ISBN :
Возрастное ограничение : 12
Дата обновления : 17.06.2023
Алесь уявiy гаваркога Дабрынкiна y ролi свата, усмiхнуyся:
– Думаю, Дзмiтрый Дзмiтрыевiч, сватаyство – Ваш канёк…
– Не y брыво, а y вока, – задаволена крактануy у кулак старшыня. – Людзi кажуць: у каго Дабрынкiн сватам – там любоy мацней за атам. І глядзiце, нiводная сям’я не распалася…
– У мае планы жанiхоyства не yваходзiць, – iмгненна спахмурнеy Гурскi. – У майстэрнi заначую на сядзеннях разабранага «мерседэса»…
– Не падобны пан Гурскi на пужлiвага чалавека, – развесялiyся старшыня, – але ж за пагляд не б’юць…
– Не шлюбу баюся, а разводу…
– Калi так, пярэчыць не стану, але ж i жарты разумець трэба, – Дабрынкiн капрызна надзьмуy губы i дэманстратыyна сунуy рукi y кiшэнi, паказаy, што развiтваецца i рукi не падасць.
Старшыня хiтрыy. На самай справе жаданне Гурскага застацца y майстэрнi было на руку, яму вельмi хацелася, каб людзi пабачылi жмiнду-бiзнесмена, якi i ноччу прыглядвае, трасецца над сваiм жалеззем. Ён крутнуyся, зрабiy некалькi крокаy, i раптам блiснула думка: «А што, калi гарадскi пiжон у майстэрнi не застанецца i, шукаючы прытулак, пойдзе па хатах? Што тады пра мне вяскоyцы скажуць?» Ён зiрнуy на Гурскага i, хаваючы вочы, з абыякавай мiнай на твары yпарта прамовiy:
– Надумаеце начаваць у Лявонiхi, iдзiце ад канторы y бок возера. Яе хата памiж вялiкiх лiп, леваруч апошняя…
Дабрынкiн прымоyк i з падкрэсленым сарказмам у голасе дадаy:
– З гаспадыняй дамоyлена поyнае yтрыманне… Вашай, Алесь Пятровiч, светласцi…
Сказаy i шпарка пайшоy з высока yзнятай галавой i пачуццём выкананага абавязку.
Гурскi панура паглядзеy услед каратканогаму Дабрынкiну i каторы раз злавiy сябе на думцы, што з iм сталася нешта не тое. Жыy па раскладзе, цанiy кожную хвiлiну, як раптам – вёска, каровы, мудрагелiсты старшыня са сваiм сямействам умельцаy… Навошта yся гэтая калатнеча?.. Як сталася, што здарэнне на дарозе раззлавала, зблытала, перакруцiла думкi, што цяпер ён гатовы yсяму свету даказваць сваю правату? Гэтую сiтуацыю павiнны yладжваць адвакаты, але чамусьцi сам уцягнуyся… Ужо i Парыж не yспамiнаецца, i нядаyнi сямейны разлад… Цяпер яму хочацца аднаго: прыструнiць Дабрынкiна, даказаць вясковаму хiтруну, што местачковае «княжанне» – нялюдская справа… Але чаму нялюдская? Ён жа y сваёй фiрме таксама i цар, i бог, i вайсковы начальнiк… Дысцыплiна рубель родзiць…
– Я чуy, што Вы хочаце застацца y майстэрнi, – стоячы зводдаль за спiнай Гурскага, крактануy, абазначыy сябе Цiхан. – Мы з Насцяй, канешне, не супроць, толькi хачу параiць…
– Што?! – Алесь рэзка крутнуyся да майстра i, ледзь стрымлiваючы прыступ нейкай тупой атрутнай злосцi, адным дыханнем ва yпор выпалiy: – Чаму я павiнен слухаць вашы парады?.. Чаму раней не раiлiся, калi задумалi yпотайкi разабраць машыну? А-а-а, тады зяцёк цягнуy час, разглагольстваваy i даваy парады!.. І што змянiлася?.. Цяпер трэба слухаць парады цесця, а зяць тым часам схавае «крайслер»?! А можа, ён пайшоy мяне сватаць, а я, лох, пра гэта не ведаю?
Каля Гурскага прагрукацеy матацыкл, рэзка раскруцiyся, чхнуy i зацiх.
– А вось i Лявонiха… – з палёгкай, амаль радасна yздыхнуy Цiхан. – Думаю, яна за Вамi…
Матацыклiстка разам торкнула доyгiя загарэлыя ногi y зямлю, крыкнула:
– Дзе пастаялец?..
– Вунь каля дзядулi, – з майстэрнi азвалася Насця i, трохi памаyчаyшы, дадала: – Злы, звяглiвы, скупы…
Сказала цiха, але у вечаровай цiшы дзяyчыну пачулi yсе.
Жанчына схiлiлася над матацыклам, сцягнула шлем, какетлiвым рухам страсянула галавой. Чорныя хвалiстыя валасы густым веерам рассыпалiся на плячах, тонкiя пасмачкi далiкатна упалi на шчокi, выгадна прыкрылi лоб. Яна няспешна расшпiлiла на грудзях некалькi гузiкаy скураной чорнай курткi, як у рокераy, абрамленай мноствам блiскучых заклёпак, толькi пасля гэтага yзняла на Алеся паyнаваты твар. На яе шыi золатам iскрыyся ланцужок з адмысловым кулонам, якi yтульна уладкаваyся мiж пышных грудзей. Насцярожаныя раскосыя вочы абмацалi Гурскага з галавы да пят i нечакана засвяцiлiся вясёлымi смяшлiвымi агеньчыкамi:
– Гэткi вiдны мужчына прымушае маладзiцу чакаць… А можа, Дзiм Дзiмыч нагаварыy пра мяне чаго нядобрага i малады чалавек баiцца Лявонiхi?.. А мо старшыня y сваты набiваyся?.. Гаварыy пра жанiхоyства?.. Ведаю, што разглагольстваваy… Ён заyсёды халасцяка зачэпiць… Толькi не бярыце да галавы, у Дабрынкiна фiшка – жанiхоy шукаць, гэтак ён спецыялiстаy у гаспадарку заманьвае. У ягоным спiсе я – прынада на галоyнага агранома, выходзiць, не Вашага поля ягада…
– Галоyнае, што ты y нас ягадка! – блазнавата рагатнуy Цiхан.
– Я тут не ягады збiраю, – незадаволена сказаy Гурскi, якi адчуy, што гэтая спакуслiвая экстравагантная Лявонiха з’явiлася не проста так.
Жанчына iмгненна спахмурнела i строга, быццам настаyнiца адчытвае неслуха-школьнiка, адным дыхам выпалiла:
– Вам, малады чалавек, не прыходзiць у галаву, што y мяне скацiна галодная, гаспадарка не спраyлена, карову даiць трэба, а я Вас шукаю, гойсаю на матацыкле па пылiшчы? – яна перавяла дыханне i yжо цiшэй дадала: – Згодна з Насцяй… Не кожны пан, у каго штаны навыпуск…
– Зноy Насця!.. – ажно yзвiyся Гурскi. – Якi пан?! Пры чым тут штаны?!
Ён рашуча падышоy да матацыкла, спрытна асядлаy пасажырскае месца i, аберуч абхапiyшы матацыклiстку за талiю, уладна загадаy:
– Завадзi драндулет i паехалi…
– Вось гэта па-нашаму, – зашпiльваючы куртку, весела гукнула жанчына. – У надзейныя рукi трапiла… Адразу на «ты» i без усялякай цырымонii…
Дабрынкiн не падмануy. Алеся i сапраyды смачна накармiлi дранiкамi, выдзелiлi асобны пакой, пасярод якога высiyся стары металiчны ложак з блiскучымi булавешкамi на спiнках. Лёг, i адразу мяккi пухавiк з незлiчонай колькасцю падушак аблашчыy, прыгалубiy, прыняy за свайго. Хоць i быy стомлены, але заснуy не адразу, хутчэй упаy у нейкае чуйнае забыццё. Калi кукарэкнулi першыя пеyнi, падхапiyся, падышоy да расчыненага вакна, адхiнуy цюлевую занавеску i праз маскiтную сетку нейкi час любаваyся яркiм месячыкам на небе. Прыгадаy гаспадыню з дзiyнаватым, як танец, прозвiшчам Лявонiха i адчуy нiякаватасць, нават сорам за нястрыманасць у паводзiнах, за невясёлыя думкi, месцамi абразлiвыя. Толькi цяпер, з асалодай удыхаючы цёплы водар ночы, прыгадваючы гасцiннасць гаспадынi, змог убачыць сябе зводдаль. Жудасна зрабiлася i сорамна за сябе, за неразумную фамiльярнасць да харошага i сцiплага чалавека. Падчас вячэры жанчына, апусцiyшы вочы, моyчкi слухала, кiвала галавой, падкладвала y яго талерку блiнцоy, тактоyна не заyважала пыхлiвую фанабэрыстасць госця. Калi стала халаднавата, вярнуyся y ложак i з галавою зашыyся y цёплую коyдру. У думках яшчэ доyга падбiраy словы, якiя скажа гаспадынi ранiцай, вiнавацiyся i не заyважыy, як неяк спакваля агарнула дрымота.
Пасля таго як надламаным голасам прахрыпеy малады пеyнiк, Алесь больш не заснуy, ды i не хацелася. Пацiху сабраyся, выйшаy на ганак, у ранiшнiм прыцемку yбачыy па-летняму лёгкi нясмелы туман над возерам i, не раздумваючы, шустра пашыбаваy да вады, наyпрост, праз чыста праполатыя грады гароднiны, мiма парнiка, у якiм чырванню красавалiся памiдоры, каля кустоy малiны i чорнай парэчкi. Напрыканцы агарода шмыгнуy у велiкаватую дзiрку y плоце i з асалодай пабег басанож па роснай траве. Каля вады скiнуy мокрыя да кален штаны, праз галаву сцягнуy кашулю i кiнуyся y янтарную трапяткую ваду.
Нырнуy i адразу зразумеy, што з iм нешта не тое. Спярша рукi, а праз некалькi хвiлiн i ногi пачало абвалакваць i як бы заблытваць. Каб вызвалiцца, зрабiy рывок, потым другi, трэцi, i рукi пазбавiлiся цягучай павуцiны. Ён вырваyся на паверхню, але ногi засталiся y пастцы, iх хтосьцi нябачны моцна стрыножыy, не шавяльнуць. Алесь набраy поyныя грудзi паветра i паднырнуy, паспрабаваy убачыць, памацаць рукамi тую жорсткую павуцiну, а калi yдасца, i разарваць. Вада трохi закаламуцiлася, i yсё ж Гурскi паспеy разгледзець каля ног некалькi шырокiх белых плах. Адразу здагадаyся, што гэта рыба, i ён таксама, як гэтыя бедакi-карпы, шчупакi цi лiнi, трапiy у сетку. Моцна затахкала сэрца, зрабiлася холадна, iмгненна пацяжэлыя ногi пацягнулi на дно. Сiлячыся прыглушыць нарастаючую гнятучую трывогу, Алесь сам сабе сказаy:
Конец ознакомительного фрагмента.
Текст предоставлен ООО «ЛитРес».
Прочитайте эту книгу целиком, купив полную легальную версию (https://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=69349786&lfrom=174836202) на ЛитРес.
Безопасно оплатить книгу можно банковской картой Visa, MasterCard, Maestro, со счета мобильного телефона, с платежного терминала, в салоне МТС или Связной, через PayPal, WebMoney, Яндекс.Деньги, QIWI Кошелек, бонусными картами или другим удобным Вам способом.
Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом