Лявон Карповіч "Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства"

Кніга «Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства» – незвычайнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў. Незвычайнае, бо ў ёй пра гісторыю Вялікага Княства апавядаюць паштовыя маркі. Таму ў ёй можна сустрэць тое, чаго няма ў навуковых выданьнях, але і адсутнічаюць многія падзеі, бо іх няма на марках. Кніга для зацікаўленых гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і для філятэлістаў, як дапаможнік па стварэньню калекцыі.

date_range Год издания :

foundation Издательство :Издательские решения

person Автор :

workspaces ISBN :9785006062092

child_care Возрастное ограничение : 12

update Дата обновления : 01.10.2023

Крэмень. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2009

Па падлiках археолягаy тут было выкапана да некалькi тысяч шахтаy. Шахты захавалiся да цяперашняга часу i y пасёлку Краснасельскiм створаны музэй пра жыцьцё нашых далёкiх продкаy. Ca здабытага з кожнай выпрацоyкi можна было змайстраваць да сотнi сякер i iншых прылад. Яны y асноyным прызначалiся для абмену.

Крэмневая шахта. Марка пошты Вялiкабрытанii, выдадзеная y 2017

Бурштынавы скарб у сонечнае Мiжземнамор'е перавозiлi спачатку на лодках, а цягам стагодзьдзяy па нашым рэкам ужэ плылi гандлёвыя снеккары i кнорры, часам ваенныя суровыя драккары скандынаваy з галовамi цмокаy на носе карабля ды рымскiя анерарыi, астаyляючы сьляды на шляху свайго падарожжа.

Драккар вiкiнгаy. Марка пошты Сьера Леонэ, выдадзеная y 2019

Многа такiх «сьлядоy» засталося y выглядзе манэт. Найбольш раньнiя знаходкi належаць да часоy Аляксандра Македонскага i яго нашчадкаy. На Ашмяншчыне вядомая нават знаходка тэтрадрахмы Пiлiпа Другога – бацькi Аляксандра. Гэта срэбраная манэта, адбiтая y IV стагодзьдзi да Р. Х. Трапляецца i Пталямееyскi Егiпет ІІІ стагодзьдзя да Р.Х., а таксама манэты рэспублiканскага Рыму ІІ стагодзьдзя, яшчэ да Цэзара. Зрэдку – манэты грэцкiх калонiяy на Чорным моры: Ольвii, Пантыкапею.

Тетрадрахм Пiлiпа Другога з галавой Зеyса. 359 – 336 да Р. Х. Марка пошты Грэцыi, выдадзеная y 1956

Бурштынавы шлях заняпаy толькi y сярэднявечча, калi зменшыyся попыт на бурштын i Прычэрнамор'е было захоплена мусульманскай Турцыяй. Але гандаль таварамi не прыпыняyся i на зьмену Бурштынаваму шляху прыйшоy Шлях «з варагаy у грэкi», якi праiснаваy па XII стагодзьдьдзе. На тэрыторыю нашай краiны прыпадала важная частка гэтага шляху праз балтыйска-чарнаморскi водападзел, якi трэба было пераадольваць па сушы. Караблi перацявалi, валаклi па напрамку, якi злучаy Дзьвiну з Дняпром. Валокi бралi пад кантроль ураднiкi, якiя займалiся зборам «валочнага» падатку-мыта. У такiх месцах yзьнiклi першыя гарады i дзяржавы на нашых землях: Полацкае княства на Заходняй Дзьвiне, Смаленскае-на Дняпры i Тураyскае-на Прыпяцi.

Старажытныя гандлёвыя шляхi. Счэпка «Шлях з варагаy у грэкi». Высадка скандынаyскiх маракоy. Славяне на баявой ладзьдзi. Сумесны выпуск Украiны i Эстонii y 2003

На верхняй марцы манэта дацкага караля Свэнда Эстрыдсена, а y нiзе маркi надпiс «Полоцьк». На нiжняй марцы срэбная манэта князя Уладзiмiра Сьвятаслававiча.

Апiсаньне маршруту ёсьць у «Аповесьцi часовых гадоy» i y творы бiзантыйскага iмпэратара Канстанцiна VII Чырвонага «De administrando imperio» («Аб кiраваньнi iмпэрыяй»; складзена y 943—953). Узьнiк у канцы IX – пачатку X стагодзьдзяy, заняпаy у 1204, пасьля разбурэньня крыжакамi Канстантынопалю, у вынiку чаго цэнтар сьветавога гандлю перамясьцiyся y Вэнэцыянскую рэспублiку, што вядзе да яе росквiту i страты Кiевам i Полацкам свайго стратэгiчнага значэньня. Купцы, якiя дабiралiся y Канстантынопаль за 40—50 дзён, везьлi y Бiзантыю хлеб, рамёствы, срэбра y манэтах, рабоy, футра, мёд, воск, а таксама тавары са Скандынавii i Прыбалтыкi (зброю, бурштын). З поyдня па Дняпры везьлi вiно, спэцыi, садавiну, дарагiя тканiны, ювэлiрныя вырабы, шкляны посуд. Дарэчы, нашы продкi пiсалi i на васковых таблiчках.

Байдак. Казацкая «Чайка». Маркi пошты Украiны, выдадзеныя y 1999

Бiзантыйскi iмпэратар Канстанцiн Багрянародны (905—959) расказвае: «Славяне, падуладныя Русi, iмёны крывiчы i лучаны, а iншыя славяне сякуць дрэвы на лодкi y зiмовы пэрыяд, апрацоyваюць iх, а калi надыходзiць час, калi растане лёд, апускаюць у блiжэйшыя азёры. І як толькi iх спускаюць у Дняпро, яны iдуць па гэтай рацэ, прыходзяць у Кiеy…».

Цiкава, цi могуць маркi расказаць, што адбывалася вакол нас y сьветавой гiсторыi?

P.S. Падарожжа y сьветавую гiсторыю

Мэсапатамiя – калыска чалавецтва

Ужо з пачатку 4 тысячагодзьдзя да Р.Х. на землях Мэсапатамii (Мiжрэчча) узьнiкла калыска, асяродак найбольш старажытнай цывiлiзацыi. Культура Мэсапатамii прынесла чалавецтву пiсьменнасьць, заканадаyства, эпiчную паэзiю, кола… Тут у Мэсапатамii магчыма быy райскi сад Эдэм, у якiм жылi першыя створаныя Богам людзi Адам i Ева, а каля 1850—1750 гадоy перад нараджэньнем Хрыста, цi каля 4000 тысяч гадоy таму, жыy Бiблейскi Абрам. Роднай мясьцiнай Абрама быy Ур на пагранiччы памiж сучаснымi Іракам i Кувэйтам на поyнач ад Пэрсiдзкай затокi. Адлюстравана гэта месца на марцы Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, прысьвечанай Мэсапатамскай цывiлiзацыi, дзе кругам вылучаны Ур.

Мэсапатамская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Мэсапатамская цывiлiзацыя праiснавала па 12 кастрычнiка 539 да Р.Х., калi Пэрсiдзкае войска захапiла Бабiлён i настаy канец гiсторыi Старажытнай Мэсапатамii, як палiтычна самастойнага рэгiёну.

Перад стваральнiкамi падобных марак паyстала вельмi складанае заданьне, што адлюстраваць на марцы, каб найдасканалей перадаць сутнасьць цывiлiзацыi… Як у iх атрымалася, вырашайце самi.

Цывiлiзацыя фараонаy i пiрамiд

Старажытны Егiпет займаy тэрыторыю y далiне i дэльце Нiлу y Паyночна-Усходняй Афрыцы. Праiснавала Эгiпецкая цывiлiзацыя з канца 4 тысячагодзьдзя да Р.Х. да 332 да Р.Х., калi Егiпет заваяваy Аляксандр Македонскi.

Эгiпецкая цывiлiзацыя. Блёк пошты Сан-Тамэ i Прынсiпi, выдадзены y 2008 i блёк пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзены y 2012

Культура Эгiпецкай цывiлiзацыi застаецца адной з самых загадкавых i таямнiчых у сьвеце. У 1280 да Р. Х. Маiсей выводзiць свой народ з Эгiпту i каля 1280—1240 атрымлiвае Дзесяць Божых Запаведзей на гары Сiнай.

У 1995 у рамках 100-годзьдзя кiно y Танзанii была апублiкаваная сэрыя паштовых марак i блёк, якi паказвае амэрыканскага акцёра Тэадора Робертса y вобразе Майсея y фiльме «Дзесяць Запаведзяy», якi дэманстраваyся y 1923. Майсей назiрае, як Бог пiша Запаведзi на каменных плiтах.

Дзесяць Запаведзяy. Кадар з фiльму. Блёк пошты Танзанii, выдадзены y 1995

Краiна Арыяy

У наш час працягваюць сваё iснаваньне дзьве старажытныя цывiлiзацыi – iндыйская i кiтайская. Індыйская цывiлiзацыя yзьнiкла прыблiзна y 3 тысячагодзьдзi да Р.Х. i разьвiвалася y далiне рэк Інд i Ганг. Ужо y старажытнасьцi аб Індыi ведалi як пра «краiну мудрацоy». Яе жыхары першымi y сьвеце навучылiся вырошчваць рыс, бавоyнiк, цукровы трысьнёг, першымi пачалi разводзiць хатнюю птушку. Індыя падаравала сьвету лiчбы, вядомыя як «арабскiя», таму што перайшлi праз пасярэднiцтва арабаy, дзесятковую сыстэму рахунку, а таксама такую вялiкую гульню, як шахматы. Каставая сыстэма забясьпечвала захаваньне рэлiгii iндуiзму i на працягу стагодзьдзяy забясьпечвала стабiльнасьць iндыйскай цывiлiзацыi. Незвычайна важная асаблiвасьць Індыйскай цывiлiзацыi – вiдавочная зьвернутасьць да Сусьвету i адначасова да yнутранага сьвету чалавека, надзвычайную «прасякнутасьць» пачуцьцём каханьня…

На блёках адлюстравана Цывiлiзацыя далiны Інда, або Харапская цывiлiзацыя, названая y гонар старажытнага горада Харапа, – цывiлiзацыя бронзавага веку, тэрыторыя якой распасьцiралася вакол далiны ракi Інд (сучасны Пакiстан i яго навакольлi) прыкладна з 2600 да Р.Х. да 1900 да Р.Х.– першы пэрыяд Індыйскай цывiлiзацыi.

Цывiлiзацыя далiны Інда, або Харапская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Паднябесная цывiлiзацыя

Цывiлiзацыя y Старажытным Кiтаi склалася прыблiзна на мяжы 3—2 тысячагодзьдзяy да Р.Х. i, захаваyшы пераемнасьць традыцый, адметных рыс духоyнай i матэрыяльнай культуры, працягвае iснаваць у сучасны пэрыяд. Кiтайскае грамадзтва сфармiравалася y басэйне ракi Хуанхэ (Жоyтай ракi). Найстаражытнейшым знойдзеным формам кiтайскага пiсьма 1600 гадоy. Падчас праyленьня першага iмпэратара y III стагодзьдзi да нашай эры пачалося будаyнiцтва Вялiкай сьцяны (фартыфiкацыйная сыстэма), якая праiснавала да 16 стагодзьдзя, асноyнай яе функцыяй была абарона дзяржавы ад набегаy iншых народаy. Кiтайцы лiчылi, што iх краiна знаходзiцца y цэнтры сьвету. Улада iмпэратара была рэлiгiйна санкцыянаваная, а яго называлi сынам неба.

Кiтайская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Прадаючы паперу, шоyк i фарфор, Кiтай праславiyся на yвесь старажытны сьвет. Для гандлю кiтайцы выкарыстоyвалi Шаyковы шлях, заснаваны y II стагодзьдзi да Р. Х. Найважнейшым фiлязофска – этычным вучэньнем, якое стала пануючай рэлiгiяй у Старажытным Кiтаi, было канфуцыянства, стваральнiкам якога на мяжы VI i V стагодзьдзяy да Р.Х. быy мысьляр Канфуцый. Па глыбiнi эстэтычнага i паэтычнага пранiкненьня y быцьцё прыроды Кiтайская цывiлiзацыя, бадай, ня мае сабе роyных. Мае вялiзныя дасягненьнi y навуцы i тэхнiцы. Кнiгi y Кiтаi пачалi друкаваць у ІІ стагодзьдзi, а y Эyропе – у XV. Сучасны Кiтай займае 1-е месца y сьвеце паводле колькасьцi насельнiцтва (1,404 млрд) i па абсягу замежнага гандлю. Краiна характарызуецца i як патэнцыйная звышдзяржава.

Аснова Эyрапейскай культуры

Культура Старажытнай Грэцыi i старажытнага Рыму традыцыйна называецца «антычнай культурай», бо яна была самай старажытнай з усiх вядомых культур у Эyропе y эпоху Адраджэньня (15—16 стагодзьдзi).

Легендарная гiсторыя Старажытнагрэцкай цывiлiзацыi налiчвае амаль 30 стагодзьдзяy, пачынаючы з раньняй Мiнойскай цывiлiзацыi, якая yзьнiкла на Крыце 2800—1100 да Р.Х., заканчваючы Элiнiстычным пэрыядам (323—146 да Р.Х.), калi Грэцыя становiцца лёгкай здабычай для Рымлян, якiя цалкам заваявалi дзяржаву y 147—146 да Р.Х.

Эгейская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Антычная Грэчаская культура стала асновай усёй Эyрапейскай культуры. Менавiта y старажытнагрэчаскай культуры сфармiравалiся адносiны да чалавека як да «меры yсяго iснага», вышэйшай каштоyнасьцi. Першы пераклад Бiблii Старога Запавету быy зроблены з габрэйскай мовы на грэчаскую. Гэты пераклад вядомы як Сэптуагiнта (ад лацiнскага «семдзесят», па легендзе пераклад выконвалi семдзесят вучоных) быy зроблены y Эгiпце для казачнай Александрыйскай бiблiятэкi.

Блёкi прысьвечаныя першаму пэрыяду Старажытнагрэцкай цывiлiзацыi – Эгейскай цывiлiзацыi бронзавага веку y 3000—1000 да Р.Х. на астравах Эгейскага мора, Крыце, у мацерыковай Грэцыi i Малой Азii (Анатолiя).

Рымская цывiлiзацыя

«Наyрад цi знойдзецца чалавек, настолькi легкадумны i абыякавы да навакольнага жыцьця, якi б не зацiкавiyся пытаньнем аб тым, якiмi сродкамi, якiмi прыёмамi палiтыкi рымляне y прамежак меншы 53 гадоy перамаглi амаль усе краiны населенага сьвету i падпарадкавалi iх сваёй адзiнай уладзе, – факт у гiсторыi бяспрыкладны», – адзначаy старажытнагрэцкi гiсторык Палiбiй i меy рацыю.

З невялiкага паселiшча на Тыбры за некалькi стагодзьдзяy вырас магутны горад, якi затым пабудаваy магутную i велiзарную iмпэрыю.

Рымляне былi выдатнымi будаyнiкамi i iнжынэрамi. Яны вынайшлi бэтон, дзякуючы якому маглi yзводзiць у сваiх гарадах велiзарныя будынкi – храмы, тэрмы, амфiтэатры або базылiкi. Ваду з крынiц у блiжэйшых гарах прыносiлi y гарады каменныя аквэдукi. Рымскае права стала yзорам цi правобразам прававых сыстэм многiх iншых дзяржаy.

Антычная Рымская цывiлiзацыя аказала надзвычайнае yзьдзеяньне на культурнае разьвiцьцё чалавецтва. Праiснавала яна каля 12 стагодзьдзяy – прыблiзна з 8 стагодзьдзя да Р.Х. да 476 па Р.Х., да заваяваньня варварамi. Старажытнарымская культура многае пераняла з культуры суседнiх народаy, найбольш у Грэкаy. Галоyнымi iдэаламi Рымскай цывiлiзацыi былi патрыятызм, вернасьць грамадзянскаму абавязку, ушанаваньне багоy, павага да продкаy, выкананьне законаy, перакананьне y богавыбранасьцi рымскага народу i што Рым цэнтар сьвету.

Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом