Лявон Карповіч "Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства"

Кніга «Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства» – незвычайнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў. Незвычайнае, бо ў ёй пра гісторыю Вялікага Княства апавядаюць паштовыя маркі. Таму ў ёй можна сустрэць тое, чаго няма ў навуковых выданьнях, але і адсутнічаюць многія падзеі, бо іх няма на марках. Кніга для зацікаўленых гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і для філятэлістаў, як дапаможнік па стварэньню калекцыі.

date_range Год издания :

foundation Издательство :Издательские решения

person Автор :

workspaces ISBN :9785006062092

child_care Возрастное ограничение : 12

update Дата обновления : 01.10.2023

Рымская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Гвiнэi-Бiсаy, выдадзеныя y 2003

За сотнi гадоy да нараджэньня Хрыста y Бiблii былi запiсаныя словы прарокаy Ізраiля, якiя прадказвалi Яго прышэсьце. У Старым Запавеце, якi пiсаyся многiмi людзьмi на працягу 1500 гадоy, зьмешчана больш за 300 прароцтваy гэтай падзеi. Першае зь iх выказана з вуснаy Бога y прысудзе зьмею. Гэта быy плян выратаваньня грэшнага чалавека i вяртаньня яму бесьсьмяротнасьцi: «І варожасьць пакладу памiж табою i памiж жанчынаю, i памiж семем тваiм i памiж семем яе: яно будзе бiць цябе y галаву, а ты будзеш джалiць яго y пяту». (Быцьцё 3:15). Прароцтва збылося y Рымскай iмпэрыi. Калi Марыя была yжо цяжарнай, выйшаy загад Рымскага кесара Аyгуста. Дзе хто не жыy, дзеля перапiсу павiнен прыйсьцi y тое месца, дзе жылi яго продкi. Язэп i Марыя паходзiлi з роду цара Давiда, таму павiнны былi iсьцi y Вiфлеем. Пакуль цяжарная Марыя змагла дабрацца да месца, усе дамы былi запоyнены прыйшоyшымi людзьмi. Свабоднай была толькi пячора, куды заганялi авечак у час непагоды. Тут у пячоры, уся мэбля якой складалася зь ясьляy з саломай, нараджаецца Збаyца.

Слова становiцца целам i пасяляецца мiж намi, Бог становiцца чалавекам. Многа разоy у розныя спосабы Бог прамаyляy да чалавека. Цяпер прамовiy да нас праз Свайго Сына!

Божае Нараджэньне з алтара Бад-Вiльдунгена. Конрад фон Зост (1370 – 1422). Марка пошты Парагваю, выдадзеная y 1971

У 386 вучоны Еранiм пасялiyся y Вiфлееме i пачаy перакладаць Бiблiю на лацiнскую мову. Праз 23 гады ён закончыy працу. Вульгата цi «народная» вэрсiя Бiблii Еранiма была адзiнай Бiблiяй да 1609, якой карысталася Рыма-каталiцкая царква.

Бiзантыйская цывiлiзацыя

Бiзантыйская цывiлiзацыя (Усходняя Рымская) паyстала не з Рымскай, нi y якасьцi яе адшчэпку, нi як супрацьлегласьць. Радавод яе на Ўсходзе i паходжаньне y Элiнiстычнай цывiлiзацыi. Можна сустрэць нават меркаваньне, што яна проста працяг Элiнiстычнай, уцiснутай у хрысьцiянства. Бiзантыйская цывiлiзацыя yтварылася y вынiку распаду Рымскай iмпэрыi y 395 i праiснавала каля тысячы гадоy да заваяваньня сталiцы горада Канстантынопаля туркамi y 1453. Назва цывiлiзацыi паходзiць ад назвы заснаванага грэчаскiмi калянiстамi месца Бiзантыя, якi пазьней быy названы y гонар iмпэратара Канстанцiна Канстантынопалем. Бiзантыйцы называлi сябе рамеямi (рымлянамi), а краiну Імпэрыяй рамеяy. У эпоху сярэдневякоyя Бiзантыйская цывiлiзацыя адагравала разам з Кiтайскай вядучую ролю y сусьветным культурным разьвiцьцi. Асновай Бiзантыйскай культуры было хрысьцiянства yсходняга веравызнаньня.

Бiзантыйская цывiлiзацыя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

У 313 iмпэратар Канстанцiн выдаy Эдыкт (указ) аб наданьнi хрысьцiянам роyных правоy з усiмi iншымi рэлiгiямi, а y 324 афiцыйна абвясьцiy хрысьцiянства дзяржаyнай рэлiгiяй Рымскай iмпэрыi. Дзень Божага Нараджэньня ад IV веку, часу yстанаyленьня гэтага сьвята, стаy днём асаблiва yрачыстым у сьвеце хрысьцiянскiм.

Найбольш знакамiты помнiк Бiзантыйскай архiтэктуры – храм Сьвятой Сафii y Канстантынопалi (532—537).

Заварожваючая цывiлiзацыя

Майя зьявiлiся y Мезаамерыцы каля 1200 да Р.Х. на тэрыторыi сучасных Мэксыкi, Гандурасу, Гватэмалы, Сальвадору. Да нашых дзён захавалiся рэшткi звыш ста гарадоy Майя. Прыблiзна на мяжы Новай эры Майя стварылi гераглiфiчную пiсьменнасьць. Народы Майя пакiнулi пасьля сябе надзвычай багатую спадчыну y выглядзе yражлiвых будаyнiчых аб'ектаy i археалягiчных артэфактаy. Найбольш вядомы Храм Сонца y Паленке (другая палова 7 стагодзьдзя). Няма адзiнай думкi, па якой прычыне зьнiкла цывiлiзацыя Майя. Найчасьцей згадваюцца клiматычныя катастрофы i гiшпанскiя заваяваньнi. Зьмярканьне гэтай цывiлiзацыi наступiла y 1546 ад Р.Х. пасьля заваяваньня гiшпанцамi паyночнай часткi паyвыспы Юкатан.

Цывiлiзацыя Майя. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Пасьля гэтага незалежнымi засталiся толькi майянскiя царствы Петэнскага басэйна. У 1697 Марцiн дэ Урсуа yзяy штурмам сталiцу мая – Таясаль, апошнi незалежны майянскi горад.

Цывiлiзацыя Ацтэкаy

Ацтэкамi называюць iндзейскi народ цэнтральнай Мэксыкi, якi здолеy стварыць адну з найбуйнейшых iмпэрый у дакалюмбавай Амэрыцы. Яны прыбылi y далiну Мэксыкi y XIII стагодзьдзi i заснавалi там горад Тэначтытлан, якi з часам стаy сталiцай. Цывiлiзацыя Ацтэкаy здолела стварыць велiзарную iмпэрыю, канец якой наступiy толькi з прыходам канкiстадораy.

Ацтэкi былi вельмi паэтычным народам. Фiлязофскiмi разважаньнямi аб прыгажосьцi чалавечага жыцьця i каханьня насычаная народная паэзiя y жанры «песьняy – кветак». Разам з гэтым Ацтэкi прыносiлi чалавечыя ахвяры сваiм багам i менавiта ацтэкская цывiлiзацыя yвайшла y гiсторыю як самая крывавая. Для мужчынскага насельнiцтва школьная вучоба была абавязковым заняткам. Гэты народ распрацаваy зорную карту неба.

Памiж 1519 i 1524 гадамi Эрнан Картэс з атрадам у 500 салдат заваяваy i авалодаy тэрыторыяй дзяржавы ацтэкаy. Гэта яму yдалося таму што, яго прынялi за бога Кецалькоатля, якi вярнуyся. Кецалькоатль – богастваральнiк Сусьвету, чалавека i культуры, уладар прыродных стыхiй, заступнiк жрацоy, ведаy i рамёстваy. У 1545 i 1576 гадах успыхнулi дзьве эпiдэмii меркаванага тыфу, якi прывёy да сьмерцi 80% Ацтэкаy.

У цяперашнi час, у вынiку канкiста, ад вялiкай iмпэрыi ацтэкаy засталiся толькi руiны, але y Мэксыцы да гэтага часу жывуць нашчадкi Ацтэкаy, якiя гавораць на старажытнай мове наyатль.

Цывiлiзацыя Ацтэкаy. Блёкi пошты Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублiкi, выдадзеныя y 2012

Цывiлiзацыя «Дзяцей Сонца»

Інкi каля сярэдзiны XII стагодзьдзя стварылi дзяржаву, якая называлася Тавантiнсую – Дзяржава пчол, на тэрыторыi сучаснага Перу. Найбольшае разьвiцьцё iмпэрыi адбылося пасьля 1438, калi yладу атрымаy Інка Пачакуцi. Заняпад адной з самых магутных дакалюмбавых цывiлiзацый адбыyся менш чым праз 100 гадоy.

Крэпасьць Саксайуамана y Куска. Блёк пошты Мазамбiку, выдадзены y 2010

На полi блёку горад Мачу-Пiкчу – таямнiчы горад iнкаy, пабудаваны y сярэдзiне XV стагодзьдзя. У 2007 годзе 100 мiльёнаy чалавек прагаласавалi, каб уключыць Мачу-Пiкчу y сьпiс 7 новых цудаy сьвету.

Інкi лiчылi сонца сваiм галоyным бажаством. Кiраyнiк у iнкаy лiчыyся увасабленьнем бога Сонца на зямлi, таму yсё, да чаго ён дакранаyся, спальвалася. У сувязi з сонечным культам былi вельмi распаyсюджаныя розныя вырабы з золата. Сам тэрмiн «Інка» паходзiць ад слова «Сонца», таму iнкаy называюць «Дзецi Сонца». Інкi не ведалi пiсьменства, таму не iснуе запiсаy пра iх культуру. Амаль усё, што вядома, зьяyляецца заслугай працы археолягаy. Жыхары iмпэрыi, якiх на пiку разьвiцьця было каля 12 млн, займалiся y першую чаргу сельскай гаспадаркай. Яны вырошчвалi бульбу, кукурузу, бавоyну, коку y вельмi складаных клiматычных умовах: высокiя горы, джунглi, пустэчы. Таксама займалiся разьвядзеньнем жывёл – марскiх сьвiнак, лам i альпака – вiд маленькiх вярблюдаy. Найбольшай павагай у грамадзтве карысталiся сьвятары, паэты i фiлёзафы. Інкi былi вельмi добрымi будаyнiкамi. Галоyны храм Сонца y сталiцы Куска yпрыгожвалi залатыя i срэбныя пласьцiны, а y сьвяшчэнным садзе пры iм знаходзiлiся зробленыя з золата i срэбра жывёлы i птушкi y натуральную велiчыню.

Падзеньне гэтай магутнай цывiлiзацыi было вынiкам трох фактараy: уварваньня канкiстадораy, эпiдэмii воспы i грамадзянскай вайны. У 1533 гiшпанцы занялi сталiцу iмпэрыi горад Куска. У 1572 ад рук канкiстадораy загiнуy апошнi правiцель iнкаy. Самая магутная iмпэрыя y Амэрыцы перастала iснаваць.

Узьнiкненьне дзяржаyнасьцi. Полацкая гiсторыя

Гiстарычная дата нараджэньня

Археалягiныя знаходкi пацьвярджаюць, што пасяленьне людзей на месцы Полацкага гарадзiшча iснавала y VII стагодзьдзi да Р. Х. Датай жа першага yпамiну Полацку можна лiчыць 447 год. Пад гэтым годам ангельская беларусiстка Вера Рыч выявiла y скандынаyскiх сагах упамiн пра аблогу Полацку гунамi Атылы: «І прыйшоy конунг Атыла з усiм сваiм войскам да горада, якi завецца Полацкам (Pallteskiu у Сазе). Горад гэты так умацаваны, што яны не ведаюць, як яго yзяць. Была там моцная каменная сьцяна, вялiкiя вежы i шырокiя i глыбокiя равы, а y горадзе было вялiкае войска для яго абароны, i тыя, хто ахоyваy горад, мала баялiся войска конунга Атылы».

900 рокiв «Повiстi минулих лiт». Блёк пошты Украiны, выдадзены y 2013

На марцы намаляваны Нестар Летапiсец (аyтар Аповесьцi) за працай, на палях блёку – падзеi, апiсаныя y Аповесьцi.

У славянскiх летапiсах упершыню Полацак згадваецца y «Аповесьцi мiнулых часоy» пад 862 годам: «Пачаy Рурык раздаваць сваiм людзям гарады: таму – Полацк, таму – Растоy, а таму – Белавозера».

Трагiчны лёс Полацкага князя Рагвалода i яго дачкi Рагнеды

У «Аповесьцi мiнулых гадоy» яшчэ многа зьвестак зьмешчана пра Полацк i наступная пра нялюдзкую i трагiчную падзею пра першага вядомага Полацкага князя Рагвалода i яго дачку Рагнеду, якая атрымала назву «Крывавае вясельле» Ўладзiмiра з Рагнедай.

Рагвалод – князь Полацкi. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 1993

Трывалы хаyрус з маладой Полацкай дзяржаваю быy выгадны як Ноyгараду, так i Кiеву. Шлюб быy добрай падставай для гэтага. Першым заслаy сватоy Кiеyскi князь Яраполк. Рагвалод аддаy сваю прыхiльнасьць мацнейшаму, на ягоную думку, Кiеву. Па бацькавай волi дванаццацiгадовая Рагнеда (у такiм веку дзяyчынка yжо лiчылася тады нявестаю) дала Яраполкавым сватам згоду i пачала рыхтавацца да вясельля.

Рагнеда – князёyна Полацкая. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 1993

І тут заявiлiся сваты з Ноyгараду ад Уладзiмiра. Вось што апавядае пра гэта летапiс: «Запытаyся y дачкi Рагвалод: «Цi хочаш за Ўладзiмiра?» Яна ж адказала: «Не хачу разуцi рабынiча, а Яраполка хачу». «Не хачу разуцi» – бо iснаваy звычай, што маладая жонка перад першай шлюбнаю ноччу здымала з мужавых ног абутак. Аднак тут не проста адмова, але i зьнявага, бо Полацкая князёyна гучна абвясьцiла: жанiх – сын рабынi, а такi бязродны ёй не трэба. Гэта паслужыла падставай для варварскага нападу войскаy Уладзiмiра на Полацк, разбурэньня горада, забойства княжацкай сям’i Рагвалодаy, згвалтаваньня i паланеньня Рагнеды, якая y вынiку мусiла стаць жонкай Уладзiмiра, Наyгародзкага, а потым Кiеyскага князя.

Князь Уладзiмiр Вялiкi. Блёк пошты Украiны, выдадзены y 2000

У 2000 годзе Белпошта выпусьцiла сэрыю «Беларускi балет», аформленую мастаком Андрэем Гапiенка, якая складаецца з маркi i паштовага блёка. На блёку намаляваная сцэна з балету «Страсьцi» («Рагнеда») Андрэя Мдыванi, выкананая па фатаграфii, на якой адлюстраваны акцёры Нацыянальнага акадэмiчнага Вялiкага тэатру оперы i балету Рэспублiкi Беларусь.

Страсьцi Рагнеды. Беларускi балет. Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2000

Рагнеда нарадзiла ад Уладзiмiра сыноy Ізяслава, Яраслава (яго потым назавуць Мудрым), Мсьцiслава i дачок Прадславу i Прамiславу. «Аднаго разу, – сьведчыць летапiс, – калi Ўладзiмiр прыйшоy да яе i заснуy, яна наважылася зарэзаць яго. І надарылася яму y тую хвiлю прачнуцца, i схапiy ён яе за руку. І сказала яна з жалем: „Ты бацьку майго забiy i зямлю ягоную паланiy дзеля мяне, а цяпер не любiш мяне з гэтым дзiцем“. І загадаy ёй прыбрацца па-царску, як перад шлюбам, i сесьцi y хораме на белым ложы, а ён прыйдзе i заб'е яе. Яна па словах мужавых i зрабiла. І дала y рукi сыну свайму Ізяславу аголены меч i навучыла: „Як зойдзе твой бацька, скажы яму: не думай, што ты адзiн тут“. І yчынiy так Ізяслаy. Уладзiмiр жа прамовiy: „А хто ведаy, што ты тут“. І апусьцiy ён меч i, склiкаyшы баяраy, расказаy iм усё. Яны ж парадзiлi: „Не забiвай яе дзеля гэтага дзiцяцi, а аднавi яе бацькаyшчыну i дай ёй з сынам сваiм“. І пабудаваy Уладзiмiр горад, аддаy яго iм i назваy горад гэты Ізяслаyлем. І з таго часу yзьнiмаюць меч Рагвалодавы yнукi супраць унукаy Яраслававых».

На марцы, прысьвечанай Заслаyю, у левым нiжнiм куце адлюстраваны помнiк Ізяславу i Рагнедзе. Маленькi Ізяслаy мужна баронiць мацi ад разьюшанага Ўладзiмiра, засланяючы яе сабой.

Заслаyе. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2014

Марка насычана iнфармацыяй. Фон левай часткi – гэта мiнiяцюры Радзiвiлаyскага летапiсу: замах Рагнеды на Вялiкага князя Кiеyскага Уладзiмiра i Уладзiмiр хоча пакараць Рагнеду, але на яе абарону паyстае Ізяслаy. Фон правай часткi – старажытнае гарадзiшча «Замэчак» з памятным крыжам. Паверх фонаy знаходзяцца вiдарысы: помнiк Ізяславу i Рагнедзе, касьцёл Найсьвяцейшай Дзевы Марыi, Герб Заслаyя, Кальвiнскi Збор i руiны Замкавай брамы з шыльдай.

Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом