ISBN :
Возрастное ограничение : 12
Дата обновления : 17.06.2023
Парыж, Эйфелева вежа i…
Виктор Правдин
Раман вядомага беларускага пiсьменнiка Вiктара Праyдзiна з прываблiвай назвай“Парыж, Эйфелева вежа i…” – пра наш супярэчлiвы час. Лёс звычайнага чалавека, якiжыве y ХХІ стагоддзi, займаецца бiзнесам, пададзены аyтарам у захапляльнай форме. Апачынаецца твор банальнай гiсторыяй. Галоyны герой Алесь Гурскi вяртаецца зкамандзiроyкi, жонка Люся y гэты час яго не чакае…Напоyнiцу разгортваецца жыццё i селянiна, i бiзнесмена, i прадпраймальнiкаy: адгалоyных рэдактароy газет i старшынi СПК, ад пастуха, пастушкi i трактарыстаy дачыноyнiкаy з дэпутацкiм мандатам. Развагi пра чалавечыя адносiны, дзе ёсць каханне iздрада, пра апантаную працу сапраyдных хлебаробаy, пра тых, хто без “украсцi i выпiць”жыць не можа, а таксама пра дагэтуль не знiшчаных “браткоy”.Кропка аповеду ставiцца… у Парыжы!Адрасавана нашаму сучаснiку з пажаданнем добрага настрою.
Виктор Правдин
Парыж, Эйфелева вежа i…
Частка першая. ЖЫЦЬ – НЕ ТОЛЬКI МЁД ПIЦЬ
1
Ноччу над Мiнскам грамыхала шчодрая расцугляная навальнiца. Сiратлiва-цьмянымi выглядалi вулiчныя лiхтары, калi вiхлястая вострая маланка кроiла на кавалкi нiзкае грувасткае неба. Вада iмклiвымi патокамi шапацела па асфальце, незадаволена вiравала, бурлiла, калi натыкалася на прыпаркаваныя yздоyж тратуараy машыны. Раскацiсты гром узрушваy ахоyныя сiгналiзацыi, i машыны ад бяссiлля гулка завывалi, кожная на свой лад. У вокнах шматпавярховых дамоy часта yспыхвалi палахлiвыя агеньчыкi ад цыгарэт, але гаспадары не рызыкавалi выходзiць у гэткую непагадзь да сваiх чатырохколых улюбёнцаy. Толькi y пяцiсотым «мерседэсе» не мiргалi аварыйкi, не скуголiла сiгналiзацыя, дый патокi вады яго абмiналi. Машына задзiрлiва перагарадзiла тратуар.
У прапахлым гарэлкай салоне на раскладзеным вадзiцельскiм сядзеннi спаy чалавек. Скамечанае скураное палiто ляжала y нагах, ледзь прыкрываючы каленi, пiнжак расхрыстаны, кашуля разарваная на грудзiне, на голай шыi – чырвоны заплямлены тлушчам гальштук. Рукi спячага моцна сцiскалi напаyпустую вялiкую бутэльку каньяку.
Пакiдаючы горад сцiшаным i абноyленым, летняя парная навальнiца кацiлася на yсход. Дождж толькi крышачку паменшаy, а каля «мерседэса» yжо вiскнуy тармазамi мiлiцэйскi «УАЗ». З машыны няспешна выйшаy мiлiцыянер, ухутаны y плашч-палатку, i зыркiм святлом лiхтара асвяцiy салон. Ён доyга разглядваy спячага, некалькi разоy ляпнуy далонню па ветравым шкле, крыкнуy:
– Гэй, чалавек, прачынайся, прыехалi!
– Наш клiент? – вытыркнуyшы галаву з машыны, запытаyся мiлiцыянер з зорачкамi прапаршчыка на пагонах.
– Спiць… Але не адзiн-адзiнюткi, пляшку каньяку абдымае…
– Калi каньяк угледзеy – будзi, трэба разбiрацца…
– Гэткага не разбудзiш, поyнае адключэнне, – тупаючы вакол машыны i барабанячы далонню па капоце, па даху, па дзвярах, бубнiy мiлiцыянер.
У начной цiшы кожны yдар аддаваyся гулкiм рэхам у самых дальнiх куточках вулiцы, у кронах паркавых каштанаy, у падваротнях дамоy. У найблiжэйшым пяцiпавярховым доме y кутнiм акне трэцяга паверха запалiлi святло. Рыпнулi дзверы, на балконе з’явiyся сiлуэт чалавека. Блiснуy трапяткi агеньчык, на хвiлiнку выхапiyшы з цемры твар мужчыны, якi прыпальваy цыгарку.
– Выклiкайце эвакуатар i на штрафную, – прабасiy сiлуэт, – не першы раз тратуар перагароджваюць… Нахабнiкi!..
– Ідзi спаць, не то i цябе эвакуiруюць, – з глыбiнi кватэры пачуyся вiсклiвы жаночы голас, i святло y акне адразу патухла.
– Намёк зразумеy, – юрлiва засмяяyся мужчына i паспешлiва зачынiy за сабой балконныя дзверы.
– Не ляпай па машыне… Калi што не так – да пенсii не разлiчымся, – камандаваy прапаршчык.
Мiлiцыянер у плашч-палатцы роспачна махнуy рукой i з ноткамi адчаю y голасе прапанаваy:
– А што, мо i сапраyды эвакуiруем? Няйнакш у машыне злодзей.
– І хутчэй за yсё бадзяга – алкаголiк… З паyсотнi машын выбраy самую крутую, замкi yзламаy, у бардачку знайшоy пляшку каньяку i выжлукцiy… Навошта рызыкаваць, абцяжарваць сябе лiшнiм клопатам, калi можна напiцца на халяву i yтульна, з камфортам паспаць? І амаль без наступстваy… Крадзяжу няма, значыцца, i крымiналу нiякага…
– Табе абы насмiхацца, – пакрыyджана прамармытаy мiлiцыянер i, залазячы y машыну, абыякава дадаy: – Зрэшты, ты старшы, табе i рашэнне прымаць.
– Правiльна кумекаеш, – засмяяyся прапаршчык. – Я тут нумарок прабiy праз адраснае… Машына належыць Гурскаму Алесю Пятровiчу… Яму трыццаць тры гады… Бiзнесмен… Генеральны дырэктар фiрмы «Хрыстафор Калумб», жыве на гэтай вулiцы… Дом нумар пяць, кватэра пятнаццаць… А цяпер скажы: шафёр будзе п’янстваваць у машыне пад вокнамi гаспадара?
Нечакана «мерседэс» захiстаyся, бакавое шкло прыадчынiлася, i мiлiцыянераy быццам ветрам выдзьмухнула з «уазiка». Прапаршчык, больш увiшны, першым аказаyся каля машыны i абачлiва паклаy гумавую палку на прачыненае шкло, адрэкамендаваyся.
– Будзь хоць генералам, у гэткiм стане яму yсё адно, – незласлiва падкузьмiy калегу напарнiк.
Калi пругкае святло лiхтарыка выхапiла зашчацiнелы твар спячага, той замахаy рукамi, замармытаy нешта незразумелае. Прапаршчык прасунуy руку y салон машыны, выхапiy ключ з замка запальвання i, падкiнуyшы яго на далонi, весела гукнуy:
– Цяпер клiент наш…
2
Апоyначы Гурскi вярнуyся з Масквы. Дзе змог, прыпаркаваy машыну, памацаy нагрудную кiшэню пiнжака, у якой ляжаy футарал з дарагiм пярсцёнкам, зiрнуy на вялiкi букет чырвоных руж i шчаслiва yсмiхнуyся.
Праз некалькi хвiлiн ён, быццам на крылах, узляцеy на пяты паверх, адамкнуy дзверы, увайшоy у кватэру i…
Ружы крывавымi плямамi рассыпалiся па падлозе… Перад iм стаяла Люся y апратцы Евы… У беласнежных руках паднос, на iм два келiхi з чырвоным вiном. У прыцемненай спальнi да болю знаёмы барытон фальшыва напяваy любiмую песню Алеся «Миллион алых роз».
Жончыны раскосыя вiшнёва-чорныя вочы ад нечаканасцi шырока расплюшчылiся i глядзелi на мужа спярша здзiyлена, потым з непрыхаваным страхам. Ад празмернага хвалявання прыгожыя, поyныя грудзi прываблiва калыхнулiся, рукi нервова yздрыгнулi, келiхi дзынкнулi i ледзь не кульнулiся yслед за ружамi.
– Т-ты?.. – выдыхнула Люся, машынальна прытрымала келiхi i, паставiyшы паднос на камоду, што тулiлася побач пад шырокiм люстэркам, няпэyна прашаптала:
– Мы чакалi цябе толькi заyтра… Я сёння занятая…
Алесю здалося, што на яго вылiлi вядро кiпню. У вачах замiтусiлася нейкае лiпучае павуцiнне, абурэнне i нястрымны гнеy iрвалiся з грудзей, але нi сказаць, нi зрабiць нiчога ён не мог. Аслабелыя ногi быццам ураслi y падлогу, не хапала дыхання, было адчуванне, што хтосьцi нябачны перацiснуy гарляк.
– А я… вось… сёння… – толькi i змог прасiпець.
– Эх, Сашка, Сашка, – данёсся са спальнi голас, якi Алесь пазнаy бы з тысячы, а мо i больш. – Мог бы i папярэдзiць… Люся, дзе мой халат?
– На дзвярах… на вешалцы…
Люся yзяла сябе y рукi. Спакойны i, як заyсёды, ураyнаважаны палюбоyнiк надаy рашучасцi, страх саступiy месца нейкай адчайнай жорсткай злосцi на мужа, якi знарок цi не, але заyсёды блытаy яе планы.
– Алесь, мне холадна… плашч дай… – надрывiста крыкнула Люся, i яе выразныя ярка-чырвоныя вусны скрывiла зневажальная yсмешка.
У пакоi запанавала цiшыня, варожая i гнятлiвая. Гурскi невiдушчым, скамянелым позiркам свiдраваy сапернiка, а той, быццам нiчога не здарылася, прытулiyся да дзвярнога вушака i, нахабна yсмiхаючыся, няспешна завязваy пояс на махровым халаце Алеся y тугi вузел. Немiгатлiвы yстрывожаны позiрк i асаблiва нервовая дрыготка y пальцах усё ж выдавалi затоенае хваляванне Андрэя.
3
Сем гадоy таму паспяховы бiзнесмен Гурскi з маладой жонкай вярнуyся y Мiнск з вясельнага круiзу. На карпаратыyнай вечарынцы, зладжанай у гонар маладых, нехта з калег па бiзнесе, ужо добра падпiyшы, у забаyку прапанаваy неадкладна выбраць Алеся дэпутатам y парламент. Маyляy, трэба пашыраць у заканадаyчых уладах прысутнасць людзей бiзнесу. Ідэю падхапiлi, тут жа прагаласавалi i прышпiлiлi Гурскаму на лацкан пiнжака чырвоны гваздзiк як дэпутацкi сiмвал.
Да канца гулянкi yсе гаварылi тосты i пiлi не толькi за здароyе маладых, але i за новаспечанага дэпутата, цалавалi рукi прыгажунi жонцы. Жартавалi, весялiлiся, а на другi дзень, як звычайна, забылiся. Толькi Люся з усёй сур’ёзнасцю yспрыняла i магчымае мужава дэпутацтва, i хмельныя жартаyлiвыя вiншаваннi, а калi y краiне распачалася чарговая выбарчая кампанiя, угаварыла Алеся балацiравацца. Клопат па арганiзацыi i правядзеннi перадвыбарчай кампанii маладая жонка yзвалiла на свае плечы, i гэта ёй добра yдалося.
Напачатку Алесь скептычна ставiyся да мiтуснi вакол дэпутацтва i паверыy у поспех толькi пасля першага тура, калi з вялiкай перавагай перамог i выйшаy у другi. Гурскi больш не аднекваyся ад выступленняy на тэлебачаннi i радыё, з задавальненнем даваy iнтэрв’ю журналiстам. Ён стаy чалавекам, якога пазнавалi. Цяпер пiсалi не толькi пра яго, але i яму, з усiх бакоy сыпалiся просьбы аб дапамозе. І ён дапамагаy чым мог, асаблiва калi пытанне тычылася матэрыяльнай падтрымкi.
Неяк да Алеся завiтаy галоyны рэдактар газеты, даволi вядомай у апазiцыйным асяродку. Рэдактар па-гаспадарску yладкаваyся y мяккiм крэсле, да прапанавай кавы папрасiy «грамульку» каньячку, каб трошкi настрой падвысiць, i, шумна сёрбаючы пiтво, доyга разглядваy Алеся сваiмi вылупленымi рудымi вочкамi. Потым з жалем паглядзеy на пусты кубак, на Алеся i, зразумеyшы, што яму больш нiчога не прапануюць, паспешлiва прама y лоб агучыy прычыну вiзiту: «Я валодаю забойным кампраматам супроць Вас… Калi не дамовiмся – кампрамат выстралiць i, хутчэй за yсё, паставiць крыж на Вашай яшчэ не пачатай палiтычнай кар’еры… Ад мяне залежыць, прачытаюць выбаршчыкi гэтыя матэрыялы цi не… Выбар за Вамi». У пацвярджэнне рэдактар паклаy на стол ладны стос фотаздымкаy.
Паводзiны наведвальнiка гаварылi самi за сябе: перад Гурскiм прафесiянал, ён з гэтага кормiцца, а значыць, i кампрамат сапраyды мае… Толькi што?..
Гурскi, каб трошкi пацягнуць час i абдумаць сiтуацыю, прапанаваy наведвальнiку яшчэ каньяку, налiy i сабе. Губляючыся y здагадках, Алесь узгадаy праблемныя месцы дзейнасцi фiрмы – прычапiцца не было да чаго, нават аyдытарская праверка, якую спецыяльна правёy перад выбарамi, не выявiла нiякiх хiбаy.
Ён цадзiy каньяк i няспешна разглядваy каляровыя здымкi. Убачыy сябе на пляжы з пышнагрудай бландзiнкай, i каля начнога вогнiшча y атачэннi распранутых дзяyчат, i з брунеткай у лодцы, i… нават у ложку з вядомай спявачкай. Алесь быy не тое што разгублены, ён хацеy зразумець, каму спатрэбiлася гэтая правакацыя, хто стаiць за шэранькiм, кругленькiм i нахабным чалавечкам, якi напышлiва сядзiць насупраць, п’е каньяк i мiтуслiвымi прагнымi вочкамi ловiць яго позiрк.
Было вiдавочна, што перад iм не Астап Бендэр, а дробны махляр-ашуканец. На фотаздымках сапраyдным быy толькi твар Алеся, астатняе – звычайны фотамантаж.
У чалавека, чыё тулава похапкам прыляпiлi да галавы Алеся, на правым плячы красавалася каляровая галава тыгра з ашчэранай пашчай. У Гурскага татуiровак нiколi не было, i цяпер свярбелi рукi паквiтацца, даць нахабнiку добрага выспятка… Але ж вельмi хацелася даведацца, што рудавокi просiць узамен, а для гэтага трэба згуляць па правiлах махляра, i ён гэта зрабiy, вырашыy вывесцi шантажыста на чыстую ваду, ды так, каб пра яго шулерскi заробак ведалi yсе.
Высветлiлася, што рэдактар не просiць, а прапаноyвае супрацоyнiцтва. Надзейны чалавек у парламенце патрэбен тым, хто фiнансуе газету, свой жа клопат ацанiy «невялiкай» прэмiяй. Пазначаная на аркушы сума аказалася з шасцю нулямi, а прыпiска, у якой валюце шантажыст жадае атрымаць грошы, так рассмяшыла Гурскага, што ён больш не мог стрымлiваць пачуццi i выпусцiy на волю грэблiвае… зусiм не лiтаратурнае…
На раптоyны i нязвыклы крык начальнiка, якi праз хвiлiну-другую змянiyся абрывiстым гучным смехам, у кабiнет заглянула перапужаная сакратарка, потым прыбеглi ахоyнiкi i па загадзе гаспадара выправадзiлi няпрошанага госця, праyда, не вельмi тактоyна… Рэдактар-шантажыст выспятка yсё ж атрымаy…
Потым быy «праyдзiвы» артыкул у газеце i суд. Гурскi не сумняваyся y поспеху i, калi пачуy вынiк экспертнага заключэння: «Фотаздымкi, надрукаваныя y газеце, сапраyдныя i фотамантажом не з’яyляюцца…», – ледзь не кiнуyся на крыyдзiцеля з кулакамi. Адвакат утрымаy, а на Люсю сiлы не хапiла. З крыкам: «Эксперты падкупленыя…» – раз’ятраная жанчына каршуном ляцела на рэдактара. Шантажыста не yратаваy бы i стол, пад якi ён шустра схаваyся, каб Люсю не перахапiy невядомы. І адразу y зале суда запанавала знямелая цiшыня…
4
У той дзень у зале суда цiшыня была знямелая, але yрачыстая, поyная радаснага хвалявання, сёння ж варожая i здрадлiвая. Люся спяшалася высветлiць адносiны з мужам, спяшалася рассекчы гордзiеy вузел.
– Будзем гуляць у маyчанку цi я yсё ж апрануся i мы пагаворым як культурныя людзi? – яна рашуча yзяла з падноса келiх вiна i выпiла да рэшты.
– І сапраyды, трэба перацерцi сiтуацыю… даyно наспела, – пагадзiyся Андрэй; ён падышоy да вешалкi, зняy скуранку i накiнуy Люсi на плечы. – Прыкрыйся, не y бардэлi…
На паyслове Андрэя перапынiy нечаканы шалёны парыy свежага ветру, якi шумна расчынiy балконныя дзверы, разгульна yварваyся y кватэру, ветразямi зашкамутаy пад самай столлю занавескi, i адразу нешта цяжкае бразнулася. Праз секунду загрукатала, загрымела, што аж пад нагамi задрыжэла падлога, быццам страляючы з рознакалiберных гармат, пакацiлася па небе каляснiца Пяруна.
– Кiтайская ваза… чатырнаццатае стагоддзе… – ускрыкнула Люся i кiнулася y цёмны пакой.
Скуранка саслiзнула з яе цела i распласталася на падлозе.
– Хоць бы не разбiлася… Усё ж дынастыя Мiн… – заклапочана yскрыкнуy Андрэй i крутнуyся наyздагон за палюбоyнiцай.
У гэтую хвiлiну шматлiкiя сляпучыя маланкi нарэшце разбудзiлi разамлелае ад летняй спёкi неба i цяпер, як згаладалыя лютыя звяры, iрвалi яго на часткi. Паднябессе прамянiлася сотняй, тысяччу асляпляльна-белых феерверкаy, сiняватае трапяткое святло разлiлося па пакоях, запахла азонам… Перапалоханыя непагаддзю палюбоyнiкi знерухомелi i, быццам манекены, застылi пасярод спальнi.
– І даyно ты з ёй? – крыкнуy Алесь, але Андрэй не пачуy: аглушальны гром праглынуy i словы, i вулiчны шум, i yвесь горад. – Ажанiyся на сваю бяду! – скрозь зубы працадзiy Алесь, махнуy рукой, невядома чаму падняy скуранку i выйшаy, моцна бразнуyшы дзвярмi.
На вулiцы пралiyны дождж у нейкi момант здаyся жыватворным, але не было y iм той ачышчальнай сiлы, што радасцю магла напоyнiць спусцелую душу, вярнуць прынiжаны мужчынскi гонар, супакоiць неyтаймаваныя пачуццi, абражаныя здрадай. Паветра не хапала. Алесь адчайна iрвануy кашулю на грудзях i закрычаy ва yсю моц:
– Лю-дзi-i-i!.. Паглядзiце на раганосца!..
На яго помслiвую крыyду адгукнулася толькi навальнiчнае неба ярасным, грукатлiвым громам, але i y яго гнеyных перакатах Алесь пачуy улюбёныя Андрэевы словы: «Пер-р-рацерцi сiтуацыю… бар-р-рдэль…»
5
Тое, што адбывалася y зале суда, было падобна на казку. На пытанне ашаломленага суддзi: «Хто Вы?» – губы невядомага кранула белазубая yсмешка: «Андрэй Іванавiч Лiсаy, брат-блiзнюк Алеся Пятровiча Гурскага. Так што памылачка, грамадзянiн суддзя, выйшла… На фотках я, i цяпер трэба неяк перрацерцi сiтуацыю… Нельга дазваляць прайдзiсветам ператвараць суд y бар-рдэль…» – ён зняy кашулю: на правым плячы была татуiроyка ашчэранай пашчы тыгра.
У той памятны дзень душа Алеся напоyнiлася яшчэ неспазнаным радасным усведамленнем таго, што на агромнiстым белым свеце ён не адзiн, у яго ёсць родны брат, падобны на яго, як дзве кроплi вады, гэткi ж высокi, русавалосы, шэравокi, шырокi y плячах. Гурскаму, выхаванцу дзiцячага дома, гэткае магло прыснiцца толькi y чароyным сне.
Радасцi нiколi не бывае многа, i y Алеся раптам зацеплiлася надзея: а што, калi i мацi з бацькам жывыя i yсе гады шукалi свайго сыночка? Ад уяyлення закружылася галава. Сёння ён паверыy бы i Дзiмку, дзетдомаyскаму сябруку, як некалi, зусiм маленькiм, верыy яго аповедам пра тое, што iншапланецяне хiтрыкамi заманiлi iх бацькоy на лятаючую талерку i сiлком вывезлi на сваю планету на экскурсiю. Але хутка настане той час, калi экскурсiя скончыцца, таты i мамы вернуцца i yсе дзецi будуць жыць дома. Алесь часта yставаy начамi, падыходзiy да акна i з замiраючым сэрцам глядзеy у зорнае неба. Калi бачыy мiгатлiвыя, чырвоныя агеньчыкi, вочы мiжвольна напаyнялiся слязьмi, вусны шапталi адно: «Мамачка, я тут, забяры мяне…» Мацi не прыляцела, а ён праз свае начныя сядзелкi ля акна атрымаy мянушку Лунацiк.
Цуда не адбылося нi тады, нi цяпер. У зале суда Андрэй пераказаy гiсторыю, якую даведаyся з перадсмяротнага лiста прыёмнай мацi. Парадзiха адмовiлася ад дзяцей яшчэ y радзiльным доме, а разлучылi блiзнят, калi iм споyнiлася паyтары гады. Спярша прыёмныя бацькi хацелi yсынавiць абодвух братоy, але y апошнi момант перадумалi, спужалiся, што з двума будзе цяжка, не дадуць рады. Блiзнят разлучаць нельга, патрэбна вельмi важкая прычына, каб гэта зрабiць. Прычыну знайшлi дактары, вядома, за добрае yзнагароджанне. Блiзнят паклалi на медыцынскае абследаванне, пасля чаго y аднаго з братоy у медыцынскай картцы з’явiyся запiс: «Падазрэнне на парок сэрца». Гэта i вырашыла далейшы лёс братоy Гурскiх.
Спрактыкаваны y судовых справах рэдактар iмгненна скарыстаy сiтуацыю i папрасiy расчуленага Алеся скасаваць заяyлены iск, пайсцi на мiравую. Ён паабяцаy надрукаваць у газеце абвяржэнне i афiцыйна перад yсiмi чытачамi папрасiць прабачэння за агалоску неправераных фактаy. Цяпер Гурскаму сапраyды было не да судовых спрэчак, i ён ахвотна прыняy прапанову.
У чарговым нумары газеты на цэлым развароце быy размешчаны хвалебны артыкул пра добрыя справы будучага дэпутата Алеся Гурскага. Былi i фотаздымкi з родным братам, якi гэтак незвычайна аб’явiyся. Рэдактар асабiста патэлефанаваy, лiслiва выбачаyся за прычынены клопат i чамусьцi папрасiy надалей быць больш асцярожным i памятаць словы палiтыка, якi сказаy, што «ворага можна задушыць i y сяброyскiх абдымках…» Алесь толькi пасмяяyся, маyляy, ёсць з кiм абдымацца i без ворагаy, але вельмi хутка зразумеy сапраyдны сэнс гэтых слоy.
Тое, што адбылося y зале суда, выклiкала незвычайнае ажыyленне y сродках масавай iнфармацыi. Напэyна, усе газеты напiсалi пра бiзнесмена Гурскага, ягоную незвычайную чалавечнасць i дабрыню, тэлебачанне зняло дакументальны фiльм «Браты знайшлi адзiн аднаго». Праyда, не засталося па-за yвагай i тое, што Андрэй прыцягваyся да крымiнальнай адказнасцi… Імгненна разнеслася чутка, што кандыдат у дэпутаты бiзнесмен Гурскi дапамагае yсiм, хто гаруе y нястачы, i, зрэшты, ён варты большага, чым быць дэпутатам…
Гэтага было дастаткова, каб Алесь трапiy у спiс «ненадзейных» i кантралюючыя органы рознага кшталту амаль на паyгода запаланiлi кабiнеты офiса. Без усялякага тлумачэння былi заблакiраваны рахункi, i дзейнасць фiрмы практычна спынiлася. Гурскi цярпеy страты i yжо не думаy пра дэпутацтва… Як мог, ратаваy сiтуацыю. Каб разлiчыцца па крэдытах i iншых пазыковых абавязацельствах, давялося распрадаць не толькi маёмасць фiрмы, але i асабiстую. Калi нiчога не засталося, кантралёры iмгненна знiклi i быццам у насмешку пахвалiлi Гурскага за добра наладжаную справу, кожны жадаy поспеху. У прыватнай размове адзiн з начальнiкаy нават пашкадаваy сябе, што гэтулькi часу марна патрацiy, а yсё з-за неправеранай iнфармацыi…
Алесь быy на мяжы нервовага зрыву. Як аднаyляць бiзнес, калi няма yпэyненасцi y заyтрашнiм днi? Цяжка бачыць, як у пакутах выпешчаная справа знiшчаецца чужой нядобрай воляй, часцяком рушыцца не свядома, а з-за глупства, па неабдуманасцi. Гурскi быy на раздарожжы, усё часцей прыходзiла думка з’ехаць за мяжу i там шукаць шчасця.
Нечакана зноy аб’явiyся рэдактар-шантажыст i весела, пасваяцку загугнявiy у тэлефонную трубку пра тое, што Гурскi пажынае пасеянае, што праз сваю маладосць не yбачыy карысцi y супрацоyнiцтве. Звысоку павучаy, наказваy у будучым не сварыцца з прэсай, а сябраваць з «чацвёртай уладай».
Ад пачутага y Алеся нуду як рукой зняло. Цяпер ён добра ведаy, каму i за што абавязаны развалам фiрмы. Гэта падштурхнула, надало рашучасцi, i ён апантана yзяyся за працу. Атрыманую навуку засвоiy на yсё жыццё, на сабе зведаy, як ворага можна калi не задушыць, то добра-такi прыдушыць у сяброyскiх абдымках.
6
Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом