Лявон Карповіч "Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства"

Кніга «Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства» – незвычайнае падарожжа ў гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў. Незвычайнае, бо ў ёй пра гісторыю Вялікага Княства апавядаюць паштовыя маркі. Таму ў ёй можна сустрэць тое, чаго няма ў навуковых выданьнях, але і адсутнічаюць многія падзеі, бо іх няма на марках. Кніга для зацікаўленых гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і для філятэлістаў, як дапаможнік па стварэньню калекцыі.

date_range Год издания :

foundation Издательство :Издательские решения

person Автор :

workspaces ISBN :9785006062092

child_care Возрастное ограничение : 12

update Дата обновления : 01.10.2023

Прамень хрысьцiянства

Ізяслаy (980—1001), не гледзячы на кароткае жыцьцё, вельмi многа зрабiy для Полаччыны. Менавiта яго летапiсцы называюць кнiжнiкам, бо ён увёy у Полацку пiсьменства i навучаньне грамаце. Пячатка з ягоным iмем лiчыцца сама даyнiм помнiкам беларускага пiсьменства i другiм па часе ва yсiх усходнiх Славянаy. Пачынаючы зь яго, усе нашчадкi Рагвалода нязьменна называлi сябе Рагвалодавiчамi. У 992 князь Ізяслаy заснаваy у Полацку эпархiю (вялiкую царкоyную акругу), чым засьведчыy самастойнасьць Полацкага княства. Рагнеда i Ізяслаy сталi першымi хрысьцiянамi y Полацкiм княстве. З часам Рагнеда вырашыла прысьвяцiць сябе Хрысту i стала першаю на yсходнеславянскiх землях манашкаю, прыняyшы iмя Анастасii.

Асабiстым знакам Ізяслава быy трызуб з крыжападобнай вяршыняй сярэдняга зубца. У сучаснай геральдыцы трызуб Ізяслава yвасоблены y гербе горада Заслаyя (Мiнскi раён, Мiнская вобласьць, Беларусь).

Герб Заслаyя. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2004

Існуе легенда, што Торвальд Вандроyнiк (950, Ісьляндыя – 1002, Полацк, Беларусь) – легендарны хрысьцiянскi мiсiянэр, падарожнiк, чые паходы апiсваюцца y Ісьляндзкай «Сазе аб хрышчэньнi», у 986 разам са сваiм паплечнiкам Стэyнiрам Таргiльсанам, рухаючыся праз Кенугард (Кiеy) па Непры (Дняпры), прыбыy у Полацк. Ім была пабудавана царква i адкрыты манастыр Сьвятога Яна Хрысьцiцеля y Полацку, дзе Торвальд памёр, як мяркуецца, пасьля 1002. («?orvaldr anda?ist ? R?ss?a, skammt frа Palteskju. ?ar er hann grafinn ? fjalli einu, at kirkju Jоhannis baptist?, ok kalla ?eir hann helgan». Торвальд памёр у Русi, непадалёк ад Палтэск'я. Там ён пахаваны y адной гары, пры царкве Яна Прадцечы, i называюць яго Сьвятым).

25 верасьня 1992 года поштай Рэспублiкi Беларусь быy выпушчаны марачны блёк i канвэрт першага дня (КПД) у гонар 1000-годзьдзя Полацкай эпархii i Праваслаyнай царквы на Беларусi. Варта заyважыць, што падзел хрысьцiянства або Вялiкi раскол – распад да таго часу адзiнай хрысьцiянскай царквы на дзьве часткi адбыyся y 1054.

На канвэрце малюнак пляну Полацку, складзены па карце 1579 сакратаром Стэфана Баторыя Станiславам Паховiчам. На фоне пляну рэканструкцыя Полацкай Сафii. На полi блёку фрэска з Спаса-Перамяненскай царквы «Сьвяты, якi молiцца», i выява Спаса-Перамяненскай царквы. На марцы – Крыж Эyфрасiньнi Полацкай.

Канвэрт першага дня з блёкам y гонар 1000-годзьдзя Полацкай эпархii, выдадзены y 1992

Легендарны Усяслаy Чарадзей

Пасьля нечаканай i таямнiчай сьмерцi Ізяслава y 1001 Полацкi пасад заняy трынаццацiгадовы Брачыслаy Ізяславiч (990-я – 1044) – князь Полацкi (1001—1044), сын Ізяслава, унук Рагнеды. Яго княжаньне адзначылася бiтвай на Судоме з родным дзядзькам Кiеyскiм князем Яраславам, якi атрымаy прозьвiшча «Мудры». Вынiкi бiтвы супярэчлiва перадаюцца y летапiсах, але Яраслаy прызнаy самастойнасьць Полацку. У Ісландзкай «Сазе пра Эймунда» распавядаецца, што конунг Эймунд, якi yдзельнiчаy у бiтве, захапiy у палон жонку Яраслава Інгегерду. У якасьцi выкупу Полацк атрымаy у валоданьне Вiцебск i Усьвят, атрымаyшы магчымасьць кантраляваць валокi. Фактычна гэта была перамога.

Яраслаy Мудры на блёку, выдадзеным поштай Украiны y 1999

Існуе меркаваньне, што Брачыслаy заснаваy горад Браслаy, хоць археолягi лiчаць, што Браслаy iснаваy задоyга да гэтай даты.

Браслаy. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2002

Браслаy упершыню згадваецца пад 1065 у «Хронiцы» Мацея Стрыйкоyскага.

З 1001 да 1044 у Полацку валадарыy Брачыслаy, а пасьля ягонай сьмерцi да 1101 найслаyнейшы з Полацкiх князёy сын Брачыслава Усяслаy, якога назвалi Чарадзеем.

Выкарыстаyшы мiрныя часы, Усяслаy узводзiць храм Сьвятой Сафii, каб аддаць пашану Богу i паказаць роyнасьць Полацку з Ноyгарадам i Кiевам. На малюнку канвэрта паказаны выгляд Сафii y тыя часы.

У Полацкай Сафii, пабудаванай у 1044 – 1066, увасобленая моц i yплывовасьць Полацкага княства. Сабор Сьвятой Сафii быy галоyным грамадзкiм будынкам у горадзе. Шмат разоy перабудоyваyся i дайшоy да нас у выглядзе, набытым у ХVІІІ стагодзьдзi.

Усяслаy Чарадзей. Марачны канвэрт, выдадзены поштай Беларусi y 2001

На паштовым блёку Рэспублiкi Беларусь на левай марцы адлюстраваны сучасны выгляд Полацкай Сафii. На полi блёку зьлева выгляд Полацкай Сафii y часы Усяслава Чарадзея; каменны абразок 12 стагодзьдзя з Сьвятымi Канстанцiнам i Аленай, знойдзены археолягамi y Полацку; плян Полацкай Сафii.

Архiтэктура Беларусi. Праваслаyныя храмы. У абарачэньнi з 22 лютага 2012

Белпошта зьдзейсьнiла некалькi выданьняy паштовых марак з выяваю Полацкай Сафii. У тым лiку маляyнiчы блёк, выдадзены y 2016.

Сафiйскi Сабор у Полацку. Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2016

У 1065 мiрнае жыцьцё закончылася. Князь з дружынаю зьдзейсьнiy паходы на Пскоy i Ноyгарад, вёy шматлiкiя бiтвы з Кiеyскiм княствам. 3 сакавiка 1067 адбылася Бiтва на Нямiзе, адна з самых крывавых у нашай старажытнасьцi. З гэтым зьвязана першае yпамiнаньне пра Менск, як пра горад Полацкага княства. Летапiсны збор «Русь» i «Аповесьць мiнулых гадоy» апавядаюць пра разгром горада падчас ваеннага паходу трох Кiеyскiх князёy Яраславiчаy на землi Полацкага князя Усяслава i пра Бiтву на рацэ Нямiзе памiж Кiеyскiмi i Полацкiмi дружынамi.

3 сакавiка 2017 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла y абарачэньне паштовы блёк «950 гадоy з часу першага пiсьмовага yпамiнаньня Менску». У аснове маркi – мiнiяцюра Радзiвiлаyскага летапiсу «Бiтва на рацэ Нямiзе». У аснове спэцштэмпэля – пячатка першага Менскага князя Глеба Усяславiча.

Нямiгская бiтва глыбока yразiла не толькi сваiх суайчыньнiкаy. Рэха яе праз 120 гадоy адбiлася y «Слове пра паход Ігараy» вобразам жудаснай крывавай малацьбы:

«На Нямiзе голавы сьцелюць снапамi,
харалужнымi малоцяць цапамi,
жыцьцё кладуць на таку зьлюцела,
веюць галаву ад цела.
Нямiгi крывавыя берагi
не збожжам былi засеяны зноy —
засеяны косьцьмi рускiх сыноy» (Пераклад Рыгора Барадулiна).

950 гадоy з часу першага пiсьмовага yпамiнаньня Менску. Блёк пошты Беларусi, выдадзены y 2017

Ілюстрацыяй да радкоy з «Слова пра паход Ігараy» добра адпавядае карцiна Мiхася Фiлiповiча «Бiтва на Нямiзе».

Бiтва на Нямiзе (1922). Мiхась Фiлiповiч (1920—29). Нацыянальны мастацкi музэй Рэспублiкi Беларусь. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2002

Вераломна захоплены y палон Усяслаy Чарадзей цудоyным чынам становiцца на чале Кiеyскага княства, але пакiдае высокую пасаду i вяртаецца y родны Полацк. Але i y родным Полацку спакою князь не знайшоy. У тым жа годзе Ізяслаy прымусiy яго зьбегчы з гораду. Толькi y 1071 вярнуy ён сваё княжаньне y Полацку i зноy стаy гаспадаром Полаччыны. Кiеyскiя князi не пакiдалi i далей Усяслава Чарадзея y спакоi, але сiл вярнуць Полацкiя землi y iх не хапала, а Усяслаy на Кiеyскi прастол не прэтэндаваy. Да самай сьмерцi yладарыy ён у родным княстве. Дзякуючы вайсковаму майстэрству i мудраму кiраyнiцтву Ўсяслава з 1084 да самай яго сьмерцi (1101) Полацкае княства iснавала бяз войнаy. Доyгае, больш чым паyвекавое, валадарства гэтага князя было пэрыядам эканамiчнага i палiтычнага росквiту Полацкiх зямель. Акрамя сталiцы Полацкая зямля налiчвала паyтара дзясятка гарадоy: Вiцебск, Менск, Орша, Заслаyе, Барысаy… Улада Усяслава i яго наступнiкаy, а ён пакiнуy пасьля сябе 6 сыноy, пашырылася ад Нiжняга Падзьвiньня да Балтыйскага мора.

У сярэднявечнай гiсторыi Ўсходняй Эyропы цяжка адшукаць больш велiчную, загадкавую i таямнiчую постаць, чым Полацкi князь Усяслаy Брачыславiч. Таму дата яго сьмерцi зафiксавана y «Слове (Песьнi) пра паход Ігаравы»:

«У год 6609 (1101) памёр Усяслаy, князь Полацкi, месяца красавiка y 14 дзень, у 9 гадзiн дня y сераду. Сумна стала на нашай зямлi. У гэты дзень яна разьвiталася з адным са сваiх лепшых сыноy». («В лето 6609 преставися Всеслав, Полоцкий князь, месяца априля, в 14 день, в 9 час дне, в среду»).

Сотню гадоy пазьней з захапленьнем пiсаy аyтар «Слова пра паход Ігараy» пра Ўсяслава Чарадзея:

«Усяслаy-князь людзям чынiy суды.
радзiy князям гарады,
а сам уночы ваyком рыскаy,
З Кiева пасьпяваy да пеyняy да Тмутараканя,
Хорсу вялiкаму шлях перацiнаy.
Яму y Полацку пазвоняць ютрань рана
y званы сьвятое Сафii.
а ён той звон чуе y Кiеве.
Хоць i вешчую меy душу y дзёрзкiм целе,
Ды часта ад бедаy цярпеy ён».
(Пераклад Рыгора Барадулiна).

800-годзьдзе Слова пра паход Ігараy. Марка пошты СССР, выдадзеная y1985

1 верасьня 2007 адбылося yрачыстае адкрыцьцё першай коннай статуi y Беларусi – помнiка Усяславу Брачыслававiчу (Чарадзею). Аyтары кампазыцыi – скульптары Аляксандр Прохараy, Сяргей Ігнацьеy, Леанiд Мiнкевiч i архiтэктар Андрэй Сакалоy.

Скульптура yяyляе сабой воiна на канi са скурай ваyка на сядле, а побач зь iм ляцiць паляyнiчы сокал. Гэтыя атрыбуты сымбалiзуюць старажытную легенду пра тое, што Усяслаy Брачыслававiч мог пераyвасабляцца то y ваyка, то y сокала, то y аленя. Адлiты помнiк з бронзы, а яго вышыня каля 3,5 мэтраy.

7 мая 2012 года Мiнiстэрства сувязi i iнфарматызацыi Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла y абарачэньне канвэрт з арыгiнальнай маркай «1150-годзьдзе першага летапiснага yпамiнаньня Полацку».

Канвэрт з арыгiнальнай маркай «1150-годзьдзе першага летапiснага yпамiнаньня Полацку», выдадзены y 2012

На марцы Крыжаyзьдвiжанскi Сабор Сьвятога-Эyфрасiньнеyскага манастыру. На канвэрце: помнiкi Усяславу Чарадзею, Эyфрасiньнi Полацкай, крывiчам; герб гораду, выгляд Сафiйскага Сабору y XI стагодзьдзi, фрагмэнт гравюры сярэднявечнага Полацку.

Змаганьне з Кiеyскiм княствам

Пасьля сьмерцi Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваy. У шасьцi зь iх княжылi сыны Усяслава, якiя вялi памiж сабой барацьбу. Пасад у Полацку ачолiy старэйшы сын Чарадзея Барыс Рагвалод.

У 2002 Пошта Рэспублiкi Беларусь выпусьцiла y абарачэньне марачны канвэрт «900 год. Барысаy». На марцы вiдарыс князя Барыса Усяславiча i год 1102, калi Полацкiм князем быy заснаваны горад Барысаy. На полю маркi знаходзiцца малюнак Рагвалодавага каменя, якi цяпер ляжыць ля Полацкай Сафii. На каменi каля шасьцiканцовага крыжа высечаны словы: «ХС. Нiка. Гi (Госпадзi) помозi рабю своему Борiсу».

«900 год. Барысаy». Марачны канвэрт пошты Беларусi, выдадзены y 2002

Паступова на ролю лiдэра на нашых землях пачало вылучацца Менскае княства. Менскi князь Глеб, паставiyшы мэту пашырэньня межаy сваiх зямель, уступае y супрацьстаяньне з Кiеyскiм князем Уладзiмiрам Манамахам.

Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом