Андрэй Андрыеўскі "Зграя"

Звычайны вечар, звычайная кавярня ў Мінску, звычайны хлопец на падпітку, які сядзіць у адзіноце. І зусім незвычайнае знаёмства з дзяўчынай, якая расказвае яму гісторыю пра ваўкоў. Пасля гэтага вечара ўсё жыццё героя змяняецца – ён павінен альбо ператварыцца ў героя, альбо знічтожыць іншы сусвет.

date_range Год издания :

foundation Издательство :Автор

person Автор :

workspaces ISBN :

child_care Возрастное ограничение : 12

update Дата обновления : 22.07.2023


– Белыя ваyкi падышлi да межаy нашай тэрыторыi. А праз месяц цi менш яны змятуць нас i прыйдуць да вас.

Акiра стаy сур’ёзным. З яго пысы знiкла yсмешка.

– Белыя. Мы чулi пра iх. Аднак не ведалi, што яны настолькi блiзка. Добра, Гаyл, праходзь на нашу тэрыторыю. Даю свой дазвол. Мiж iншым, ты станеш першым ваyком за дзвесце гадоy, якi прыйшоy да нас не з вайной.

5.

Макс прачнуyся ад кухонных гукаy – шкварчэнне алея, стук патэльнi, кiпенне iмбрыка. Ён раскрыy вочы i пабачыy Насту, якая гатавала блiны. Яна паглядзела на хлопца.

– Без мяне звыкся спаць да дванаццацi гадзiн?

– З табой я падымаyся раней, бо было чым ранiцай заняцца.

– Не хочаш расказаць, што y цябе здарылася i хто гэтыя бандыты? – Наста праiгнаравала яго словы.

– Хачу, ды не ведаю як. Сам яшчэ не yсё зразумеy.

– Я ноччу yставала. Ты y сне размаyляy. Нешта пра ваyкоy. Не памятаю за табой такога.

– Гэта так, прыснiлася нешта. Мабыць ад стрэсу.

– Сядай есцi. Так i быць, пакармлю цябе, а то з голаду памрэш.

– Яшчэ раз дзякуй, што дазволiла застацца.

– Няма за што. Не разлiчвай толькi, што гэта нешта мяняе y нашых адносiнах.

– Я i не разлiчваю.

Максiм сеy i стаy з апетытам есцi. Ён так i не навучыyся гатаваць блiнцы, асаблiва тонкiя. А за апошнiя месяцы наогул не частаваyся нармальнай ежай – адны ролтаны ды яечня з сасiскамi.

– Смачна есцi! – сказалi з дзвярэй кухнi.

Хлопец пазнаy голас, хацеy усхапiцца, ды не паспеy. Яго схапiлi за патылiцу i моцна yдарылi тварам аб стол, потым яшчэ раз. Максiм адчуy як з носа цячэ кроy. Наста закрычала i нязваны госць кiнуyся да яе, yдарыy дзяyчыну y жывот. Яна сагнулася папалам, усхлiпнула i села на карачкi.

Макс падняy твар i yбачыy белабрысага з троiцы. Астатнiх побач не было.

– Што, збяжаць надумаy? Лiчыш нас дурнямi? Думаy не знойдзем цябе? Ты належыш нам, запомнi. Мы можам даць усё, што хочаш, альбо зрабiць тваё жыццё невыносным! А гэта што за баба? Каханка?

Максiм хацеy падняцца ды кiнуцца на белабрысага. Аднак той быy хутчэй – падскочыy, схапiy хлопца за шыю i yзняy у паветра.

– Я лiчу, не трэба з табой лясы тачыць. Калi з першага разу не зразумеy, то yсе пытаннi вырашым па-даросламу. Некалькi маiх урокаy i ты да канца жыцця будзеш слухацца, што рабiць далей. А цяпер…

Наста ззаду засадзiла y шыю белабрысага нож. Яго пальцы аслаблi i Максiм павалiyся на зямлю, стаy хапаць ротам паветра. Малы лёгка выцягнуy нож i павярнуyся да дзяyчыны. Тая забiлася y вугал памiж падваконнем i халадзiльнiкам, рукамi захiлiла твар з галавой, закрычала. Белабрысы хуткiм рухам загнаy лязо y грудзь Насты.

– Сядзела б на месцы i не варушылася – засталася б жывой.

Дзяyчына yпала i захрыпела. Сэрца Максiма моцна забiлася, пераганяючы кроy насычанаю адрэналiнам, у вачах пацямнела. Ён адштурхнуyся нагамi, усёй вагай кiнуyся на забойцу i рукамi штурхануy яго y вакно. Белабрысы yзвыy i праз шкло паляцеy унiз.

Макс нахiлiyся над Настай. Яе вочы замерлi i не мiргалi. Кроy залiла падлогу маленькай кухнi. Дзяyчына памерла.

***

Мiлiцыя прыехала праз дваццаць хвiлiн – суседзi паскардзiлiся на шум i разбiтае шкло. На Максiма надзелi кайданкi i вывелi з пад’езду, нахiлiуyшы тварам у падлогу. Хлопец спытаyся – цi знайшлi яны труп забойцы. Яму нiчога не адказалi.

Воyчы сон

Горад Алык-Ачын месцiyся на кругавой пляцоyцы з усiх бакоy абкружанай каменнымi скаламi. Адзiны праход ахоyвалi два ваyка. Яны нiзка нахiлiлi галовы, калi пабачылi Акiру. Таксама yсе паводзiлi сябе i y горадзе.

– Бачу, цябе вельмi паважаюць.

– Яшчэ б. Я ж не звычайны важак, а каралева.

– У сэнсе – каралева?

“Каралева – значыцца ваyчыца. Ваyчыца кiруе зграяй ваyкоy. Гэта ж немагчыма!”. Гаyл здзiyлена паглядаy на свайго суправаджаючага. Па-першае, ён не адчуваy, што гэты воyк – жанчына. Па-другое – за yсю гiсторыю яго зграi нiколi ваyчыцы нават саветннiцамi не станавiлiся. Гэта было… немагчыма. Тое ж самае, каб важаком стаy, напрыклад, зубр.

Яны падышлi да вялiкай будынiны, якая yздымалася не менш чым на дзесяць галоy, а шырыня даходзiла да дваццацi хвастоy. Складзена яна была з невялiкiх прамакутных каменняy, якiя змацоyвалiся цэглай. Уваход ахоyваy стары вялiкi воyк са мноствам шнараy на пысе.

Гаyл упершыню бачыy такую пабудову. У горадзе iх зграi хата важака была менш разоy у пяць.

– Каралева – значыцца уладарыня. А гэта мой палац – заходзь.

Знутры пабудовы было вялiкае памяшканне, адкуль можна было прайсцi y iншыя пакоi. Па цэнтры месцiлася лесвiца на другi паверх.

– Вы будуеце шматпавярховыя хаты?

– Я ж сказала – гэта не хата, а палац. Пайшлi y маi пакоi.

Акiра пайшла на другi паверх, Гаyл паследаваy за ёй. На вяршынi лесвiцы сядзеy яшчэ адзiн стары воyк са шнарамi. Ён нiзка нахiлiy галаву i сказаy:

– Мая каралева, якiя будуць загады?

– Нiчога не трэба. Праз гадзiну прынясiце нам ежу.

– Слухаюся.

– Пайшлi, Гаyл.

Праз невялiкi праём яны апынулiся y доyгiм пакоi, пол якога быy засланы скурамi зуброy. У адным з кутоy месцiyся ложак са шкурак трусаy. Акiра прайшла да невялiкага драyлянага стала y цэнтры.

– Кажы, навошта Грык паслаy цябе сюды? Як вы хочаце змагацца з белымi?

– Ёсць толькi адзiны шанец перамагчы. Яны мацней нас i iх больш. Нiводная зграя y адзiночку не выстаiць. А таму трэба аб’яднацца.

– Прапануеш, каб две зграi бiлiся разам?

– Так.

– Хочаш сказаць, Суу-Ардун запросiць нашых ваyкоy на сваю тэрыторыю, падзелiцца ежай i вадой?

– На час бойкi. Потым усё будзе па-старому. Таму я i прапанаваy склiкаць сход, каб ваyкi вырашалi, цi пагадзiцца на нашу прапанову.

– Гаyл, ты так i не зразумеy? Я не важак, а каралева.

– Не ведаю, што гэта значыць. Я не чакаy, што кiраyнiком зграi можа стаць ваyчыца. Аднак калi вы пагадзiцеся на прапанову, то мне yсё роyна.

– Каралева – не тое ж самае, што важак-жанчына. Каралеве не патрэбна згода iншых ваyкоy. Любое маё рашэнне – закон для iншых.

Гаyл разгубiyся i апусцiy галаву нiжэй, чым звычайна.

– Як гэта? Такога не можа быць…

– Усё магчыма. І я не першая каралева Алык-Ачын. Да гэтага каралевай была мая мацi, якая забiла апошняга важака. пасля яе смерцi yлада перайшла да мяне y спадчыну.

– Не разумею. Гэта ж парушае yсе традыцыi. Мала таго, што ваyчыца стала уладаром над зграяй, дык i наступным важаком стала яе дачка, ды без бойкi…

– Традыцыi не каштуюць нiчога. У нашай зграi быy выбар – загiнуць у войнах з iншымi згарямi, цi цалкам змянiць тыя самыя традыцыi на новыя. Заставайся маiм госцем да заyтра i я yсё раскажу. Наконт тваёй прапановы – мы згодныя. Але каштаваць гэта будзе шмат.

***

Гiсторыя пра ваyчыную каралеву

Мяне клiчуць Акiра. Такое iмя было y маёй мацi. Таму ваyки мiжсобку гавораць Акiра Другая. Я не крыyджуся. Бо iмя нiчога не значыць без адносiн. А мяне паважаюць.

Не буду расказваць пра апошнюю вайну. Яна, напэyна, была падобнай да любой iншай вайны – ваyкi ды ваyчыцы без шкадавання забiваюць адно аднаго. Бо так павялося ад самага з’яyлення yсiх ваyкоy: твая зграя – гэта сям’я, а iншая – ворагi.

Я раскажу пра заканчэнне вайны. Тую гiсторыю, якую расказала мне мацi. Ворагi Алык-Ачын адпомсцiлi нам, пераможаным. Забралi yсю ежу ды спалiлi нешматлiкiя драyляныя пабудовы. Але не спынiлiся на гэтым. Вiдаць марылi, каб тут засталася мёртвая пустэльня. А таму забiлi yсiх ваyчанят. І наша згаря, дакладней тыя шэсць дзясяткаy ваyкоy якiя ад яе засталiся, стаялi i бездапаможна на гэта глядзелi. Інакш загiнулi б усе. Чужыя абшукалi кожную хату, нару ды дзiрку y зямлi i загрызлi yсiх шчанюкоy. Іх мёртвыя целы выцягнулi y сярэдзiну горада i сышлi.

Мы злiлiся, але не на ворагаy. Разумелi, што на iх месцы зрабiлi б тое ж самае. Нас не задавальняла становiшча галодных i слабых. Мы хацелi жыць, як астатнiя зграi, хацелi дабрабыту i мiру. І y гэты момант агульнай роспачы да мёртвых шчанюкоy выйшаy важак i стаy рычэць:

– Нiчога, ваyчыцы новых панараджаюць. А праз пяць гадоy мы зноy пойдзем на вайну i адпомсцiм.

Ваyкi i ваyчыцы глядзелi на яго i не разумелi – што ён кажа. Якi дурань пасля перажытога захоча ваяваць? А ён не спыняyся.

– Мы прыйдзем у iх горад, заб’ем шчанюкоy, а пасля згвалтуем ваyчыц. А iх тэрыторыi стануць нашымi. Бо мы знiшчым кожнага ваyка ня нашай зграi.

Мая мацi не вытрымала i кiнулася yперад. Схапiла важака за шыю, пракусiла скуру i павалiла на зямлю. Важак быy вялiкiм ваyком, самым моцны з тых, хто застаyся. Аднак на баку мацi былi нечаканасць i гнеy. Ён кiнуyся yбок i вырваyся з яе пашчы. Кроy лiлася ручаём, залiла мёртвых дзяцей. Важак стаяy над iмi i цяжка дыхаy. Нахiлiyся каб скокнуць i не здолеy падняцца на ногi.

Ваyкi i ваyчыцы, старыя i маладыя нiчога не сказалi маёй мацi y той дзень. І y наступны таксама. Усе працавалi – пахавалi целы мёртвых, адбудавалi жытло, паляyнiчыя здабывалi ежу каб пракармiць зграю. А потым нехта з ваyкоy падыйшоy да мацi i спытаy – як яна лiчыць, цi будзе бяспечным iсцi на паляванне да мяжы. Праз дзень iншы воyк спытаyся – дзе лепш трымаць параненых ваyкоy i што рабiць з калечанымi. А праз тыдзень мацi зразумела, што вырашае yсе пытаннi зграi. Яе прызналi уладаром.

Не, гэта не спужала, наадварот. Яна зразумела – так павiнна быць. І y хуткiм часе перабралася y будку былога важака i паклiкала сход. На iм яна абвесцiла, што наракае сябе каралевай. І з гэтага дня ваyкi больш не будуць кiраваць зграяй Алык-Ачын – толькi ваyчыцы.

Думаю табе цiкава, як мы дайшлi да традыцый, пра якiя ты сёння даведаyся. Мацi мне расказвала. Калi y нас засталося мала ваyкоy i зусiм не засталося шчанюкоy, згаря Алык-Ачын упершыню была сытая. Наша зямля, тэрыторыя, адведзеная лёсам, лёгка магла пракармiць шэсцьдзесят ваyкоy i пакiдала галоднымi чатырыста. Таму каб жыць сярод нас i быць нашым братам цi сястрой, мала нарадзiцца y зграi. З першага дня жыцця трэба даказваць сваю карысць.

Кожны нашай крывi вучыцца паляваць, будаваць i бiцца. У бойцы адзiн на адзiн мой воyк лёгка пераможа вашага. Нават калi з нашага боку будзе ваyчыца цi сямнаццацiгадовы стары.

Праyда, кошт такой моцы вялiкi. Не кожная зграя пагодзiцца яго плацiць. І не кожная зграя заключыць з намi дамову. Таму заyтра, калi сустрэнешся са сваiм уладаром, раскажы яму пра yсё, нiчога не хавай. Калi ён прыме нашу прапанову, мы станем хаyруснiкамi. Калi не, то праз месяц цi два мы будзем самастойна бiцца з белымi, якiя пройдуць праз вашу тэрыторыю так лёгка, як зубы маёй мацi прайшлi праз шыю нашага важака.

6.

Максiм чацвёрты раз адказваy на адны i тыя ж пытаннi – iмя, прозвiшча, у якiх стасунках знаходзiyся з памерлай, як апынуyся y кватэры, чаму адбылася сварка, цi yжываy алкаголь або псiхаактыyныя рэчы, цi меy судзiмасцi, навошта прынёс нож у заплечнiку. Змянялася толькi паслядоyнасць пытанняy. Следчыя з першага погляду прызначылi яго забойцам i хацелi, каб хлопец напiсаy “чiстосердечное”. Вiнавацiць iх за гэта было цяжка – цела белабрысага не знайшлi, у кватэры была кроy Насты i яго – парэзаyся, калi вытаскваy нож. Веб-камера, якую yсталяваy у пад’ездзе адзiн з суседзяy, не зафiксавала нiкога чужога.

“Напрошваецца адзiны вывад – губляю розум. Можа сапраyды я забiy Насту? А троiца, ваyкi, цёмнаскурая дзяyчына – мая хворая фантазiя”.

– Прапаную апошнi раз – напiшыце прызнанне. Вам жа лепш будзе, пазбегнiце вышэйшай меры пакарання.

У адказ Макс пахiстаy галавой. Адзiны, каму стане лепш ад яго “чiстосердечного” – гэта сам следчы.

– Ваша права. Потым не трэба бегаць i скаргi з апеляцыямi падаваць. Зараз да вас прыйдзе адвакат. Можа ён дасць вам правiльную параду.

– У мяне ёсць адвакат? Я ж не наймаy.

– Значыцца нехта iншы наняy.

Яго адвакатам быy дзiyнаваты бландзiн-альбiнос з зачэсанымi назад валасамi. На скуры снежнага колеру не было нiводнай зморшчынкi, а вочы свае ён хаваy за круглымi чорнымi шкельцамi акуляраy.

– Прывiтанне, Максiм. Мяне завуць Фiлiп Гаyл i я буду вашым адвакатам.

Максу падалося, што яго падманвае слых.

– Паyтарыце, калi ласка, ваша прозвiшча?

– Гаyл. Спадар следчы, дазвольце перамовiцца са сваiм клiентам сам насам?

Калi яны засталiся адны, Фiлiп нiзка нахiлiyся да Максiма i зашаптаy.

Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом