзеях! У часы маёй маладосцi Брэст, хаця i не такi быy багаты i не валодаy такой колькасцю прамысловых прадпрыемстваy, як гэта павiнна было б быць, але yсё ж быy на сваiм узроyнi. Сёння ж не столькi варожая зброя, колькi перыядычныя, i гэта можна даказаць, наyмысныя падпалы, захоп дамоy для раскватаравання вайскоyцаy, перашкоды гандлю, усе прафесii, усе рамёствы, усе вiды прамысловасцi, аддадзеныя яyрэям, гэты горад зрабiлi жабрачым i маланаселеным. Два будынкi, якiя калiсьцi yпрыгожвалi яго, езуiцкi касцёл i Фара, стаяць у сумных руiнах, спаленых агнём. Спалены дамiнiканскi манастыр паyстае толькi з попелу. Аyгустыянскi манастыр, раскошныя манастыры езуiтаy i бернардынцаy, а таксама манастыр брыгiтак, зрабiлiся ваеннымi шпiталямi, знiшчаны, напоены заразай. Я абышоy усе манастыры, разбураныя ваеннымi шпiталямi. Акрамя базыльянаy, якiя трымалi школы, у манастырах нiхто не выконвае статут, нават у брыгiтак вайскоyцы i манашкi перамяшаныя».
Гэтыя радкi, якiя змяшчаюць нават указанне на наyмысныя падпалы, малююць самую сумную карцiну, але горшае чакала стары горад пазней. Як ужо было сказана y папярэдняй главе, стары горад Берасця быy знiшчаны дзеля будаyнiцтва крэпасцi, якая заняла яго yчастак.
Дамiнiканскi касцёл Брэста. Малюнак XIX ст.
Стары горад Гродна, якi раскiнуyся паблiзу ад высокiх, прынёманскiх узгоркаy, увянчаных замкамi i старажытнай Каложай, гэты важны для yсёй краiны куток даyнiны, здольны прывабiць многiя тысячы турыстаy, гэты чароyны мiраж каралеyскай эпохi, як быццам усё яшчэ захоyвае многiя рысы той даyняй, пазначанай у гiсторыi, сталiцы ВКЛ, гэты горад над Нёманам, Горад узгоркаy – захаваyся, хоць i далёка не поyнасцю.
Але якiм жа цудоyным мог быць стары горад Брэста, з яго храмамi i замкам, якiя вырастаюць уверх, i лунаюць над астравамi. Горад накрыты маленькiмi, разьбянымi шкатулкамi – дамамi мяшчан… Цяпер гэты Брэст жыве на старонках старых дакументаy, i y чароyных, лiчбавых рэканструкцыях, створаных энтузiястамi беларускай даyнiны. Ён не загiнуy поyнасцю, бо яго культурны код – гэта i культурны код беларускага народа, якi стагоддзямi жыy у адным з найпрыгажэйшых гарадоy Вялiкага княства Лiтоyскага.
Кластар 2. На прасторах Брэстчыны i Гродзеншчыны
Фрагмент 4. Гiсторыя Кронана
Нёман – адна з галоyных рэк Беларусi, i не выпадкова y народзе яе здаyна з асаблiвай павагай называюць «Бацька Нёман». Тут дарэчы пагаварыць якраз пра слова Нёман. Спецыялiсты yжо даyно iмкнуцца растлумачыць загадкавую назву ракi, якая не мае лёгка чытэльнай асновы, вiдавочна запазычанай з моy усходнiх славян. Часцяком вытокi гэтага кароткага i фанетычна моцнага рачнога iмя шукаюць у мовах прыбалтыйскiх народаy. Напрыклад, iснуе версiя, якая кажа, што адна з лiтоyскiх назваy чарнiц «nemuoge» перайшла, у некалькi змененай форме, да найважнейшай ракi лiтоyскiх i беларускiх земляy. Лiтоyскае «mi?kelis», якое азначае невялiкi малады лясок, некаторыя адмыслоyцы паказваюць у якасцi магчымай асновы для вядомага яшчэ y Сярэднiя вякi назову Мемель, якiм звалi адну з найбуйнейшых рэк рэгiёна жыхары нямецкiх тэрыторый. Часам спецыялiсты знаходзяць вытокi iмя y iншых мовах. Лацiнскае слова «nemus», якое азначае гушчар або гай, таксама называюць у лiку правобразаy iмя «Бацькi Нёмана». Фiнскае «niemi» абазначае мыс. Не варта забываць i адну са старажытных назваy ракi: Кронан, якую звязваюць з Кроносам, богам-бацькам Зеyса Грамавержца y старажытнагрэцкай мiфалогii.
У любым выпадку, якое б паходжанне не мела iмя цудоyнай беларускай ракi, сутнасць яе ад гэтага не мяняецца. Нёман застаецца сабой, то бок мае пэyныя гiдралагiчныя характарыстыкi.
Рака сiлкуецца атмасфернымi ападкамi, адталымi водамi, а таксама крынiцамi. Найбольшы сцёк звычайна бывае вясной, але можа быць i y iншыя сезоны. У цёплыя зiмы Нёман можа не замярзаць, затое, паводле некаторых звестак, у асобныя асаблiва халодныя зiмы быy пакрыты лёдам больш за 100 дзён. Рачная сiстэма Нёмана мае прыкметы дрэвападобнага тыпу. Тут часта сустракаюцца водмелi, пясчаныя астраyкi, перакаты i плёсы. Глыбiня ракi 1,5—5,6 метра. Сярэднi yхiл складае 0,08 м/км.
Багатая гiсторыя «старажытнага Кронана», воды якога бачылi сотнi найзырчэйшых падзей, вядома, можа быць неверагодна цiкавай.
Берагi ракi былi заселеныя з моманту адступлення леднiкоy. Існуе археалагiчная культура (7 – 3 тысячагоддзi да нашай эры), якая атрымала назву y гонар Нёмана.
У Сярэднiя вякi на тэрыторыi нёманскага басейна iшло актыyнае yзаемадзеянне балцкiх i славянскiх плямёнаy. Яшчэ y перыяд XII – XIII стагоддзяy у раёне Нёмана афармляецца шэраг часткова незалежных старажытнарускiх княстваy, найгалоyным з якiх, як можна меркаваць, першапачаткова было Гродзенскае. Багатая крэпасць на вяршынi наднёманскага yзгорка, вядомая як старажытны Гарадзен, была важным цэнтрам славянскай каланiзацыi на землях Панямоння. Адной з натуральных перашкод для нападу непрыяцеля на гарадзенскi дзяцiнец служыy якраз Нёман.
Да перыяду yтварэння Вялiкага княства Лiтоyскага, у XIII стагоддзi, адносяцца згадкi аб суднаходстве на Нёмане, а y другой палове гэтага стагоддзя на Панямонне нападаюць крыжакi. Падчас баявых дзеянняy рыцары часта перапраyлялiся праз нёманскiя воды. На больш-менш блiзкай адлегласцi ад ракi, было пабудавана мноства розных умацаванняy, у тым лiку магутныя замкi y Троках, Навагрудку, Лiдзе, а таксама замкi y Гродне i Коyне, якiя стаяць ушчыльную з Нёманам.
Караблi на Нёмане y 2020 годзе. Фота аyтара.
Вельмi цiкавы вайсковы эпiзод, звязаны з Нёманам, згадваецца пад 1390 годам. Тады войскi Ягайлы аблажылi гродзенскiя замкi, а Вiтаyт спрабаваy дапамагчы сваiм гарнiзонам, стоячы на левым беразе ракi. З гэтай мэтай ён стварыy пераправу y замак, але польскiя войскi Ягайлы, па звестках гiсторыка Яна Длугаша, ссеклi векавыя дрэвы i спусцiлi iх па цячэннi, каб разбурыць створаную Вiтаyтам канструкцыю. Гэты дасцiпны трук аказаyся для абложнiкаy паспяховым.
Яшчэ адзiн цiкавы эпiзод, звязаны з ракой, зафiксаваны y дзённiку шляхцiца Яна Храпавiцкага, пад 1668 годам:
«Ранiцай вiцiна, нагружаная жытам, i з Мiланоyскiм, як толькi яна выйшла насупраць замка y Гродне, патрапiла на моцны рачны парог, па вiне п'янага рулявога, таму што ён не змог добра яе накiраваць, i ледзь не разбiлася, нават рачнiкi yсё страцiлi надзею i yпалi y ваду. Цудоyным чынам яе Бог выратаваy».
Храпавiцкi згадвае тут вельмi цiкавае судна, вiцiну, якую прынята лiчыць асаблiвым, характэрным менавiта для Нёмана, караблём. Вiцiны хадзiлi па Нёмане i iх даyжыня, паводле некаторых звестак, дасягала 42-х метраy. Для параyнання, флагманскi карабель Хрыстафора Калумба «Санта-Марыя», на якiм ён адкрыy Амерыку, быy прыблiзна y два разы карацейшы.
У 1708 годзе Нёман стаy сведкам ваеннага мастацтва адчайнага шведскага караля Карла XII. Знатны шляхцiц Кшыштаф Завiша пiсаy пра гэта так:
«У Гродне шведскi кароль асабiста разам з шасцю сотнямi кавалерыстаy захапiy мост i шэсць маскоyскiх палкоy з горада прагнаy. Сам цар i Меньшыкаy збеглi адтуль за некалькi гадзiн».
У другой палове XVIII стагоддзя «Бацька Нёман» перажыy асаблiвую падзею. У тыя гады басейны Нёмана i Дняпра былi злучаны праз стварэнне канала Агiнскага.
Успамiны польскай шляхцянкi Уршулi Тарноyскай, якiя тычацца 1796 года, могуць паказаць чытачу наступны цiкавы эпiзод:
«Выехала я з Гродна y сем вечара y панядзелак, але прыехаyшы да перавозу праз Нёман убачыла, што дарога загрувашчана салдатамi i экiпажамi маскоyскiмi i яны сказалi мне, што Рапнiн знаходзiцца на беразе i аглядае новы мост, а таксама нядаyна пабудаваныя караблi, на якiх, разам з прускiмi i iншымi афiцэрамi, ён павiнен адправiцца для вызначэння межаy на вадзе».
Гэтыя yзаемадзеяннi прускiх i расiйскiх адмiнiстрацый не былi адзiнымi. У 1803—1807 гадах пруска-расiйская камiсiя займалася праектам карэкцiроyкi рэчышча Нёмана.
Улетку 1807 года Аляксандр I i Напалеон Банапарт, не жадаючы вайны адзiн з адным, сустрэлiся на мiрных перамовах, якiя прайшлi на плыце пасярэдзiне Нёмана, побач з горадам Тыльзiт (Савецк). Дамовiцца тады yдалося, i yладцы заключылi Тыльзiцкi мiр. Аднак у чэрвенi 1812 года велiзарнае французскае войска перайшло Нёман, каб у вынiку yзяць Маскву, а затым прайграць вайну.
Сустрэча Аляксандра I i Напалеона на Нёмане.
У 1839 годзе быy завершаны Аyгустоyскi канал, якi злучыy Нёман з Вiслай.
У перыяд Другой сусветнай iмя беларускай ракi yвекавечылi y назве эскадрыллi «Нармандыя – Нёман».
Вось некаторыя вехi гiсторыi Нёмана. У непасрэднай блiзкасцi ад гэтай выдатнай ракi размешчана мноства славутасцяy, якiя, па-за yсякiм сумневам, варта yбачыць беларускiм i замежным турыстам.
Фрагмент 5. З гiсторыi Белавежскай пушчы: ад зламанай нагi караля да асаблiвай самагонкi
Белавежская пушча размешчана на тэрыторыi дзвюх краiн: Польшчы i Беларусi, i yнесена y спiс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Ну а яе беларуская частка якраз падзелена памiж дзвюма абласцямi, Гродзенскай i Брэсцкай.
Калiсьцi, яшчэ да стварэння ВКЛ, на тэрыторыi пушчы жыло ваяyнiчае племя яцвягаy. Назва пушчы yтворана, вiдавочна, ад нейкай «белай вежы», якой нярэдка аб'яyляюць менавiта старажытную валынскую вежу y Камянцы, хоць дакладных звестак аб паходжаннi назвы менавiта ад каменецкага «столпа» у даследчыкаy няма.
На тэрыторыi Польшчы знаходзiцца yмоyная сталiца пушчы, вёска Белавежа.
Здаyна пушча была паляyнiчымi yгоддзямi каранаваных асоб. Пра паляванне тут караля польскага i найвышэйшага князя (supremus dux) лiтоyскага Уладзiслава Ягайлы паведамляецца y працах знакамiтага польскага хранiста Яна Длугаша. Вядома, што y час палявання y пушчы Ягайла паламаy нагу, якую пазней доyга лячыy. Вiдаць, менавiта yладца Польшчы i Лiтвы быy адным з манархаy-рэкардсменаy па колькасцi часу, праведзенага y лясах Белавежы.
Прыклад высакароднага (па нараджэннi, але не па характары) продка перанялi яго нашчадкi – Ягелоны. Вядома, што y пушчы часта бываy Казiмiр Ягелончык.
Пасля Ягелонаy у пушчу наведвалiся выбарныя манархi Польшчы i Лiтвы, напрыклад, кароль-паляyнiчы Стэфан Баторый. Не цуралiся палявання y пушчы i каралi з дынастыi Ваза, а пазней саксонскiя валадары краiны.
З Аyгустам III Саксонцам якраз было звязана маштабнае манаршае паляванне падчас якога было забiта, як можна прачытаць на спецыяльным абелiску, устаноyленым у гонар гэтай падзеi y Белавежы, 42 зубры, а yсяго 57 асобiн з атрада капытных. Дарэчы, ужо y часы караля гэтая «разня» была асуджаная сучаснiкамi, i да падобнай думкi можа, праз гады, далучыцца i аyтар, якi наогул негатыyна адносiцца да забойства жывёл дзеля забавы.
Абелiск у гонар палявання Аyгуста III у пушчы.
У часы Станiслава Аyгуста Паянтоyскага, у пушчы распараджаyся яго yсемагутны y ВКЛ прыхiльнiк, граф Антонi Тызенгаyз. Паyлегендарныя звесткi польскiх гiсторыкаy XIX стагоддзя, сведчаць аб тым, што няyрымслiвы каралеyскi фаварыт ледзь не yладкаваy на пастаяннае месца жыхарства y пушчу вялiкага фiлосафа Жан-Жака Русо.
Жан-Жак Русо – амаль паляшук. Ігральная карта XVIII – XIX стагоддзяy.
Пасля далучэння да Расiйскай iмперыi земляy знiшчанай Рэчы Паспалiтай, рускiя yладары даволi хутка заyважылi патэнцыял Белавежскай пушчы. Цар Аляксандр III загадаy узвесцi, прыкладна на месцы двара польска-лiтоyскiх валадароy, своеасаблiвы паляyнiчы замак, манаршага размаху. Размяшчаyся аб'ект на yскраiне сучаснай вёскi Белавежа, i цяпер ад яго захавалася няшмат, хоць турысты yсё яшчэ могуць убачыць эфектную «замкавую браму» знiшчанай царскай рэзiдэнцыi.
Пасля таго як палац згарэy у агнi II Сусветнай палякi не сталi аднаyляць аб'ект, якi асацыюецца з перыядам валадарства Расii.
Царскi палац у Белавежы.
Ну а y беларускай частцы пушчы пасля вайны была пабудавана знакамiтая рэзiдэнцыi «Вiскулi» якая спачатку мела ролю паляyнiчай хаткi (калi так можна назваць самавiты дом, у стылi сталiнскай неакласiкi) для кiраyнiкоy СССР, ну а затым менавiта y гэтым лясным кутку былi падпiсаныя знакамiтыя Белавежскiя пагадненнi, якiя фармальна пазначылi распад СССР.
Вядома, што мяцовыя жыхары вырабляюць сваю асаблiвую самагонку, якая носiць яркую назву «пушчанка». У 2000-х гадах аyтар, знаходзячыся y складзе групы творчых работнiкаy, меy магчымасць наведаць раённы цэнтр Свiслач, пасля чаго прымаючы бок вывез калектыy у пушчу, дзеля арганiзацыi своеасаблiвага банкету. Аднак просьбы пачаставаць гасцей менавiта «пушчанкай» не былi задаволеныя, бо гаспадары, па iх словах, не чакалi yвагi працаyнiкоy культурнага профiля да iх самаробнага прадукта i таму не назапасiлi яго, а зрабiлi стаyку на простую гарэлку з крамы. Мiлыя, асабiстыя yспамiны…
Вось такая кароткая гiсторыя знакамiтай Белавежскай пушчы.
Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом