Мікола Адам "Вольны птах. Раман"

Сярэдзіна 1990-х. Мінск. Каханне. Жыццё і смерць. Малады чалавек сустракае дзяўчыну, чыя знешнасць і жыццё – суцэльная тайна. Аднак каханне творыць дзівосы.

date_range Год издания :

foundation Издательство :Издательские решения

person Автор :

workspaces ISBN :9785006276949

child_care Возрастное ограничение : 16

update Дата обновления : 19.04.2024

Вольны птах. Раман
Мiкола Адам

Сярэдзiна 1990-х. Мiнск. Каханне. Жыццё i смерць. Малады чалавек сустракае дзяyчыну, чыя знешнасць i жыццё – суцэльная тайна. Аднак каханне творыць дзiвосы.

Вольны птах

Раман




Мiкола Адам

© Мiкола Адам, 2024

ISBN 978-5-0062-7694-9

Создано в интеллектуальной издательской системе Ridero

МІКОЛА АДАМ

ВОЛЬНЫ ПТАХ

(раман)

І зноy рукi – крылы.

На мяжы быцця i небыцця

Свiтае трывога святая. Болей

Не будзе абрыдлага болю.

Я – Вольны Птах.

А yнiзе – зямля белая

Ляжыць. Аблокi сплываюць за

Прастор пад зорамi. Блiскавiцы

Мiгцяць i падаюць нiцма.

Вочы загiнуць там,

Дзе не будзе мяне заyтра.

Крылы згараць там,

Дзе не будзе мяне заyтра.

Я застануся там,

Дзе не будзе мяне заyтра.

Я – Вольны Птах.

(Янка Лайкоy)

10 кастрычнiка 1997 года я памёр. Сэрца спынiлася на 58 секунд падчас таго, як доктар 9-й клiнiчнай бальнiцы горада Мiнска Шкодзiк выкалуплiваy з маёй прабiтай галавы аскепкi цемянной косткi справа. Вiдаць, нешта зачапiy у мозгу, бо кавыраyся менавiта y iм, чысцiy яго, як марожанае y вафельнай аздобе, куды трапiла шкло ад магчымай разбiтай вiтрыны y магчымай кавярнi.

Я тады працаваy спецкарэспандэнтам газеты «Культура». Гучная пасада на самай справе не мела анiчога гучнага y рэчаiснасцi. І хоць я меy суадноснае пасведчанне, мае абавязкi пачыналiся i заканчвалiся «падай-прынясi». Галоyным чынам я адвозiy у Дом друку звярстаную i спампаваную на дыскету газету, каб яна паспела выйсцi y загадзя абгавораны тэрмiн. Выйсцi, звычайна, выданне паспявала, аднак з тэрмiнамi здачы y друк амаль увесь час спазнялася. Гэта было маё першае афiцыйнае месца працы. Менавiта y «Культуры» я зарабiy працоyную кнiжку i распачаy працоyны стаж.

У той дзень цi, хутчэй, вечар, бо звычайна y Дом друку я накiроyваyся менавiта yвечар i амаль да ночы чакаy там сваёй чаргi (Дом друку адзiн, а выданняy, чыё выданне ён забяспечваy, – безлiч), нешта y лесе здохла: газету зрабiлi раней вызначанага тэрмiну. Вядома, мне перадалi яе на дыскеце, але я не мусiy бегчы y Дом друку на злом галавы, а заyтра зранку мог не спяшаючыся i разняволена здзiвiць працаyнiкоy друку, якiя yжо звыклi да нязменнага спазнення i звярталiся да мяне цi да сябе, калi я з’яyляyся на гарызонце iх жыцця, не iнакш як «о, культура прыджгала, не прайшло i году». Я наyпрост бачыy iх подзiy на тварах заyтрашняга дня i yсмiхаyся yсю дарогу да дому (трохпавярховай старой забудовы на Катоyскага з прахадным дваром i гаражамi ды вялiзазнай разгалiстай алычой пасярод двара), у якiм здымаy аднапакаёвую кватэру. Пад алычой на лаyцы я прысеy пакурыць, уяyляючы, з якiм задавальненнем неyзабаве павячэраю пельменямi з кефiрам, набытымi па дарозе y краме, бо цэлы дзень нiчога не еy, адно курыy. Курывам, калi шчыра, ежу i замяняy, яно забiвала голад, спосаб правераны не адным пакаленнем. Яшчэ не было цёмна, але высокi лiхтар, што тырчаy побач з алычой, асвятляy двор i мяне пад алычой так, нiбы yдаваy сябе за сонца. Я дакурваy, калi y двор зайшлi мiлiцыянты. Утрох. У форме мышынага караля. Рэйд у iх быy цi нейкая iншая трасца прывяла сюды – пайдзi разбяры. Зрэшты, мая мiлiцыя мяне беражэ, праyда ж?

– Чё сидим? – данеслася з iх боку да мяне. Я яшчэ азiрнуyся, каб упэyнiцца, што не памылiyся. І сапраyды, звяртацца не было больш да каго.

– Куру вось, – адказаy я i наiyна запытаy: – Нельга?

– Курить здоровью вредить, – заyважыy адзiн з iх.

Тым часам двое мiлiцыянтаy падыходзiлi да алычы, пад якой сядзеy я, а трэцi чамусьцi абыходзiy алычу з тылу. Усе трое – маладыя, сытыя, адкормленыя.

Ім не спадабалiся мае доyгiя валасы i беларуская мова, якой я з iмi размаyляy. Яны палiчылi, што я бэнээфавец, а таму перашкаджаю iм жыць. Я запытаy, якiм чынам перашкаджаю жыць менавiта iм, i y наступную секунду адчуy шолах з-за спiны, падобны на пошум крылаy, а затым боль у галаве i млоснасць. Трэцi мiлiцыянт некалькi разоy нечым вострым i цяжкiм прыклаyся да маёй галавы. Я споyз з лаyкi на зямлю, каб прымаць ужо yсiм целам удары берцаy мiлiцыянтаy, засяроджаных i маyклiвых. Яны толькi саплi ад напругi. Магчыма, не хацелi выпадкова прыцягнуць увагу да сябе.

Не памятаю, у якi момант я страцiy прытомнасць, але да цямы прыйшоy дзякуючы халодным дотыкам да твару нечых далоняy. Не без цяжкасцяy разляпiy вочы i сустрэyся з вачыма дзяyчыны, прыгажэй за якую нiколi не бачыy нi раней, нi пазней. Ва yсякiм разе так здавалася пад святлом лiхтара.

– Эй, ты жывы? – ляпала яна па маiх шчоках далонямi.

Яе бялявыя, як снег, але не сiвыя, валасы, быццам падушачкамi пальцаy, краналiся маiх губ. Непрытворная заклапочанасць у глыбокiм калодзежы позiрку, блакiтным, як бязвоблачнае неба, абнадзейвала да нечага светлага. Перад iм карцела выглядаць героем, якiм я i памкнуyся стаць, зразумела, няyдала, бо рэзкi боль у баках пад рэбрамi ад першай жа спробы падняцца ледзьве не адправiy мяне y накаyт. Добра, што стрымаy крык. А мо не стрымаy? У вачах дзяyчыны вавёркамi праскакаy спалох. Дзiyна, што яна yвогуле звярнула yвагу на мяне i не палiчыла шараговым п’янтосам. Я б на яе месцы дакладна прайшоy мiма паyз сябе такога. Сердабольная цi што? Ужо злаваy на дзяyчыну з-за yласнай бездапаможнасцi, а мне yсяго 19 гадоy. Тым не менш разумеy, што без яе дапамогi – хана. Яна тады паспрабавала зварухнуць мяне самастойна, дапамагчы падняцца хаця б на лаyку, каб не ляжаць на халоднай восеньскай зямлi, зайшла за спiну, прасунула рукi пад пахi…

– Ой, бля!.. – пачуy я выразна над галавой. Вiдаць, дзяyчына пабачыла зверху нешта страшнае, напэyна, рану цi кроy у валасах. – Дапамагай мне, чуеш, я не завалаку цябе сама, – нахiлiлася над вухам, – тут два крокi да пад’езда. Трэба «хуткую» выклiкаць…

А тэлефонаy мабiльных тады яшчэ не прыдумалi. Яшчэ нават пэйджараy не было. Ва yсякiм разе я нi y кога не бачыy са знаёмых.

Мы напружылiся. Ад болю пад рэбрамi (здавалася, што нехта цi нешта з задавальненнем водзiць нажоyкай туды-сюды) цямнела yваччу, не слухалiся ногi, падгiналiся бы лялечныя. Дзiyна, што не балела галава, а мо я проста не адчуваy з-за iншага болю. Урэшце рэшт дзяyчыне yдалося паставiць мяне на ногi i завалакчы y адзiн з пад’ездаy, якi быццам пазiраy на нас наyпрост раззяyленай цьмяна асветленай зяпай з-за напята распахнутых дзвярэй. (Недзе праз год я зайду y гэты ж пад’езд разам з акторамi трупы Тэатру на фiлфаку адзначаць прэм’еру «Дон Жуана» y кватэры Андрэя Курэйчыка, якi тады вучыyся на юрфаку i стаяy ля вытокаy тэатральнай дзейнасцi пад кiраyнiцтвам Глебавых – мацi i сына. Не памятаю дакладна yсiх тых, хто апынуyся y кватэры будучага драматурга i рэжысёра, але добра памятаю, як насiy па кватэры на руках Олю Сутармiну – лёгкую, бы пёрка). Краем вока паспеy заyважыць, што пакунак з пельменямi i кефiрам знiк, i тым, хто прыбраy яго, пажадаy падавiцца.

Дзяyчына праткнула ключом бакавыя дзверы кватэры на першым паверсе, прасунула руку y цемрыва, намацала выключальнiк. Загарэлася святло y вiтальнi, i я рухнуy на тумбачку трумо. Дзяyчына памкнулася да тэлефона – чырвонага i дыскавага – што нiбы кошка адпачываy на палiцы насупраць, выклiкала «хуткую» i назвала адрас. Яна не запытала y мяне, дзе я жыву, хто я такi, як апынуyся y двары пад алычой збiты на горкi яблык. Зрэшты, на твары слядоy ад збiцця не назiралася. Напэyна, падсвядома я закрываyся рукамi, яны yжо пачыналi смылець. Пад вачыма, праyда, збiралася чарноцце кiнгаyскай iмглой, але, як пасля даведаyся, гэта нармальная з’ява для чэрапна-мазгавых траyмаy.

Дыхаць, седзячы, было цяжка. Калi ляжаy, здаецца, дыхалася лягчэй.

Дзяyчына нервова тузалася па кватэры, палiвала кветкi, што стаялi y вазонах на падваконнях.

«Хуткая» прыехала на дзiва хутка.

Маладому доктару хапiла аднаго пагляду на мяне, каб сказаць: забiраем. Ён вылупiyся на дзяyчыну, вiдаць, чакаючы яе згоды цi нейкiх iншых дзеянняy. Я бачыy, як яна вагалася, нешта вырашала сама з сабой, а потым паведамiла, што едзе са мной.

Прывезлi y 2-ю клiнiчную. Дзяжурны доктар адразу адправiy на здымак, але затым нiводнага разу не глянуy на яго, апрацаваy рану, зашыy i yсё, гудбай.

– Якое гудбай?! – абурылася мая ратаyнiца. – Вы здымак бачылi, там мiнiмум уцiснуты пералом цемянной косткi! Дый з рэбрамi што?

– Ты што, доктар, што yсё пабачыла праз валасы? – незалюбiy дзяжурны доктар. Яму не хацелася нiчога складанага, ён быy стомлены, знерваваны… І я яго разумеy, мне таксама карцела сысцi як найхутчэй, дабрацца да «Сямёркi» на Кастрычнiцкай, трапiць у iнтэрнат i адляжацца y каго-небудзь з аднакурснiц (я вучыyся на трэцiм курсе фiлфака y той час, але страцiy iнтэрнат, таму пайшоy працаваць, каб аплочваць здымнае жыллё). Чамусьцi не сумняваyся, што мне проста неабходна y «Сямёрку», магчыма, блiжэй да людзей, знаёмых i правераных. Фраза пра yцiснуты пералом мяне насцярожыла…

Дзяжурны доктар узяy здымак майго чэрапа, пачаy узiрацца y яго, i выраз твару яго з лянiвага i абыякавага выразна змянiyся за лiчаныя секунды y неспакойны i yсхваляваны. Ён адправiy мяне на паyторны здымак, параyнаy затым абодва, пачаy некуды тэлефанаваць, пасля чаго да нас падышла маладая дактарыца, таксама, вiдаць, дзяжурная, i сказала, што павязуць мяне y Дзявятую, адно трэба пачакаць машыну, якая з хвiлiны на хвiлiну будзе. І y той момант я зразумеy, што, калi б не дзяyчына, не iнакш анёлам-ахоyнiкам узнiклая раптоyна y маiм жыццi, я б здох праз гадзiны тры па дарозе дадому альбо, апынyшыся yсё ж дома, лёг спаць i ранкам не прачнуyся б. Мяне перасмыкнула ад усведамлення магчымага фiналу i невыносна захацелася курыць. Я yстаy з вазка, на якiм сядзеy, як iнвалiд, i пакiраваy да выхаду на вулiцу пад наглядам здзiyленых позiркаy прысутных. Колькi секунд яны маyклiва, быццам iм адняло мову, узiралiся y мае перасоyваннi. Я даволi трывала трымаyся на нагах, чым здзiвiy сам сябе, не адно дзяжурных дактароy i маю ратаyнiцу. Значыць, рэбры не пашкоджаныя, хiба што крыху пакоцаныя. Дактарыца (яна з доктарам аб нечым шушукалася, перакатваючы з кута y кут вуснаy у чырвонай памадзе шарыкавую асадку), вiдаць, першаю прыйшла да цямы i занепакоеным голасам быццам дагнала мяне, каб спынiць:

– Вы ж толькi глядзiце не збяжыце!

– Не збяжыць, – апярэдзiла мяне з адказам дзяyчына, якой я быy абавязаны жыццём, i борзда апынулася побач.

– Я пакурыць, – прагучалi мае словы, хутчэй за yсё, як апраyданне.

Дактарыца кiyнула, маyляy, зразумела, i зноy зашушукалася аб нечым з доктарам.

Мы выйшлi пад брыль. На вулiцы церусiy дождж. Дзяyчына працягнула дажджу сваю руку, я падумаy, каб ён пацалаваy яе, аднак на самай справе, каб пагладзiць яго, бы сабаку. Так яна мне растлумачыла. Я пацiснуy плячыма: у кожнага свае закiдоны. І закурыy. Дзяyчына папрасiла яе пачаставаць цыгарэтай i сказала:

– Я – Насця.

Так проста i нязмушана. І з той хвiлiны iмя яе для мяне стала адзiным найлепшым iмем з усiх жаночых iмёнаy у свеце.

Я назваyся таксама. Яна кiyнула, маyляy, адобрыла.

Тады я yзгадаy пра газету, якую заyтра трэба было завесцi y Дом друку, што не yяyлялася магчымым, улiчваючы абставiны. Трэба было камусьцi тэлефанаваць з работы, папярэдзiць, што я не змагу… Насця заyважыла маю заклапочанасць на твары, папытала, што здарылася. Без усякай задняй думкi я вывалiy на яе яшчэ i гэта.

– Дык ты журналiст? – адзначыла для сябе яна i зрабiла суадносныя высновы, у тым лiку, што збiць мяне маглi за прафесiйную справу.

«Ды якi я журналiст?» – ледзь не прызнаyся я y адваротным, але чамусьцi змаyчаy, да таго ж дзяyчына yжо пагаджалася завесцi дыскету з газетай y Дом друку за мяне. І я не сумняваyся, што яна не падвядзе, працягнуy пропуск на тэрыторыю i дыскету дастаy з унутранай кiшэнi скуранкi.

Пад’ехала машына, да нас выйшла дактарыца, i мы пакiравалi на Сямашка.

Мяне yжо чакалi y аперацыйнай нейрахiрургiчнага аддзялення, спачатку, праyда, завялi y кабiнет да доктара, якi мусiy правесцi аперацыю. Насця i тут не пакiнула мяне аднаго. Доктар прапанаваy нам сядаць, а сам уважлiва вывучаy здымак ды iншыя дакументы, перададзеныя дактарыцай з 2-й клiнiчнай бальнiцы. Неyзабаве адклаy здымак, шумна выдыхнуy i запытаy у мяне, цi ёсць у Мiнску блiзкiя сваякi.

– Адкуль? – шчыра адказаy я.

– На падобныя аперацыi патрэбны дазвол сваякоy, – патлумачыy ён. – Вы можаце, вядома, i самi падпiсацца, але аднаго вашага аyтографа недастаткова.

У мяне пахаладала y грудзях. Дакладна вельмi сур’ёзна yсё, калi адказнасць за магчымую няyдачу перакладаецца на плечы пацыента.

– Я падпiшу, – мовiла Насця i абнадзейвальна сцiснула маю далонь у сваёй.

– Вы хто? – утаропiyся доктар позiркам у дзяyчыну.

– Сваячка, – адказала дзяyчына. – Дальняя, – дадала дзеля пэyнасцi.

– Ну, – працягнуy доктар, – тады yсё добра. – Працягнуy нам загадзя падрыхтаваную паперу. – Падпiсвайце.

Я падпiсаy не чытаючы. Насця азнаёмiлася з тэкстам дакумента i падпiсала таксама. Вярнула яго доктару i запытальна зiрнула на яго, маyляy, што далей.

– Вы, – звярнуyся ён да яе, – напэyна, можаце ехаць дамоy. Прыязджайце заyтра.

– Добра, – згодна кiyнула Насця i падышла да мяне. Разам мы выйшлi на калiдор.

– Я yсё зраблю, ты не хвалюйся, – паабяцала. – Пабачымся яшчэ…

– Пачакай, – спынiy я дзяyчыну i палез па грошы, каб адзячыць хоць чым, хаця б за таксi заплацiць. У мяне нiчога не забралi, калi не yлiчваць кефiру з пельменямi, проста збiлi i yсё, а лiтаральна yчора атрымаy заробак, то грошы мелiся.

– Не трэба нiчога, – зразумела, вiдаць, адразу Насця сэнс маiх патуг. – Потым разлiчымся, – усмiхнулася. Ад усмешкi яе сэрца y грудзях завуркатала кацянём. – Не сумнявайся, усё будзе добра, – прыхiнулася на iмгненне. – Да сустрэчы! – пацалавала y шчаку i, не азiраючыся, пакiравала да лiфта, а мяне медсястра (сталага веку жанчына, цi мне гэтак падалося, бо y яе вытыркалася сiвая пасма з-пад асноyнага масiву валасоy, сабраных у гулю на патылiцы, i спускалася паyмесяцам ад скронi да шчакi) завяла y працэдурную i пастрыгла налыса. Сцэна стрыжэння адзiн у адзiн паходзiла на эпiзод з фiльма «Па мянушцы «Звер» з удзелам маладога Д. Пяyцова, якi выконваy ролю Савелiя Гаваркова, хiба што прычыны адрознiвалiся. Спачатку жанчына адрэзала нажнiцамi хвост, сабраны з маiх валасоy, а потым фiлiровачнай машынкай без насадкi знiзу ад шыi yверх быццам узворвала цалiну. Адразала лусты чарназёму, якiя, нiбы з плуга, падалi на падлогу.

У невялiкiм тамбуры памiж калiдорам i аперацыйнай сустрэлi дзве аперацыйныя маладыя медсястрычкi з усмешлiвымi добразычлiвымi вачыма. У адной з iх вочы здавалiся густа зафарбаванымi карычневым фламастарам, як у гераiнь дзiцячых расфарбовак. Вочы другой нагадвалi летнi, насычаны зялёным колерам лес пасля дажджу. Я нават адчуy пах гэтага лесу, хоць з нараджэння не чую анiякiх пахаy увогуле. Першая вялела скiдаць з сябе yсё адзенне. Я, памятаю, перапытаy: у сэнсе yсё? Яна адказала, што y прамым, дагала, такiя правiлы. На кушэтцы пад сценкай якраз чакала загадзя падрыхтаваня каробка, у якую другая медсястра па меры распранання складвала мае рэчы.

– А божжа мiлы! – зрэагавала каравокая медсястра на гематомы па yсiм целе. – Ты што, з фронту?..

Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом