Андрэй Андрыеўскі "Зграя"

Звычайны вечар, звычайная кавярня ў Мінску, звычайны хлопец на падпітку, які сядзіць у адзіноце. І зусім незвычайнае знаёмства з дзяўчынай, якая расказвае яму гісторыю пра ваўкоў. Пасля гэтага вечара ўсё жыццё героя змяняецца – ён павінен альбо ператварыцца ў героя, альбо знічтожыць іншы сусвет.

date_range Год издания :

foundation Издательство :Автор

person Автор :

workspaces ISBN :

child_care Возрастное ограничение : 12

update Дата обновления : 22.07.2023


– Я yсё разумею, Аyк. Зразумей i ты – традыцыi знiклi са з’яyленнем белых. З дапамогай Гаyла я зразумеy, што таксама не хачу гiнуць. Хай ён iдзе да iншых зграй, размаyляе з iмi. Калi пашэнцiць, нас стане шмат. А калi не – то яны самi заб’юць гэтага самотнiка.

4.

Макс разглядаy у люстэрке чырвоныя адметкi на скронях. Пасля yчарашняга здарэння ён праспаy больш дваццацi гадзiн. З самай ранiцы ён палез у сецiва, каб выстветлiць, што гэта за гiсторыя пра ваyкоy. І не знайшоy нiчога. Запыты “гiсторыя пра ваyкоy”, “белыя ваyкi” i нават “Суу-Ардун” нiчога не далi.

“Вiдаць, незнаёмка выдумала брыдоту пра разумных ваyкоy. Але навошта гэтая троiца хоча пачуць ад мяне працяг? І якi? І як яны зрабiлi гэта?”

Хлопец дакрануyся да адмецiн. Яны yжо не балелi, але выглядалi так, быццам ён перажыy электрашокавую тэрапiю.

За некалькi гадзiн у сецiве Максiм знайшоy толькi адну падказку – на форуме пра жывёл ананiм распытваy пра злых белых ваyкоy з поyначы. Хлопец напiсаy невядомаму паведамленне y прыват i яны дамовiлiся сустрэцца y цэнтры горада.

“Да чаго дайшоy – спатканнi незнаёмцам прызначаю”, – пасмяяyся сам з сябе Макс. На yсялякi выпадак паклаy у заплечнiк кухонны нож i выйшаy з кватэры.

***

Інтэрнэт-ананiмам аказалася чатырнаццацiгадовая дзяyчынка Ася са светлымi валасамi i блакiтнымi вачамi. Яна сама падсела за столiк Максiма.

– Ну прывiтанне, цi што?

Хлопец не ведаy што адказаць, таму y адказ кiyнуy галавой.

– Так i будзеш маyчаць? Калi так, то я пайду, –прамовiла яна з выклiкам.

– Чакай, я пра ваyкоy хачу пагаварыць.

– Ведаю, ты пiсаy. Інакш я б i не прыйшла да незнаёмага мужыка. Што хочаш ведаць?

– Ты пiсала пра белых ваyкоy з поyначы. І яны мяне вельмi цiкавяць.

– А я табе навошта? Ідзi да бiёлагаy.

– Слухай, мяне цiкавяць не звычайныя белыя ваyкi, а гiсторыя… Гiсторыя, як белыя ваyкi прыйшлi з поyначы i… І забiлi астатнiх ваyкоy.

Дзяyчына з палёгкай выдыхнула.

– Фух, дзякуй богу. А то мямлiш нешта, я нават напружылася. Табе таксама нехта расказаy гэту казку?

– Так, а пасля…

– А пасля прыйшлi трое – чарнявы, бялявы i лысы. Прапанавалi расказаць працяг.

– Усё так. Скажы, што гэта за ваyкi такiя i што мне рабiць? Як паводзiць сябе з гэтымi людзьмi.

– А я скуль ведаю, што гэта за ваyкi? Адно скажу – пагаджайся. Наконт грошай яны не падманваюць. Вось, глядзi, што я купiла, – Ася пакруцiла y руках новы айфон. – І яшчэ шмат чаго.

– І што трэба рабiць?

– Ды нiчога. Воyчыя сны бываюць у цябе? Гэта i ёсць гiсторыя. Не ведаю, пад гiпнозам яны бачацца, цi што… Мне снiлiся дзён дзесяць, потым спынiлiся. Тады троiца прыйшла. Сказалi, што я павiнна знайсцi незнаёмца i расказаць працяг маiх сненняy. Але не той, якi захачу, а той, якi яны скажуць.

– Каму ты расказала?

– Нейкай негрыцянцы з месяц таму. Яна сядзела на прыпынку, прыгожая. Я i вырашыла ёй дапамагчы. Упэyнена, пасля троiца i да яе прыходзiла.

– А далей?

– Далей не было нiчога. Сны скончылiся, гэтыя знiклi.

– І што будзе са зграяй Суу-Ардун у канцы? Што яны загадалi расказаць?

– Хто такiя Суу-Ардун? Я расказвала пра iншую зграю. Яна загiнула. Ааа, – Ася шчоyкнула сябе па лобе. – Ты вырашыy, што я тваю гiсторыю пераказваю? Усё не так – мы працягваем тое, што нам расказаy папярэднi апавядальнiк. Не ведаю, як гэта працуе. Мiстыка нейкая… О, бачу да цябе прыйшлi “сябры”. Прабач, не хачу яшчэ раз сустракацца з iмi. Бывай i памятай – з усiм пагаджайся i yсё будзе добра. І грошы атрымаеш, i сам цэлы застанешся.

Ася сышла i праз iмгненне на яе месца сеy чарнявы з троiцы. Макс адчуy, што белабрысы з лысым стаяць ззаду.

– Табе нельга сустракацца з мiнулымi апавядальнiкамi. Іх час прайшоy, а твая гiсторыя яшчэ не скончана. Вашы размовы могуць усё змянiць. А гэта дрэнна паyплывае на нашы дамоyленасцi.

– Я хачу зразумець, што адбываецца. І хто вы такiя…

– Не трэба нiчога разумець. Ты сам адчуеш, калi прыйдзе час. Атрымаеш свае грошы, мы – сваю гiсторыю. І yсё.

– Хопiць з iм неньчыцца, – другiм заyсёды пачынаy гаварыць бялявы. – Трэба правучыць, каб ведаy сваё месца. Тады i думкi дурныя y галаву не палезуць.

– Не. Ён разумны чалавек, – мычанне лысага Макс мог бы пазнаць сярод тысяч iншых галасоy. – Ён усё зразумеy, так? А зараз нам трэба пабачыць працяг. Ты дазволiш?

Максiм успомнiy, як ён у мiнулы раз пагадзiyся на такую прапанову i прачнуyся на наступны дзень.

– Не хачу!

Усхапiyся з месца i пабяжаy да блiжэйшага прыпынку. Троiца не кранулася з месца.

***

Максiм памятаy, як троiца лёгка адшукала i зайшла y яго кватэру з зачыненымi дзвярыма. А потым гэтак жа лёгка адтуль сышла, а дзверы так i не адчынiлiся. Яны ведалi дзе ён жыве, значыцца ехаць дадому было нельга. Макс вырашыy схавацца атм, дзе яго нiколi не стануць шукаць.

Наста засталася жыць у кватэры, якую раней яны здымалi разам – аднапакаёвая хрушчоyка y Серабранцы. Дзяyчына кiнула яго за “абыякавасць” i “адсутнасць планаy на будучыню”. Як потым расшыфравалi гэтыя словы сябры, гэта азначала, што яна хацела замуж. А ён, ёлупень, не здагадаyся.

Пасля расставання яны працягвалi мець зносiны. Тры-чатыры разы на месяц спiсвалiся y сацсетках, двойчы сустракалiся y кавярнях, а аднойчы y кiно пайшлi. Праyда, той раз скончыyся вялiкай сваркай, бо Максiм спрабаваy прасiць прабачэння i прапанаваy зноy сысцiся. На гэта Наста запыталася: “А як ты бачыш нашы адносiны”. Ён i выпалiy першае, што y галаву прыйшло.

– Будзем жыць так, як хочаш ты. Хочаш – ажэнiмся, хочаш – як раней жыць будзем. Мне yсё роyна.

– Значыцца, табе yсё роyна на нашыя адносiны. Абы б жанчына была пад бокам i ежа на стале. Ідзi ты y дупу!

Пасля яны два тыднi не спiсвалiся. Максiм думаy, што на гэтым iх адносiны канчаткова пахаваны. Але цяперашнiя абставiны вымушалi хапацца нават за такi варыянт.

Перад дамафонам Макс зразумеy, што не патэлефанаваy. І калi Насты не будзе дома, прыйдзецца бадзяцца па горадзе. На шчасце, праз два гудкi дзяyчына адказала.

– Слухаю, хто там?

– Наста, гэта я, Максiм.

– Што табе трэба?

– Мне вельмi патрэбна твая дапамога. Калi ласка. Абяцаю, буду паводзiць сябе добра.

Маyчанне. Хлопцу падалося, што дзяyчына кiнула слухаyку

– Добра, заходзь.

У пад’ездзе Макс адчуy, што вярнуyся дахаты – родны пах, знаёмыя зялёныя выцвiлыя сцены, сарваныя паштовыя скрынi. Падняyся на трэцi паверх, дзе y дзвярах чакала Наста – дзяyчына, якую ён кахаy настолькi, што пасварыyся з бацькамi, сябрамi i амаль не кiнуy вучобу. Здавалася, што цяпер ад тых пачуццяy нiчога не засталося.

Яна стаяла y хатнiм халаце, непрычосаная i без касметыкi. Менавiта такой Наста падабалася Максiму больш за yсё – сапраyднай i мiлай.

– Прывiтанне.

– Прывiтанне. Нашто прыйшоy?

“Груба, нават не пасмiхнулася. І глядзiць на мяне не са злосцю, як падчас сварак, а з абыякавасцю. Няyжо гэта i ёсць канчатак адносiн?”

– Наста, мне трэба некалькi дзён пажыць у цябе.

– Што?! Ты з глузду з’ехаy? Не хачу я з табой жыць. Гэта нейкая методыка пiкапераy, цi што?

– Калi ласка, мне пагражае небяспека. Ты – маё адзiнае выратаванне.

– Дык едзь да мацi y Навiнкi.

– У мацi ды бацькоy будуць шукаць у першую чаргу.

– Ты думаеш у былых каханак шукаць не будуць?

– Гэтыя не будуць. Напэyна. Прабач, што я так прыпёрся. Мне сапраyды патрэбна дапамога.

– А што ты нарабiy? Забiy каго? Цябе мiлiцыя шукае?

– Не, не мiлiцыя. Я не ведаю хто. Бандыты нейкiя, а чаму – не ведаю. Глядзi, што зрабiлi, – ён рукойзадраy валасы i паказаy свае скронi з чырвонымi плямамi.

– Чым гэта яны?

– Не ведаю. Не памятаю. Але калi зловяць наступным разам будзе горш.

Дзяyчына з хвiлiну глядзела на былога каханка.

– Добра. Сёння i заyтра. А y панядзелак пойдзеш на працу i не вернешся. Раскладанка y кладоyцы. Спаць будзеш на кухнi. Толькi абяцай, што не будзеш чапляцца.

– Абяцаю.

– Заходзь.

***

Воyчы сон

Гаyл стаяy на мяжы i чакаy. Згодна з традыцыямi зграi маглi размаyляць толькi так – стоячы на сваёй тэрыторыi. Воyк завываy тройчы, аднак дагэтуль нiхто не прыйшоy. Альбо yсе ваyкi iншай зграi далёка i не чуюць, альбо не хочуць размаyляць.

“Буду чакаць, колькi трэба. Хто-небудзь павiнны прыйсцi. Цi каб размаyляць, цi каб забiць. Шляху назад няма, iнакш Аyк з Грыкам з радасцю прагоняць мяне са зграi”.

Зграя Алык-Ачын, на мяжы якой сядзеy Гаyл, нiколi не была добрым суседам. За апошнiя сорак гадоy яна тройчы ваявала з суседзямi. Аднаго разу i з Суу-Ардун. Але вiнавацiць ваyкоy у гэтым нельга. Іх зямля – пустэльня, дзе няма ежы, вады i немагчыма збудаваць добрую ферму. З-за гэтага iншыя зграi не хацелi захоплiваць гэту тэрыторую – каму патрэбны камянi ды пыл? Цiкава, што апошнiя пятнаццаць гадоy Алык-Ачын не ваявалi.

Гаyл завыy яшчэ раз i y гэты ж момант з лесу выбеглi чатыры вялiкiх ваyка – тры маладыя ашчэрылi зубы. Чацвёрты, старэйшы, нiзка нахiлiyся, рыхтуючыся да скоку. Гаyл падцiснуy хвост, але не сышоy з месца. Секунды ператварылiся y хвiлiны, а потым адзiн з супернiкаy засмяяyся.

– Я вырашыy, што Суу-Ардун пайшлi на нас вайной. А яны нейкага калеку падаслалi. Што табе трэба, воyк? Спадзяюся, ты не па сваiм жаданнi сюды прыйшоy, а па yказаннi важака. Інакш жывым не сыдзеш.

– Мяне паслаy важак. Я хачу размаyляць з уладаром Алык-Ачын. А лепш выказацца на сходзе зграi.

Старэйшы воyк ашчэрыy зубы ва yсмешцы.

– Ты мне падабаешся. Мяне клiчуць Акiра. Скажы сваё iмя.

– Я – Гаyл.

Гаyл расслабiyся. Па традыцыi, калi воyк гаворыць сваё iмя, ён не будзе нападаць.

– Гаyл… Я ведаю цябе. Наша выведка добра працуе. Ты – адзiнец.

– Пад гэтай мянушкай мяне ведаюць у зграi.

– І ты хочаш, каб мы паверылi, што Грык накiруе y якасцi пасла такога, як ты?

– Яму не шкада, калi мяне заб’юць.

– Можа i так. І што хоча нам сказаць зграя Суу-Ардун?

– Я буду размаyляць альбо з важаком, альбо на сходзе.

– Калi так, то можаш гаварыць. Я – важак Алык-Ачын. І мне крыyдна, што y вас гэтага не ведаюць.

– Ты – важак? І прыйшоy на мяжу пад аховай трох ваyкоy? Гэта ж самагубства.

– Ты так лiчыш? Павер, нават калi б тут было дваццаць вашых ваyкоy, перамога была б на маiм баку. Гавары, не хачу вабiць з табой шмат часу.

Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом