ISBN :
Возрастное ограничение : 12
Дата обновления : 17.06.2023
У машыне Алесь зацята глытаy каньяк, пакуль яго iстэрычныя п’яныя крыкi не злiлiся y адно працяглае завыванне i моташны цяжкi сон не yзяy верх. І не сон гэта быy, а хутчэй непрабуднае, п’янае забыццё, таму i не мог уцямiць, што не маланка блiскае, не гром грымiць, а нейкiя людзi слепяць, крычаць i трасуць яго расхрыстанае цела.
– Ён вочы расплюшчыy, – аднекуль здалёк даляцеy напружаны голас.
– Вушы… Вушы круцi… Імгненна y норму прыйдзе, – утомлена раiy нехта нябачны.
– Вушы не чапаць… Яны абмарожаныя, – п’яна прахрыпеy Алесь, намацаy пад сядзеннем рычажок, тузануy, i спружынiстае пругкае крэсла склалася разам з iм.
Мутнаватымi асалавелымi вачыма даyгавата yзiраyся y чалавека, што схiлiyся над iм, але выразнасцi не было, шкодзiла хмельная павалока. Ён страсянуy галавой, пацёр скронi, калi зноy узняy вочы, яго твар прасвятлеy:
– Тава-а-рыш мiлiцыянер, – сухiя губы скрывiла вялая фальшывая yсмешка. – А я вось тут… адпачываю… прыснуy.
– Гурскi Алесь Пятровiч? – мацаючы пальцамi галаву вадзiцеля, запытаyся прапаршчык.
– Так, Гурскi, – Алесь рэзка адхiснуyся ад мiлiцыянера, абурана yскрыкнуy: – Навошта цiскаць галаву? Вы ж не доктар!
Ён хацеy яшчэ нешта сказаць, але гэтае iмгненнае абурэнне нечакана вострай пякучай стрэмкай усмакталася y свядомасць, i Алесь з горкай трывогай, напоyненай кепскiмi прадчуваннямi, успомнiy прыезд у Мiнск, прыгадаy жонку, брата i yсё, што здарылася напярэдаднi. «Я сёння занятая… занятая… занятая…» – званiцай гуло y скронях. Стала цяжка дыхаць, замiнаy саленаваты камяк, што крыyдай падкацiy пад самае горла. Халодныя y сваёй рашучасцi вочы запрамянiлiся адчайнай непакорнасцю, растрывожаныя пачуццi прагнулi помсты. Алесь глядзеy на прапаршчыка так, быццам той у нечым перад iм вiнаваты.
Змены няроyнага настрою вадзiцеля прапаршчык зразумеy па-свойму i, каб яго супакоiць, лагодна сказаy:
– Не, не доктар… Я лепш за доктара… Я мiлiцыянер… А галаву агледзеy, каб упэyнiцца, што адсутнiчаюць цялесныя пашкоджаннi.
– Кажу афiцыйна: пашкоджанняy няма… Прэтэнзiй таксама, – катэгарычным тонам заявiy Алесь i паспрабаваy зашпiлiць кашулю, але марна: гузiкаy не было. – І y машыне спаць маю права… Не забаронена… Канешне, калi за ноч законы не памянялiся…
– Не забаронена, калi «мерседэс» належыць Вам, – умяшаyся y гаворку другi мiлiцыянер i строга запатрабаваy: – Пан Гурскi, пакажыце дакументы i раю не шукаць новых праблем…
– Ну-у, калi па-а-н… Калi абяцаеце праблемы… Тады калi ласка… – Алесь усмiхнуyся i скептычна, мiжвольна iкаючы, выдыхнуy: – Ц-ц-япер для мяне м-м-ашына – сапраyды, i-i-i дом, i-i-i крэпасць… А-а-а праблем… i-i-i без вас… в-в-ышэй даху…
Ён няспешна на yсе гузiкi зашпiлiy пiнжак, прыдзiрлiва агледзеy сябе y салонным люстэрку, паправiy на голай шыi гальштук i, выцягнуyшы з нагруднай кiшэнi партманет, аддаy прапаршчыку. Пакуль мiлiцыянер вывучаy паперы, намацаy у бардачку бутэльку, радасна yскрыкнуy:
– А калi я дома, то i выпiць не грэх, – але, убачыyшы, што гэта шампанскае, скрывiyся, быццам пракаyтнуy нешта кiслае, кiнуy бутэльку на пасажырскае сядзенне, горка выдыхнуy: – Сёння шампанскае не для мяне, сёння душа патрабуе мацнейшага…
– Паперы y поyным парадку, – казырнуy прапаршчык, – а вось з Вамi, вiдаць, нешта кепскае здарылася… Мы можам дапамагчы?..
– Дзякуй, ужо дапамаглi… Вярнiце дакументы i пакiньце мяне y спакою!
– У прафiлактычных мэтах часова канфiскуюцца ключы, вадзiцельскае пасведчанне i тэхнiчны пашпарт. Іх зможаце забраць у дзяжурнага па аддзеле мiлiцыi, але толькi ранiцай… Спадзяюся, адрас ведаеце.
– Я для надзейнасцi i нумары скруцiy, – па-дзiцячы шморгнуyшы носам, радасна засмяяyся той, што быy у плашч-палатцы, – гэта каб не yздумаy уцякаць.
– Што, ключы прыхапiлi i нумары садралi? – абурана yскрыкнуy Алесь. – Не маеце права, гэта незаконна.
– Незаконна паркаваць машыну на тратуары i брыдка да бяспамяцтва напiвацца, тым больш у машыне, – узвысiy голас прапаршчык i кiнуy на каленi Гурскаму пульт аховы з бiрулькай. – Пiльнуйце сваю крэпасць i беражыце сябе… Жыць – не толькi мёд пiць…
Застаyшыся адзiн, Алесь цяжкавата высунуyся з машыны i, валюхаючыся, зрабiy некалькi крокаy. Здранцвелыя ад доyгага сядзення ногi не надта слухалiся, i ён, прытулiyшыся спiнай да дрэва, некалькi разоy прысеy. Калi адчуy гарачыню y лытках, шырока закiнуy рукi за галаву i, yглядаючыся y перадсвiтальнае неба, з асалодай удыхнуy начную прахалоду.
Навальнiца скончылася, але высокi вецер яшчэ шапацеy у разгалiстых, густалiстых кронах, i цяпер з абмытых дрэy сыпалiся важкiя дажджавыя кроплi.
Вецер, дождж, неба, якое ён бачыy праз хiсткiя кроны, нечакана супакоiлi. Змучаную рэyнасцю душу пацiху напаyняла шчымлiвае пачуццё адзiноты, i, як нi дзiyна, гэтакi стан яму падабаyся yсё больш i больш. Думкi прасвятлелi, хмелю як i не было, толькi не выходзiла з галавы пачутае: «Жыць – не толькi мёд пiць».
7
На другi дзень душным надвячоркам Гурскi з затоеным хваляваннем пераступiy парог кватэры, якая да нядаyняга часу i сапраyды была ягонай крэпасцю. Убачыy насупленага злога брата, якога не спадзяваyся тут сустрэць, сваю, але yжо не сваю жонку, што yзрушана нешта даводзiла Андрэю, i y памяцi iмгненна yсплылi звады, якiя yспыхвалi памiж iм i Люсяй, здавалася, без усялякай на тое прычыны. У сямейных сварках Алесь заyсёды саступаy i толькi цяпер, у гэтую хвiлiну, зразумеy i прычыну частых лаянак, i чаму Люся не хацела мець дзяцей. Яна не кахала яго!.. Зразумеy i адчуy, як прыкрая туга, што вярэдзiла надарваную душу, раптам прытупiлася, помслiвая злосць саступiла месца пагардлiвай абыякавасцi.
Калi iшоy сюды, яму мроiлася, што пры сустрэчы жонка будзе бажыцца i клясцiся y сваёй вернасцi, назаве здраду глупствам, першай i апошняй недарэчнай выпадковасцю, папросiць прабачэння. У самых патаемных куточках душы цеплiлася надзея, што, калi здарыцца менавiта так, ён не адразу, але даруе Люсi. Толькi мроi не спраyдзiлiся, а спланаваная размова, да якой рыхтаваyся, аказалася непатрэбнай. «У любоyным трохкутнiку трэцi лiшнi, i гэты трэцi – я, – бязрадасна падумаy Алесь, i тут жа трапяткой упартасцю затахкала y скронях: – Жыць – не толькi мёд пiць». Ён прыгадаy начное адчайнае п’янства, блуканне па мiлiцэйскiх пакоях у пошуках дакументаy i зразумеy, чаму павiнен прыйсцi сюды.
– Добры вечар, – з вымучанай усмешкай на твары павiтаyся Алесь i з непрыхаванай iронiяй дадаy: – Вы мяне зноy не чакалi?
– Чакалi, яшчэ як чакалi! – узбуджана yскрыкнуy Андрэй i зрабiy крок насустрач. – Нам даyно трэба…
– Перацерцi сiтуацыю, – з насмешкай у голасе перапынiy брата Алесь; ён няспешна прысмалiy цыгарку i, пыхкаючы дымам, дадаy: – Няма больш ката, як брат на брата…
– Можа, вып’ем, закусiм? – лiслiва заглядваючы Алесю y вочы, запыталася Люся.
Яна нiколi не магла зразумець, чаму атрымоyвалася так, што браты, быццам згаварыyшыся, заyсёды аднолькава апраналiся. Ранкам Андрэй перагледзеy увесь гардэроб, доyга корпаyся, перабiраy кашулi, а цяпер як адзiн, так i другi былi y сiнiх пацёртых джынсах i аднолькавых белых тэнiсках. Зрэшты, апратка брата здзiвiла i Алеся, бо джынсы ён купiy усяго некалькi гадзiн назад.
– І то праyда, на сухую цяжкавата… – падтрымаy Люсю Андрэй.
Ён дастаy з шафкi бутэльку каньяку, скруцiy накрыyку i налiy у тыя самыя келiхi, з якiх пiy вiно з Люсяй.
– Пiць не буду, i без гарэлкi ахмялелы, – катэгарычна адмовiyся Алесь i, сядаючы y крэсла, абыякава, быццам наперад ведаючы, што скажа Андрэй, зазначыy: – А ты расказвай, перацiрай сваю сiтуацыю…
Андрэй каyтануy, зноy напоyнiy келiх i нервова зашпацыраваy па пакоi. Нячутна yвайшла Люся з плеценай фруктоyнiцай у руках, на якой у гуллiвых промнях вечаровага сонца iскрылiся вiнаградныя гронкi. Яна запытальна зiрнула на палюбоyнiка, але сказаць нiчога не паспела. Андрэй крутнуyся да Алеся i выпалiy:
– Любая мне Люська… Даyно з ёй жывём у адзiн дух…
– І як даyно? – перапытаy Алесь i адчуy, што не рэyнасць, а помслiвая злосць зноy гарачай хваляй ускалыхнула пачуццi.
Попел з цыгаркi спiкiраваy на дыван, i Алесь, хаваючы дрыжыкi y пальцах, сцiснуy кулакi. Далонь апякло, але гэта быy камарыны yкус у параyнаннi з тым агнём, якi цяпер вiраваy у ягонай падманутай душы.
– З першай сустрэчы…
– З залы суда? – ад здзiyлення вочы y Алеся акруглiлiся, але праз хвiлiну яго iмклiвы, учэпiсты позiрк ужо свiдраваy жонку.
Гурскi не верыy, не мог паверыць у тое, што i года не прайшло з дня вяселля, як каханая здрадзiла, ды не з кiм-небудзь, а з яго родным братам.
– Люся, ты мне здраджвала цэлых сем гадоy?
Жанчына вольна перасмыкнула плячыма i, як само сабой зразумелае, горда сказала:
– У нас каханне… з першага позiрку, – яна трошкi памаyчала i дадала: – А потым, ты сам прывёy i прымусiy Андрэя жыць з намi… Вы ж як дзве кроплi вады, як адно цэлае… Першы раз я нават i не зразумела, хто ёсць хто… Хiба ж гэта здрада?
Люся бачыла, як наструнiлася мужава цела, а бледны твар, толькi што yмольна насцярожаны, акамянеy. Гнеyныя вочы не прадвяшчалi нiчога добрага. Яна хутчэй адчула, што сказала нешта не тое, i, намагаючыся выправiць сiтуацыю i апраyдаць каханка, роспачна yскрыкнула:
– Ты не так зразумеy… Андрэйка заyсёды дома, а ты днюеш i начуеш на сваёй працы…
Напамiн пра работу яшчэ больш падлiy масла y агонь.
– Ну ты i цюцька з каралеyскай псярнi!.. Я iшачыy, зарабляy грошы, а ты гэтым часам паскудзiy!.. – крыкнуy Алесь, спружынiста падхапiyся на ногi i кiнуyся з кулакамi на Андрэя, i браты, таyкучы адзiн аднаго, пакацiлiся па варсiстым дыване.
Ашаломлены Андрэй больш баранiyся, але гэта y яго не надта атрымлiвалася. Алесь за yсе гады слова кепскага не сказаy, а тут каршуном наляцеy i кулакамi лупiць прафесiйна i балюча. У гэтыя хвiлiны яны быццам месцамi памянялiся i верхаводам быy Алесь. На падлогу глуха пляснулася, але не разбiлася, пляшка з каньяком, следам паляцела фруктоyнiца, пругкiмi нагамi перакулiлi стол, абарвалi занавескi…
– Зараз падпраyлю тваё падабенства, – цяжка сапучы, прыгаворваy Алесь, – быy кропляй вады… станеш кропляй дзярма…
– Жанчын кахаць трэба… – сiпеy у адказ Андрэй, – падарункамi секс не заменiш…
Пачуyшы гэтыя словы, Люся з усёй жаночай рашучасцю кiнулася ратаваць палюбоyнiка. Ухапiла за валасы таго, хто быy зверху, раз-другi страсянула i… адступiлася: яна зноy не магла распазнаць, хто ёсць хто. Лепшае, што магла прыдумаць, – гэта паспрабаваць разняць забiякаy. Толькi як? «Разлiць вадой», – мiльганула думка, але Люся адразу яе i заглушыла: «Дурнiца, мэблю пашкодзiш… Мiлiцыю выклiкай, няхай забяруць мужанька-буяна…» Яна крутнулася да тумбы, на якой звычайна стаяy тэлефон, але апарата на месцы не было, толькi жыyцом выдраныя дроцiкi тырчалi са сцяны ды зламаная трубка валялася y дальнiм кутку пакоя. Мабiльны тэлефон Люся заyсёды насiла y сумачцы, але, каб да яго дабрацца, трэба прайсцi на кухню.
У гэты момант браты зачапiлi бар, шафка захiсталася, пачала хiлiцца, i Люся, сiлячыся яе yтрымаць, далонямi yперлася y люстэркавую гладзь. У сярэдзiне шафкi дзынькнула шкло, i на галовы ваяроy пацяклi ручайкi бурштынавага пахучага каньяку, але блiзнюкоy гэта не спынiла. Люся з жахам зразумела, што можа здарыцца, калi бар бразнецца аб падлогу. Толькi на iмгненне yявiла вялiзную лужыну з гарэлкi, розных вiн i лiкёраy, расколатую на кускi шафку, разбiтыя бутэлькi, шклом парэзаных братоy, i ёй стала нядобра. Не разбiраючыся, хто ёсць хто, Люся моцна пiхнула нагой аднаго з задзiраy i завiшчала, быццам трывожная сiрэна:
– Спынiцеся-я-я… Я цяжарная-я-я…
Браты, як па загадзе, прыпынiлi бойку i yсхапiлiся на ногi. Яны асцярожна адхiлiлi рукi Люсi ад бара, паставiлi шафку на месца i, цяжка сапучы, знясiленыя, сцiшылiся y маyклiвым чаканнi. Іх шэрыя yсхваляваныя вочы прамянiлiся аднолькавым дзiкавата-жорсткiм позiркам.
У гэты момант яны хацелi пачуць толькi адно: хто з iх бацька. Люся спужалася гэтых калючых, няласкавых вачэй, убачыла y iх холад, адчула затоеную пагрозу i y думках упiкнула сябе за тое, што не сказала раней праyды. Цяпер ёй патрэбен абаронца, высакародны i добры, патрэбен чалавек, за якiм яна з дзiцём будзе як за каменнай сцяной, i гэтым заступнiкам хацела бачыць толькi Андрэя. Каб даказаць сваё каханне, у Люсi yзнiкла вялiкае, непераадольнае жаданне абняць абраннiка, але збiтых i акрываyленых блiзнюкоy у чарговы раз не змагла распазнаць. Поyная адчаю i роспачы, Люся абхапiла галаву далонямi, плюхнулася y адзiнае не перавернутае крэсла i жалобна застагнала:
– І за што мне yсё гэта… Хоць бы меткай якой адрознiвалiся… Хоць бародаyкай, хоць радзiмай плямкай…
– Ад каго дзiця?.. Хто бацька?.. – строга запытаyся Алесь, i зноy у пакоi запанавала напружаная, хiсткая цiшыня.
Люся паволi yзняла вiльготныя вочы i нейкi час доyгiм стомленым позiркам паyглядалася y аднолькавыя пакамечаныя твары блiзнят. Яна не адчувала сябе вiнаватай i не хацела нi y чым апраyдвацца. І yсё ж у грудзях як нешта надламалася, шчымлiвае пачуццё жалю слязлiвай злой крыyдай напоyнiла душу. Ёй раптам расхацелася даказваць сваё каханне.
– А вы абодва… – цiха, але рашуча сказала яна, змахнула са шчакi няпрошаную слязiнку, дадала: – Па-iншаму i быць не магло…
– Як гэта?.. – разам ускрыкнулi браты i пераглянулiся.
– А вось так!.. Дзiця народзiцца i, канешне, не на Пушкiна будзе падобнае…
– А на каго? – нецярплiва перапынiy каханку Андрэй.
– Вы не толькi насы расквасiлi, пэyна, i мазгi па падлозе растрэслi, – надрыyна рассмяялася Люся. – Ад яблынi яблык, ад елкi шышка… Зiрнiце y люстэрка… Хоць разам, хоць паасобку, а твар адзiн убачыце… І дзiця гэткае будзе…
Збiтыя з панталыку браты не маглi засяродзiцца на пачутым.
– Люся, не круцi хвастом, ты ведаеш, што мы хочам ад цябе пачуць, – сцягваючы з сябе перапэцканую вiнаградным сокам тэнiску, сказаy Андрэй.
Люся yбачыла на плячы палюбоyнiка ашчэраную пашчу тыгра i з палёгкай выдыхнула:
– Андрэй, дзiця ад цябе…
– Гэта праyда?! – усхваляваны Андрэй укленчыy перад Люсяй, уткнуyся тварам ёй y каленi, зашаптаy: – У мяне будзе сын!..
Шчаслiвая Люся парывiста цалавала каханка, гладзiла дрыжачымi рукамi i цiха прыгаворвала:
– Даруй, любы, што не сказала раней… Доктар вызначыy тэрмiн пяць тыдняy.
На душы y Алеся было прыкра i моташна. Ён нейкi час адсутным, халодным позiркам паyглядаyся y палюбоyнiкаy i, каб зноy не зрабiць якое глупства, усунуy рукi y кiшэнi, рэзка крутнуyся да шафкi-бара. У думках дакараy сябе за нястрыманасць, за yчыненую бойку, за тое, што даyнiя летуценныя мары пра бацькоyства сёння yспрыняy як нешта блiзкае, i зноy адчайная, помслiвая злосць брала верх, як нi намагаyся задушыць яе. Цела апякло гарачай хваляй сляпога гневу, у скронях нясцерпна тахкала: «Дзiця магло быць маiм…» Каб прыглушыць гэты колкi боль, Алесь каyтануy адну чарку каньяку, другую, налiy трэцюю.
– Плюснi, брат, i мне грамульку, хачу сустрэчу нашу сагрэць, – Андрэй падняy з падлогi келiх, паставiy побач з чаркай Алеся, ягоны перапэцканы крывёй твар прамянiyся гордай радасцю.
– Глядзi, не перагрэйся, – цiха, скрозь зубы прасiпеy Алесь i, напоyнiyшы келiх брата да краёy, запытаyся: – За што п’ем?
Андрэй шматзначна паглядзеy на Люсю, падмiргнуy, маyляy, не хвалюйся, зараз выпраyлю сiтуацыю. Ягоны неспакойны позiрк затрымаyся на папераварочваных крэслах, раскеyзаным вiнаградзе, пустой бутэльцы, з якой па дыване вялiкай лужынай расцёкся каньяк, i ледзь прыкметная yсмешка кранула сасмяглыя вусны i адразу знiкла:
– Ну i вэрхал, Ватэрлоа адпачывае, – Андрэй нагой адпiхнуy ад сябе зламаную фруктоyнiцу i на адным дыханнi звонкiм голасам выпалiy: – Алесь, я адзiн вiнаваты… Мы з табой не толькi тварамi, але i густам падобныя… Павер, з Люсяй у нас каханне yзаемнае. Выбачай, браценiк, што склалася так, – ён асцярожна, каб не расплёскаць каньяк, узняy фужэр: – Браты б’юцца, браты i пагодзяцца… Давай вып’ем за мiр памiж…
– За мiр ва yсiм свеце, – перапынiy брата п’янаваты Алесь. – Да yчарашняга дня я таксама верыy, – ён са з’едлiвым сумам паглядзеy на жонку i, расцягваючы словы, працягваy: – Цяпер ве-ры няма, ве-ра y пазыкi пайшла… А ты добра сказаy, як на мiтынгу… Зычу палiтычнай кар’еры… З Люськай праб’ешся, яна дасведчаная.
– Алесь, у нас будзе дзiця, – падхапiлася на ногi yстрывожаная Люся.
Цяпер яна баялася раyнiвага мужа i, каб прыглушыць ягоную агрэсiyнасць, абачлiва стала памiж братамi. Люся спiнай прытулiлася да Андрэя i, спрабуючы сямейную перапалку звесцi на жарт, сказала:
– А што тычыцца палiтыкi i палiтыкаy, дык мой дэпутат, а мо i прэзiдэнт, яшчэ y пузе.
– Не, ён не y пузе, а y маленькiм прыгожанькiм жывоцiку, – цалуючы жанчыну, гучна засмяяyся Андрэй.
– За вас пiць не буду, а за дзiця чарку падыму, – сказаy Алесь i адным махам праглынуy бурштынавую вадкасць.
Нешта абдумваючы, ён трошкi пастаяy i, не падымаючы вачэй, крутнуyся да выхаду. З калiдора, не паварочваючы галавы, кiнуy:
– Бывайце здаровы, больш мне няма чаго тут рабiць. Кватэра – падарунак пляменнiку цi пляменнiцы.
– А бiзнес!.. З бiзнесам як? – кiнуyся yслед Андрэй; ён нагнаy брата y самых дзвярах, ухапiy за руку: – Алесь, мы сёння павiнны ва yсiм разабрацца… Табе непрыемна, але ж справа стаяць не будзе… Яе рабiць трэба.
Алесь наyмысна не yздымаy галоyнага пытання. Некалькi хвiлiн таму ён амаль паверыy у тое, што перад iм закаханыя, бескарыслiвыя i летуценныя, што iх акрамя адно аднаго нiхто не цiкавiць, i нiчога iм не патрэбна. І раптам чуе: «… што будзе з бiзнесам?» Вось табе i на!.. Вялiкае i yзнёслае зноy спусцiлася з нябёсаy i yперлася y прозу жыцця. Зрэшты, iдучы сюды, ён не сумняваyся, што здарыцца менавiта так, бо ведаy сваю жонку, зведаy i братаву сквапнасць. Нарэшце yсё стала на свае месцы: бiзнес – галоyнае, дзеля чаго варылася yся гэтая каша.
– Згодзен, трэба працаваць, i вельмi шмат, – гледзячы брату y вочы, пагадзiyся Алесь. – Ты ж гэткi гаспадар, як i я, усё, што ёсць, падзелена пароyну… Я працаваy на сумесны дабрабыт, а ты суцяшаy Люську… Зрэшты, баба з возу… Думаю, калi мяняцца месцамi, то мяняцца да канца… Забраy жонку, забiрай i вупраж, i падводу, i хамут… Цяпер табе i карты y рукi, пакажы, на што здатны. Палкi y калёсы yстаyляць не буду, не з рукi мне, але калi yбачу, што не спраyляешся, – сваю частку бiзнесу прадам…
– Я выкуплю, – ускрыкнуy Андрэй.
– Дурненькi, ён з нас смяецца, – злосна сказала Люся. – Якая самастойнасць, калi асноyны пакет акцый не твой.
– Болей усяго на два працэнты… – адмахнуyся ад каханкi Андрэй. – Алесь уступiць… Мы ж браты…
Алесь не верыy сваiм вушам, падумаy, што Андрэй жартуе. Колькi хвiлiн углядаyся y брата, намагаючыся зразумець, як далёка той зайшоy y сваiх фантазiях, i, калi yбачыy y Андрэевых вачах непрыхаванае спадзяванне, стрымацца не змог, рассмяяyся.
– Вой, не магу, – гучна рагатаy Алесь, – без нажа зарэзаy…
Люся прынесла кубак вады, Алесь папiy, але вада не супакоiла.
– Што тут смешнага? – сiлячыся перакрычыць брата, запытаyся Андрэй.
– За каго ты мяне трымаеш?.. – трошкi супакоiyшыся, запытаyся Алесь. – За дурня?.. Лоха?..
Андрэй не адказаy. Паводзiны брата канчаткова збiлi з панталыку, i, галоyнае, iх з Люсяй прагнозы наконт маёмасцi не апраyдалiся. Андрэй яшчэ мог дапусцiць, што брат сарвецца, кiнецца на яго з кулакамi, але тое, што Алесь, як на тым «полi цудаy», адгадае ягоныя думкi пра «дурня i лоха», – прадбачыць не мог. Яшчэ тыдзень таму Андрэй быy упэyнены, што дзеля яго брат ахвяруе yсiм, аддасць апошняе, як было дагэтуль. Шукаючы падтрымкi, ён паглядзеy на палюбоyнiцу. Люся цiшком паказала яму два пальцы, што па ранейшай дамоyленасцi азначала пагадзiцца з умовамi мужа.
– Што тычыцца куплi-продажы маёй часткi фiрмы… – цяпер Алесь гаварыy, як цвiкi забiваy. – Мушу нагадаць, што гэта я зрабiy цябе сваiм намеснiкам i падарыy рэстаран, як кажуць, ад вялiкай радасцi… А як жа iнакш?.. Дзетдомаyцам рэдка шэнцiць, а тут родны брат знайшоyся, ды яшчэ блiзнюк… Мы цяпер на yсё жыццё мiжволi прыяцелi… Ды што – прыяцелi?.. Думаy, блiзняты – больш чым браты, мы як адзiн, як адно цэлае, а значыцца, трэба, каб мiж намi былi мiр i згода. Толькi хатняга злодзея не yпiльнуеш: я за парог, ты за пiрог… А жонцы, як аказалася, гэткiя змены y жыццi большая радасць, чым мне… Ты заробленае мной успрыняy як сваё… Растаптаy давер… Так што, брат, доля цяпер у цябе свая i y прамым, i y пераносным сэнсе, i нешта мяняць не хачу i не буду… Скасаваннем шлюбу неадкладна зоймуцца адвакаты, а што будзе потым – час пакажа…
Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом