9785006062092
ISBN :Возрастное ограничение : 12
Дата обновления : 01.10.2023
Царква Нотр Дам дзю Пор у Клермон-Феране (12 ст.). Картмаксiмум пошты Францыi, выдадзены y 1947
Пьяца дэi Мiраколi (Плошча цудаy) – на ёй разьмясьцiлiся чатыры шэдэyры сярэднявечнай архiтэктуры: Пiзанскi сабор (1063—1118), Пiзанская вежа, Баптыстэрый i могiлкi Кампа-Санта.
Пiза. Картмаксiмум пошты Італii, выдадзены y 2012
Сэрца Плошчы Цудаy – сярэднявечны катэдральны сабор Санта-Марыя Асунта (Усьпеньня Найсьвяцейшай Панны Марыi).
Нараджэньне Вялiкага Княства
ВКЛ-матрыца беларускай пэрспэктывы. Вобраз максымальнага росквiту фармуе для наступных пакаленьняy iдэалы зьнешнепалiтычнага, эканамiчнага й культуровага разьвiцьця. Павал Севярынец
Пачатак 500-гадовай Гiсторыi Вялiкага Княства
У 13 стагодзьдзi для нашых продкаy узьнiклi дзьве найбольш небясьпечныя пагрозы: нашэсьце качэyнiкаy татара-манголаy з усходу i агрэсiyнасьць Тэyтонскага ордэну з захаду. Адказам на гэтыя пагрозы i ходам гiстарычнага разьвiцьця стала стварэньне y Панямоньнi на тэрыторыi з назвай Лiтва дзяржавы з доyгiм i слаyным i трагiчным лёсам. З гэтага часу пачынаецца новы пэрыяд у гiсторыi нашай радзiмы-пэрыяд Вялiкага Княства Лiтоyскага.
Назва «Лiтва» упершыню згадана y Кведлiнбургскiх аналах у 1009, калi хрысьцiянскi месiянер Брунон Банiфацый быy забiты язычнiкамi дзесьцi на мяжы Русi i Лiтвы. Ёсьць меркаваньне, што месца гiбелi Брунана Банiфацыя каля Пiнску. Такiм чынам, верагодна паyднёвая мяжа Лiтвы знаходзiлася каля Пiнску.
З нагоды 1000-годдзя яго пакутнiцкай сьмерцi польская Пошта выпусьцiла памятную паштовую марку з яго выявай – фрагмэнт карцiны М. Залускi 1860 «Мiсiя Сьвятога Брунона», разьмешчанай у саборы Сьвятога Мiхаiла Архангела y Ломжы.
1000-годдзьдзе пакутнiцкай сьмерцi Сьвятога Брунона з Квэрфурту. Марка пошты Польшчы, выдадзеная y 2009
Мiндоyг – адзiн з князёy Панямоньня-Лiтвы – пацярпеy у 1245 (1246) паразу ад крыжакоy i разам з баярамi yцёк у суседнi Наваградак, дзе быy запрошаны на княжаньне. Але становiшча Мiндоyга застаецца вельмi складаным. У яго мноства ворагаy: мясцовыя князi, Русь (Кiеyская) i крыжакi. Каб залагодзiць крыжакоy, Мiндоyг i яго жонка y 1251 прынялi каталiцтва, а 6 лiпеня 1253 у дзень Сьвятых Пятра i Паyла (або 29 лiпеня) па даручэньнi Папы Рымскага Інакенцiя IV Мiндоyг i яго жонка Марта былi каранаваныя як Кароль i Каралева Лiтвы.
«Лiтоyскае дзiцячае Таварыства» («Lietuvos Vaikos») – жаночая арганiзацыя, якая клапацiлася аб сiротах i зьнiклых без вестак, атрымала згоду прэм'ер-мiнiстра i Кабiнэта мiнiстраy на выпуск чатырох простых i чатырох выпускаy паветраных марак. Гэтыя маркi прадавалiся yсяго сем дзён, таму гэтыя сэрыi таксама называюць сямiдзённымi». Непрададзеныя знакi былi перададзеныя грамадзтву, якое прадало iх калекцыянэрам у ЗША, а атрыманыя грошы выкарыстоyвала y дабрачынных мэтах. Так быy зафiксаваны Дзень Нараджэньня Вялiкага Княства Лiтоyскага з сталiцай, верагодна, у Наваградку.
Каранацыя Мiндоyга (1253). Марка пошты Летувы. Другi авiяпаштовы нумар «Lietuvos Vaikos», 1932 год. Мастак Адамс Варнас
Пошта Беларусi y 2019 выпусьцiла марку «Навагрудак» з сэрыi «Гарады Беларусi».
Навагрудак. Марка пошты Беларусi, выдадзеная y 2019
На марцы скульптура Мiндоyга y Наваградку ля гары Мiндоyга, герб Наваградка, рэшткi абароннай цьвердзi 13—16 ст., Барысаглебаyская царква 17 ст., касьцёл Перамяненьня Пана 14—18 ст.
Гадавiна каранацыi караля Мiндоyга штогод 6 лiпеня адзначаецца y Летуве. Дзень таксама вядомы як Дзень Дзяржаyнасьцi i лiчыцца Нацыянальным сьвятам. У гэтае сьвята лiтоyцы yспамiнаюць свайго першага i адзiнага Караля Лiтвы Мiндоyга, чалавека, якi перасягнуy сваю эпоху палiтычнай стратэгiяй, менталiтэтам i духовай сiлай.
750-годзьдзе каранацыi Мiндоyга. Блёк пошты Летувы, выдадзены y 2003
У 1910 Вацлаy Ластоyскi намаляваy i апiсаy пячатку Мiндоyга з выяваю Пагонi, але рунiчны надпiс, якi азначае «СВАЮ ПЯЧАТКУ КНЯЗЬ МІНДАЎГ СТАВІЦЬ», быy прачытаны Алегам Сокалам-Кутылоyскiм толькi y 2006. І гэта сьведчыць пра сапраyднасьць пячаткi i гiстарычнасьць Гербу Пагоня.
Апавяданьнi пра Вялiкае Княства будуць працягваць маркi розных краiнаy, бо марак Рэспублiкi Беларусь пра Вялiкае Княства вельмi мала. Таму фiлятэлiсты-патрыёты з мэтай пашырэньня ведаy пра Вялiкае Княства i стварэньня магчымасьцi зрабiць фiлятэлiстычную выставу пра гiсторыю краiны рабiлi самвыдат – канвэрты з вiдарысамi Вялiкiх князёy ВКЛ i тэкстамi пра iх на адваротным баку канвэрту.
У 1263 годзе Мiндоyг быy забiты y вынiку змовы Нальшчанскага князя Даyмонта, Жамойцкага князя Траняты i полацкага князя Таyцiвiла.
Цяжкае закладаньне падмурка
Пасаду захапiy Транята (~1210 – 1264) – князь Жамойцкi (? -1264), Вялiкi Князь Лiтоyскi (1263—1264), пляменьнiк (сын сястры) Мiндоyга. Упершыню прыгадваецца y «Лiфляндцкай рыфмаванай хронiцы» у сувязi з падзеямi 1260—61, калi Жамойць пазбавiлася часовай залежнасьцi ад крыжакоy i перайшла пад уладу Мiндоyга.
Транята (уяyны партрэт, 1908). Мечыслаy Барвiцкi. Паштоyка, выдадзеная y 1935
Неyзабаве сам быy забiты замоyцамi на чале з сынам Мiндоyга Войшалкам, якi i абвясьцiy сябе князем. У 1270 Войшалк перадаy уладу Шварну (1230-я – 1270), якi быy сынам Галiцка-Валынскага князя Данiлы i зяцем Мiндоyга. У 1270 годзе памёр не пакiнуyшы нашчадкаy. Паводле iншых зьвестак, загiнуy у бiтве з войскамi брата Льва на рацэ Ясельдзе. Спачыy у Холме.
Вялiкi Князь ВКЛ Войшалк. Канвэрт самвыдату (пярэднi i адваротны бок), якi прайшоy пошту y 2002
Пасьля памерлага Шварна yладаром стаy Трайдзень (1269—1282).
Вялiкi Князь ВКЛ Трайдзень. Канвэрт самвыдату (пярэднi i адваротны бок), якi прайшоy пошту y 2003
Даyмонт (? – 5 жнiyня 1285) – меркаваны Вялiкi Князь Лiтоyскi (1282? – 1285). На думку гiсторыкаy, мог быць сынам i непасрэдным пераемнiкам Трайдзеня. Лiчыцца сынам Рамунта або Вiта. Загiнуy у бiтве з аб'яднаным войскам з Цверы, Масквы, Волака Ламскага, Таржка, Дзьмiтрава, Зубцова i Ржэвы. Але Васкрасенскi летапiс сьцьвярджае, што Даyмонта захапiлi y палон.
Польскi мастак Мечыслаy Барвiцкi y 1908 намаляваy выявы Вялiкiх князёy Лiтоyскiх. У 1935 з гэтымi выявамi была выдадзеная сэрыя паштовак.
Даyмонт (уяyны партрэт, 1908). Мечыслаy Барвiцкi. Паштоyка, выдадзеная y 1935
Пераемнiкам Даyмонта быy, магчыма, Будзiкiд.
Будзiкiд (уяyны партрэт, 1908). Мечыслаy Барвiцкi. Паштоyка, выдадзеная y 1935
На паштоyцы марка Мiрскага замку, выдадзеная поштай Польшчы y 1937
Будзiкi?д – Вялiкi Князь Лiтоyскi (1282—1292). Большасьць дасьледчыкаy лiчыць яго сынам вялiкага князя лiтоyскага Трайдзеня. Памёр перад 1292 годам, бо тады згадваецца yжо Pucuwerus rex Lethowie (Будзiвi?д, Пукувер, Путувер) – Вялiкi Князь Лiтоyскi (1291—1295?).
Вялiкi Князь ВКЛ Путувер або Лютувер (1291—1295?). Канвэрт самвыдату, якi прайшоy пошту y 2005 (пярэднi i адваротны бакi)
Герб Вялiкага Княства Лiтоyскага «Пагоня»
Вiцень (Vytenis;? – 1315/1316) – Вялiкi Князь Лiтоyскi (каля 1294—1315/1316). Заняy велiкакняжацкi сталец па сьмерцi свайго бацькi Будзiвiда (Путувера). Магчыма Вiцень, як i яго браты Гедымiн i Воiн, належаy да ваеннай кансорцыi, што абслугоyвала Нёманскi гандлёвы шлях i якую называлi y летапiсах Лiтва, як аналагiчная кансорцыя ваяроy i купцоy Русь. Ад 1300 да канца yладараньня Вiценя Ордэнскiя войскi зьдзейснiлi блiзу дваццацi паходаy на Лiтву, дасягаючы сталiчнага Наваградка. У 1284, 1295, 1305 i 1306 нямецкiя рыцары нападалi на Гародню. Аднак Княства yпарта баранiлася: у памежных замках стаялi моцныя залогi, разбураныя yмацаваньнi хутка аднаyлялi, а за ворагам наладжвалi пагоню.
Вялiкi Князь ВКЛ Вiцень (каля 1294—1315/1316). Канвэрт самвыдату, якi прайшоy пошту y 2001 (пярэднi i адваротны бакi)
На канвэрце Герб Рэспублiкi Беларусь «Пагоня» i Крыж Эyфрасiньнi Полацкай – маркi пошты Беларусi, выдадзеныя y 1992.
Паводле Густынскага летапiсу, Вiцень прыняy для сваёй дзяржавы герб «Пагоня»: «Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: Рыцар збройны на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня». На 500 гадоy «Пагоня» стала Гербам Вялiкага Княства Лiтоyскага i толькi пасьля захопу нашай краiны Расеяй y 1875 была заменена двухгаловай птушкай. У 1917 Максiм Багдановiч напiсаy верш «Пагоня», якi стаy песьняй i адным з кандыдатаy на Дзяржаyны Гiмн.
Праз 200 гадоy напрыканцы 1991, калi была абвешчана Незалежная Рэспублiка Беларусь, «Пагоня» вяртаецца на сваё месца. Але y 1995 забараняецца i той, хто яе асьмельваецца насiць, падвяргаецца суду i зьдзекам. Але, як напiсаy паэт:
«Ўсё лятуць i лятуць тыя конi,
Срэбнай збруяй далёка грымяць…
Старадаyняй Лiтоyскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць».
«Пагоня». Максiм Багдановiч (1891—1917). Картмаксiмум з маркай Герб Рэспублiкi Беларусь Пагоня, выдадзенай поштай Беларусi y 1993
Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом