ISBN :
Возрастное ограничение : 18
Дата обновления : 16.04.2024
– Ага. Можа, зноyку да Валянцiны? – цiха спытаy Юрый, не адводзячы блакiтных вачэй ад спалоханага погляду Дзмiтрыя.
– Што? – гучна перапытаy Янчанка.
– Кажу, можа, зноyку да Валянцiны! Ангелiна вымерала цiск, i Валянцiна запанiкавала. Вось не вымярала б, дык жыла б спакойна.
– А калi…нехта памёр?!.. – спытаy Янчанка.
– Не мялi, Дзмiтрый! Не дай Бог! У вёсцы i так усiх па пальцах можна пералiчыць.
– Валянцiна yжо старэнькая, ёй больш нашага… Пайду, разведаю. Калi нешта дрэннае… Патэлефаную табе. Можа, i праyда, у Валянцiны цiск! – сказаy Дзмiтрый i, як пiнгвiн, пакрочыy да свайго дому.
Юрый Люты, развiтаyшыся з сябрам, пакармiy жывёл i вярнуyся y дом. Ён хацеy зняць пратэз i прылегчы на ложак, каб адпачыць пасля насычанага дня, але спачатку ён вырашыy патэлефанаваць сваёй стрыечнай сястры Юлii, якая жыла крыху далей па вулiцы. У гэты вечар Юрый занерваваyся, яму хацелася даведацца, цi не прыязджалi yрачы да яе цi, можа быць, хтосьцi з яе суседзяy выклiкаy хуткую дапамогу. Юлiя Абрамоyская хутка адказала на званок брата. Яна супакоiла yсхваляванага Юрыя, сказаyшы, што нiчога не чула пра бел-чырвоную машыну. Стала зразумела, што машына паехала далей па вулiцы. Пасля размовы пра yрачоy i ад стомы, у галаве Юрыя з'явiлiся сумныя думкi. Ён выпiy адну таблетку i, разважаючы пра адзiноту, паставiy рондаль з вадой на агонь i сеy на крэсла. Яго турбавала, што Дзмiтрый Янчанка зноy не спытаy пра яго творчае захапленне. Адзiны сябар проста не цiкавiyся тым, што было так важна для Юрыя. Люты адчуy сябе пакiнутым, самотным. Сёння, з'яжджаючы y горад з карцiнай, якую ён сам напiсаy, Юрый вярнуyся дадому без яе. Ён прадаy карцiну, двайную экспазiцыю, якую ён скончыy яшчэ y чэрвенi. Той змрочны жывапiс пра вайну i жыццё, якi yчора хвалiy Янчанка, калi прыходзiy да Юрыя i прасiy купiць яму запчастку на аyтамабiль. Тады ж Дзмiтрый выдаy пару слоy пра карцiну, магчыма, з ветлiвасцi, магчыма, яму сапраyды яна спадабалася, Юрый не ведаy дакладна. А сёння yвечары Дзмiтрый нават не yспомнiy пра карцiну, не спытаy, прадаy яе Юрый цi не.
Дзмiтрый Янчанка часта быy пагружаны y свае дамашнiя справы, яму было не да абмеркаванняy iнтарэсаy Лютага або чыiх-небудзь яшчэ. Ён любiy гаварыць пра тэхнiку, надвор'е i сям'ю – гэтыя тэмы былi яму блiжэй. Так здарылася i y гэты вечар. Дзмiтрый хацеy забраць толькi скрынку з новенькай дэталлю i спяшаyся вярнуцца y гараж да сваёй машыны. Ён трохi пагаварыy пра надвор'е, сказаy некалькi слоy пра сваю сям'ю i сыходзiy з думкай: "Потым, пазней, паспеем яшчэ пагаварыць!". А што ж перашкаджала Юрыю першым расказаць пра свае творчыя планы? Перашкодай было тое, што Дзмiтрый не любiy мастацтва i не выяyляy цiкавасцi да яго. Нават дзеля прыстойнасцi ён не мог падхапiць размову на гэтую тэму. Вядома, ён заyсёды выслухоyваy Юрыя, але па яго патухлым твары было бачна i зразумела, што чалавек не меy нiякай цiкавасцi казаць аб творчай працы Юрыя. У адрозненне ад свайго сябра, Юрый Люты yмеy падтрымаць любую размову, умеy адшукваць пытаннi i задаваy iх суразмоyцу.
Калi вячэра была прыгатаваная, Юрый сеy за стол i задумаyся пра машыну хуткай дапамогi, якая заyсёды выклiкала y iм трывожныя пачуццi. Яму было цяжка бачыць яе сёння, бо машыны медыцынскай дапамогi асацыявалiся з чымсьцi непрыемным – нiхто папросту не выклiкае yрача на дом. У вёсцы няма маладых людзей, страшна было yявiць, што да кагосьцi бел-чырвоная машына прыедзе y апошнi раз. Трэба лепш сачыць за сваiм здароyем i менш забiваць галаву благiмi думкамi, каб радзей сустракацца з лекарамi. Але калi табе за пяцьдзесят, усё цяжэй успамiнаюцца прыемныя моманты. Свет становiцца iншым, усё больш збiраецца y чалавеку турбот. Гледзячы на свой жыццёвы доyгi шлях i цяжкi ваенны час, Юрый успрымаy сваю адзiноту як наблiжэнне канца. Ён усё радзей думаy пра добрае, таму стараyся больш часу надаць творчасцi, каб адцягнуцца ад благiх думак. Мужчына даеy вячэру, зiрнуy у цёмнае акно i падумаy пра Валянцiну Пруцiк. Магчыма, сёння yвечары яе аглядалi yрачы. Жанчына yжо была старэнькай i часта турбавалася аб страшных навiнах, якiя паказвалi па тэлевiзары, трывожылася за свой дом, за yсю вёску.
Юрый Люты здаволiy свой голад сытнай вячэрай i прывёy кухню y парадак. Дзмiтрый Янчанка так i не патэлефанаваy яму, мабыць, не было на тое прычын: нiхто не памёр, нiкога не павезлi y бальнiцу. Хуткая дапамога прабыла y вёсцы дваццаць хвiлiн, затым цiха вярнулася назад па той жа дарозе. Юрый не чуy, як вярталася тая машына. Увайшоyшы y спальню, ён прысеy на ложак i, нарэшце, зняy пратэз. Застаyшыся без дамашнiх клопатаy, Юрый з асалодай лёг на мяккi ложак. Яго авальная галава ляжала тварам уверх, худыя ногi выцягнулiся, а рукi ляглi yздоyж цела. Сыты кот хутка yскочыy да яго i, аблiзваючы свае белыя вусы, размясцiy сваё пухлае цела на сцёгнах гаспадара.
У доме Юрыя было чыста i yтульна. Раз цi два на тыдзень прыходзiла дапамагаць прыбрацца Абрамоyская, стрыечная сястра, якая жыла адна пад прозвiшчам мужа. Але, нягледзячы на яе дапамогу, у доме yсё ж не было той прыгажосцi i душэyнага ачага, якi быy пры Ларысе.
Юрый, выцягнуyшыся на ложку, доyга не мог заснуць. Мужчыну спасцiгла страшнае мiнулае. З цяжкiм сэрцам ён зноy успомнiy смерць Ларысы. Юрый глядзеy у столь, быццам не заyважаy яе. Погляд яго быy тужлiвым, у iм адбiвалася роспач i няшчасце. Здавалася, што мозг сканцэнтраваyся толькi на перажываннях. Сённяшняя машына хуткай дапамогi загнала яго y гэты сумны стан. Юрый успамiнаy: як урачы забралi Ларысу з болем у сэрцы, як праз дзень яна памерла y бальнiцы. Сям'я ведала, што яе слабое жаночае сэрца можа раптам спынiцца. І больш за yсiх да гэтага была гатовая сама Ларыса. Хоць яна i спрабавала падрыхтаваць сям'ю да свайго нечаканага сыходу, але яна выдатна разумела, што родныя не хочуць думаць пра тое, што застануцца без яе.
Тонкая душа yдаyца доyга не магла змiрыцца з адзiнотай. Юрый Люты yспамiнаy жонку як радасную, клапатлiвую i пазiтыyную. Ён успомнiy, як яна дапамагла яму пераадолець моцны псiхалагiчны yдар вайны i як пасля перамогi за год палегчыла yспрыманне страшных сноy вайны, мякка супакоiла i прывучыла яго жыць сучаснасцю. Але калi Ларысы не стала, мужчына перастаy быць самiм сабой. У iм закамянела душа, i ён пакацiyся y бездань смутку. Юрый стаy такiм далёкiм i чужым для yсiх: для сяброy, для сваякоy, i, што самае страшнае – для свайго адзiнага дзiцяцi. Нiхто не размаyляy з Юрыем. Доyгiя месяцы i гады ён хадзiy з вялiкiм болем, i нiхто яму не змог дапамагчы. Усе спробы вярнуць Юрыя y разважныя пачуццi не мелi поспеху. Мужчына забiваy сябе алкаголем i кроiy стратай душу датуль, пакуль яму не прыснiлася жонка. Ларыса была такой прыгожай i бесклапотнай, як у апошнюю iх гадавiну. Яркiм летам, цiхая па характары жанчына стаяла y блакiтным сарафане на бетоннай дарожцы спiнай да мужа. Іх зялёны двор быy жывым i квiтнеючым. Ларыса паварочвалася, усмiхалася i казала пра час як пра будучыню, як шмат яшчэ трэба зрабiць i выправiць. Але калi Юрый падышоy да жонкi, за iмгненне яна раптам стала строгай i незадаволенай. Яе распушчаныя светлыя валасы былi yжо сабраныя y хвосцiк. Ларыса хмурылася, з яе круглых вачэй па бледных шчоках беглi кропелькi салёнай вады. З цiхай жанчыны палiлiся гучныя словы. Ларыса адчытвала мужа за яго няправiльнае жыццё, за тое, што ён з здаровага па духу чалавека i з разумнага мужчыны ператварыyся y п'янiцу i дзiкуна. Юрый стаяy перад ёй у сне, яму было сорамна i балюча глядзець у яе зялёныя мокрыя вочы. Ён баяyся дакрануцца да яе, баяyся няправiльна адказаць. У яго не было слоy для апраyданняy. Юрый адчуy сябе здраднiкам, вiнаватым. Ларыса зноy стала мяккай i сказала: "Я мучаюся, каханы! Палюбi жыццё, палюбi мяне! Памiрыся з сынам! Вызвалi мяне ад пакут, каб я была шчаслiвая на нябёсах, гледзячы на цябе!" Яна пагладзiла мужа па шчацэ, затым зайшла y дом i знiкла. Гэты сон для Юрыя быy падобны рэальнасцi. Ён стаy штуршком да цвярозага i разважлiвага жыцця. Мужчына перагледзеy свае погляды i дагэтуль не пiy спiртное. Ён баяyся пакрыyдзiць i засмуцiць Ларысу, бо верыy, што яна прыглядае за iм. Юрый знайшоy заспакаенне y творчасцi, у мастацтве. Стаy пiсаць карцiны. Вярнуy зносiны з аднавяскоyцамi, але нiяк не мог памiрыцца з сынам, Фёдар быy занадта пакрыyджаны i халодны да бацькi.
Юрый Люты павярнуyся набок, выпiy таблеткi i блiжэй да ночы заснуy. Пад дзеяннем лек ён перастаy думаць пра yрачоy, пра жонку, пра yсё на свеце. Думкi i yспамiны хутка згасалi пад уплывам стомленага розуму, а цяжкiя павекi закрывалi вочы. Мужчына пагрузiyся y моцны сон i спакой. Побач цiха драмаy рыжы кот.
2
У календары застаyся апошнi тыдзень кастрычнiка. З самай ранiцы з’явiлася халоднае белае сонца. На цёмных голых галiнках i жоyтай лiстоце вiселi празрыстыя кроплi yчорашняга дажджу. У поyным маyчаннi рухалiся хмары. У нiзiнах тонкiм пластом лунаy густы туман, а жоyтая трава яшчэ больш прыпала да сырой зямлi. Рэдкае чырыканне аселых птушак стала бедным i нязвыклым. Шэрая хвалiстая вулiца быццам яшчэ спала, хоць у старых хатах ужо тапталiся людзi. Цiха, па-асенняму змрочна было y вёсцы.
На свiтаннi Юрый Люты yжо хадзiy па дому. Пасля моцнага i здаровага сну, падмацаваyшыся сняданкам, ён збiраy сябе на шпацыр. Яго твар яшчэ выглядаy сонным i стомленым, але y целе адчувалася бадзёрасць, а думкi прагнулi новых прыгод. Мужчына больш не хацеy проста ляжаць, а хацеy хадзiць i дзейнiчаць. Раптоyнае натхненне падказала яму заняцца любiмай справай. Ён цёпла апрануyся, на плячо павесiy чорную сумку, у якой ляжаy фотаапарат, i выйшаy на двор. Фота-вiдэапрылада, на якую ён збiраy больш за год, цяпер магла зафiксаваць усё тое, што чалавечая памяць не змагла б з выразнасцю запомнiць, усё тое, што хутка знiкала перад вачамi. Яму не прыйдзецца стаяць з мальбертам у холад, у дождж – у непагоду ён мог пiсаць карцiны дома, з фатаграфii. Юрый браy нейкую частку здымка i пераносiy яе на палатно, змешваючы са сваiмi iдэямi, ствараючы такiм чынам новую iлюстрацыю.
Юрый Люты выйшаy на двор разам з катом. Паветра было свежае i прахалоднае. Яно абуджала сiлы i дух у чалавечым целе. Перш за yсё Юрый выпусцiy сваiх дамашнiх птушак з зачыненага памяшкання, пакармiy iх. Рыжы кот iшоy за гаспадаром. Юрый выйшаy за веснiчкi, гадаванец рушыy услед за iм. Аднак, калi Юрый ступiy на дарогу, Рыжык адразу ж сеy ля абочыны i паглядзеy на гаспадара так, быццам прасiy яго не сыходзiць. Мужчына падышоy, пагладзiy жывёлу i, цiха i нетаропка, накiраваyся да ракi праз усю вёску.
Жвiровая дарога павяла Юрыя yздоyж палёy, дзе да вайны па краях вулiцы стаялi прыгожыя жывыя хаты. Затым дарога правяла Юрыя праз хмызнякi i трохi павярнула y бок, прывяла да yчастку Дзмiтрыя Янчанкi. Юрый Люты, заyважыyшы y двары невялiкую постаць Дзмiтрыя, прыпынiyся ля плота. На час ён адклаy свай шпацыр да ракi, бо захацеy пагаварыць з сябрам.
Разам з усходам сонца загудзеy легкавы аyтамабiль Дзмiтрыя Янчанкi. Мужчына y чыстай зялёнай робе i чорнай шапцы бадзёра хадзiy па двары, бегла аглядаy машыну, шукаy драпiны на чорнай фарбе. Дзмiтрый па сваёй прыродзе быy спакойным i стрыманым чалавекам. Часам ён быy занадта yпартым. Кожны буднi дзень, а бывала i y выхадны, ён адпраyляyся y пасёлак Санцычы, дзе працаваy кiроyцам грузавой машыны y час збожжаyборачнай пары, а цяпер, калi глеба яшчэ заставалася мяккай, працаваy на трактары, апрацоyваючы палi i падрыхтоyваючы iх да пасеву азiмых культур.
Янчанка адышоy ад аyтамабiля i незадаволена зiрнуy на жорсткае святло свiтанка, якое прабiвалася скрозь падлеткавыя хвоi. Затым ён хутка адвёy погляд i голымi пальцамi yзяyся за вароты. Далонi адчулi холад, а yсё нутро адчула, як памянялася надвор'е. Дзмiтрый прадставiy, як зусiм хутка адужэе вiльготны паyночны вецер, а за iм замест дажджу пойдзе снег. Сёння было холадна i мокра. Днi станавiлiся карацей. Янчанку не падабалася гэтая змена адыходзячай восенi, бо з прыходам снежна-дажджлiвых перападаy атрымлiвалася мала працоyных спраy, як на рабоце, так i дома. Ён любiy чымсьцi заняць сябе. Дзень сядзець i глядзець тэлевiзар – гэта не пра яго. Ён заyсёды шукаy сабе працу, нейкi фiзiчны занятак. Нават зiмой, у завiруху, Дзмiтрыю не ляжалася на канапе. Рукi свярбелi ад гультайства, i ён заходзiy у гараж або хадзiy па двары y пошуках працы. Калi дома рабiць не было чаго, у мужчыне абуджалася жаданне дапамагчы самай пажылой жыхарцы вёскi, Валянцiне Пруцiк. Ён чысцiy ад снегу заезд да яе двара, а то i дроy у хату мог занесцi. Нават яго жонка Галiна не магла прыпынiць яго працавiтасць хоць на пару дзён. Няyседлiвы муж праводзiy з ёй толькi паyдня, а потым сыходзiy па сваiх справах. А калi днi станавiлiся даyжэй, Дзмiтрый не пераставаy шукаць сябе y iншых. У прыклад, часцей заходзiy у госцi да Юрыя не толькi пагаварыць, але i адшукаць у яго працы, дапамагчы iнвалiду з якой-небудзь цяжкай працай. Вось, мiнулым летам, Дзмiтрый лазiy на дах Лютага, дапамагаy яму мяняць лiст шыферу. А гэтым летам скошваy траву не толькi y сябе y двары, але i падстрыгаy двары iншых. І як бы не раздражняла Галiну валанцёрства мужа i яго адсутнасць дома, яна нiяк не магла змянiць яго празмерную цягу да працы. Толькi y маладосцi, да нараджэння першага дзiцяцi, яны шмат праводзiлi разам часу: падарожнiчалi за мяжу, ездзiлi y розныя гарады на святы да сяброy.
Юрый Люты падышоy да варотаy i першым загаварыy:
– Добрай ранiцы!
– Вiтаю, Юрась! – адказаy Дзмiтрый Янчанка, – А ты куды y такую рань?
– Да ракi. Трэба нешта сфатаграфаваць. Зараз, у такi час, калi ранiцай усё прачынаецца, можна адшукаць прыгожае. Я не павiнен гэта прапусцiць…
Дзмiтрый толькi yсмiхнуyся i паспешлiва расчынiy драyляныя цёмныя вароты. А Юрый цiха дадаy:
– Рака зараз спакойная, змрочная…
– Там, уздоyж ракi, вады шмат. Не патанi y балотах! – казаy Янчанка, адыходзячы да машыны, – Табе б з правага боку зайсцi, з кургана, дзе вузка. Ну, трэба будзе на тое месца y сезон на рыбалку як-небудзь з'ездзiць!
Дзмiтрый Янчанка сеy у машыну, выехаy з двара i спынiyся ля дарогi. Ён не глушыy рухавiк чорнага красовера, хутка выйшаy з аyтамабiля i паправiy шапку, якая хавала яго залысiну. Мужчына цяпер чакаy жонку, якую трэба было па дарозе падвезцi да аyтобуснага прыпынку. Галiна заyсёды збiралася y дарогу павольна, быццам не заyважала часу. Ёй было yсё роyна: яны збiраюцца да дзяцей у госцi, цi y лес за грыбамi, цi проста y гарадскую краму за пакупкамi – муж заyсёды доyга стаяy ля аyтамабiля i пазiраy на гадзiннiк. Часам рабiлася так, што з-за сваёй марудлiвасцi Галiна спазнялася на аyтобус, i Дзмiтрыю даводзiлася везцi каханую да наступнага прыпынку або да самага горада, да самай работы. У такiя моманты ён прыязджаy на сваю работу не своечасова i атрымлiваy вымову. Нягледзячы на тое, што слабахарактарны муж быy трохi злы на Галiну, ён усё ж не крычаy на яе. З крыyдай у мяккiм голасе ён казаy ёй, што y наступны раз яна пойдзе на работу пешшу. Але Галiна yспрымала яго крыyдлiвыя словы як пустое, як раздражненне пачуццяy, не надаючы iм вялiкага значэння.
З замужжа i да пачатку вайны Галiна Янчанка працавала паштальёнам у родным пасёлку. А пасля вайны, калi ад пасёлка амаль нiчога не засталося, яна yладкавалася працаваць у гарадское паштовае аддзяленне. Аднак, нягледзячы на гэта, яна не змагла адпусцiць родных аднавяскоyцаy ад сябе. У зiмовы час Галiна yсё часцей брала на сябе нескладаную працу, каб паштовы аyтамабiль не заязджаy у Боркi. Яна сама прывозiла y вёску лiсты i газеты. Любiла прайсцiся па хатах i пагутарыць з людзьмi. Але yжо праз месяц яе адправяць на пенсiю, што стане вялiкiм палягчэннем для яе мужа, якi не любiy чакаць яе y ранiцу, якому надакучвалi яе спазненнi. Ён дагэтуль не прывык да яе работы y горадзе. Аднак пухлая i невысокая жанчына Галiна перажывала. Яна баялася пенсii, баялася сыходзiць з работы. Жанчына з вялiкай цяжкасцю адлiчвала апошнiя працоyныя днi.
Дзмiтрый Янчанка зачынiy вароты, стаy ля пярэднiх колаy аyтамабiля i з незадаволеным выглядам пазiраy: то на наручны гадзiннiк, то на карычневыя дзверы свайго цаглянага дома, то на апошняе лiсце саду, то на Юрыя Лютага, якi казаy пра розныя дробязi. У гэтыя хвiлiны Дзмiтрыю было не да размоy. Ён адказваy коратка i цiха, згаджаyся з усiм, што чуy. Усё з-за таго, што y яго галаве зарадзiлася невясёлая думка, якая прымушала задацца пытаннем: няyжо Галiна зусiм забылася пра яго, няyжо яму прыйдзецца вярнуцца y дом, каб падагнаць жонку, злавацца i злаваць яе?
– Ну… Дзе ж яна? – мiжволi вырвалася з тонкiх вуснаy Дзмiтрыя, ён зноy паглядзеy на гадзiннiк.
Яму здавалася, што сонца стала ярчэй прабiвацца скрозь лес, паднялося нашмат вышэй. Трапятала сэрца, згасала надзея на своечасовы ад'езд.
Дзмiтрый адчуваy раздражненне i незадаволенасць, а Юрый Люты адчуy незразумелую трывогу i смуту гэтай ранiцы. Мужчыны стаялi тварам да дома, кожны думаy пра сваё. Яны зусiм не чулi, як ззаду наблiжалiся асцярожныя крокi Лебедзева.
– Ёлкi-палкi. Зноy? – загучаy тонкi голас Аляксандра Лебедзева, – Зноy Галiна збiраецца, як на спатканне? – з нейкай iронiяй вымавiy ён i пачухаy далонню сiвое кароткае шчацiнне.
Янчанка i Люты хутка павярнулiся на знаёмы голас i працягнулi аднавяскоyцу правую руку для вiтання.
Да iх падышоy шасцiдзесяцiшасцiгадовы Аляксандр Лебедзеy, невысокi мужчына з шэрай кепкай на лысай галаве. Круглая галава кiyнула, тонкi выцягнуты нос засiпеy, а хвалiстыя вусны расцягнулiся ад усмешкi. Цела Лебедзева выглядала спартыyным, як у дарослых спартсменаy па лёгкай атлетыцы, i, нягледзячы на свой узрост, мужчына працягваy займацца спортам. Амаль кожную ранiцу ён апранаy спартыyны цёмна-сiнi касцюм, шэрыя красоyкi, кепку i выходзiy на вулiцу. Жыy ён недалёка ад сям'i Янчанкi, правей ад iх, праз адну хату. Іх агульная суседка, Юлiя Абрамоyская, яшчэ спала, на вокнах былi зашмаргнутыя шторы.
– Ну што ты, Аляксандр? – загаварыy Юрый Люты.
– Хаджу, блукаю, як малады. Жанчыну шукаю для жанiцьбы! – з жартам адказаy Лебедзеy, а затым кiyнуy у бок хаты Юлii Абрамоyскай, – Мабыць, яна яшчэ спiць.
Да размовы далучыyся Дзмiтрый Янчанка:
– Дык то, у горад табе трэба. Там жанчын хапае, ды паболей, чым тут будзе. Ёсць i ва yзросце спартсменкi… Па выхадных будзеш з iмi y парку фiнскай хадой займацца. Там i жонку знойдзеш! А ты што, яшчэ не пагадзiyся на пераезд?
– Пачакай! Ты гэта пра што? – усмiхаючыся, спытаy Аляксандр Лебедзеy, – Нiхто не прапаноyваy мне пераязджаць. Не разумею. Дарэчы, мне i тут добра.
– Як жа?! Не чуy, цi што, што новыя кватэры даюць? Прапануюць вясковым перасяленцам добрыя yмовы. Нейкая там праграма y iх…
– Здаyся мне гэты горад. Пажылi! Ведаем! – усклiкнуy Аляксандр, – Цяпер мая душа спакою просiць. А калi што, магу y гасцiнiцы пару дзён пагасцiць, паглядзець на шумны горад. А жанчыны гарадскiя не цiкавяць, я yжо вясковую прыкмецiy… А твая, Дзмiтрый, прачнулася хоць? Нешта доyга ты яе чакаеш.
– Мая? Дык… – хмурна вымавiy Янчанка, – Прачнулася… Ды yсё нiяк не збярэцца. Ужо i раней пачалi падымацца з ложка, усё роyна, не спяшаецца. Вось вазьму, калi-небудзь, збяруся i паеду без яе! А яна выйдзе, а машыны ды няма… Ведаць будзе! – не новае казаy Янчанка.
– Галiна потым табе так дасць… Вунь, той рыдлёyкай, ды па спiне, – паказваy Люты на iржавую рыдлёyку з высокай драyлянай ручкай, што прыхiлiлася да зялёнага плота, – Так што, што нi кажы, а нiчога не зробiш, чакаць прыйдзецца!
– Гэт… Ты, вядома, маеш рацыю, – неахвотна згадзiyся Дзмiтрый, – Ды дзе ж яна?! Хутчэй бы на пенсiю выйшла. Нерваy ужо не хапае з яе работай.
– Колькi ёй да пенсii? – спытаy Лебедзеy.
– Тыднi тры недзе.
– Як раз да зiмы… Ох, ёй будзе цяжка прывыкнуць. Я ж, як кiнуy трэнерскую кар'еру, так першы час сумаваy па рабоце… А ты, Юрась, куды yжо сабраyся? Да сястры?
– Я да ракi, трэба мне, для творчасцi, – спакойна адказваy Люты, але не паспеy ён дагаварыць.
– Русалку лавiць? – засмяяyся Лебедзеy.
Юрыю не спадабаyся жарт, але ён для ветлiвасцi yсмiхнуyся. У яго было сваё жыццё, якое не yсе маглi зразумець. Таму, Юрый не спрабаваy растлумачыць кожнаму суразмоyцу важнасць сваiх iдэй. Ён не лiчыy сябе мастаком, яму так здавалася, але яму падабалася трымаць пэндзаль у руках, змешваць фарбы, наносiць iх на палатно i любавацца гатовай работай. Сёння y яго была новая мэта, новая задума, i ён з вялiкiм энтузiязмам выйшаy з дому. Нават пасля слоy Лебедзева, яго творчае iмкненне не згасла. Юрый Люты адразу проста захацеy пакiнуць кампанiю. Ён мог весела адказаць Аляксандру на яго жарт, але не стаy. Яму было некамфортна знаходзiцца y грамадстве Лебедзева. Юрыя трохi карабацiла тое, што гэты чалавек, былы спартсмен, усю вайну прабыy за мяжой, што ён добраахвотнiкам не вярнуyся дапамагчы сваёй краiне. І наколькi Юрый чуy, Лебедзеy не аказаy нiякай дапамогi нi y гады вайны, нi пасля – нiякiх ахвяраванняy пацярпелым.
– Пайду я, – адказаy Люты, – Сонца хутка yстае…
Ён пацiснуy мужчынам рукi i адышоy ад iх. Янчанка i Лебедзеy на хвiлiну задумалiся, праводзiлi позiркам земляка.
Юрый страцiy цiкавасць да зносiн i цяпер, з лёгкай галавой, спяшаyся да ракi. У дарозе yсё ж можна было адцягнуцца ад людзей i ад дамашнiх клопатаy.
Аляксандр Лебедзеy не адчуваy да сябе нiякай пагарды з боку Лютага. Ён толькi злёгку збянтэжыyся i задуменна вымавiy:
– Сёння Юрась выглядае дзiyным. Не прачнуyся цi што?
– Не ведаю… – адказаy Янчанка, пацiскаючы плячыма.
Тут жа адчынiлiся дзверы, i зазвiнелi ключы. На ганак выйшла Галiна y чорным восеньскiм палiто да каленяy, у сiнiх нагавiцах i чорных боцiках. Яе цёмныя афарбаваныя валасы да плячэй былi прамымi.
– Ну, нарэшце! – вырвалася y Дзмiтрыя, – Дачакалiся! – выдыхнуy ён з палёгкай.
– Паспееце… – дадаy Аляксандр i паглядзеy на свой стары гадзiннiк, якi быy падораны яму на памяць першымi вучнямi.
Дзмiтрый Янчанка адразу ж сеy у машыну. Ён цiха зачынiy дзверцы i надзеy акуляры для зроку. Акуляры Дзмiтрый стаy насiць пасля вайны i надзяваy iх толькi тады, калi кiраваy транспартам.
Каравокая смуглянка Галiна без клопатаy зачынiла дом, выйшла з двара, замкнула веснiчкi на зашчапку i павярнулася да Аляксандра. А той спачатку паглядзеy у жывыя жаночыя вочы Галiны, потым на яе маленькi акуратны нос i на прыгожыя вусны, памазаныя чырвонай памадай, а затым зноyку зiрнуy у вочы.
– Добры дзень, Галюся! – шырока заyсмiхаyся Лебедзеy, – Якая ж ты, ну… Ты… – выпрастаyся ён перад ёй як певень.
Жанчына y адказ усмiхалася, спынiлася перад iм i звонкiм голасам сказала:
– Добрай ранiцы! Ну, Аляксандр, якая я?
– Ну, прыгажуня! Як студэнтка. Ох, як надакучыць табе Дзмiтрый, я для цябе заyсёды вольны! – Лебедзеy не адчуваy сцiпласцi да жанчын.
– Ой, Аляксандр, ну ты як скажаш, – засмяялася Галiна.
З машыны паказаyся хмурны твар Дзмiтрыя.
– Сядай ужо! Паехалi! – глуха крыкнуy ён.
Галiна Янчанка прыбрала yсмешку з твару i з незадаволеным выразам зiрнула на мужа, а затым адвяла ад яго погляд i моyчкi села y аyтамабiль. Яна села побач, на пярэдняе пасажырскае сядзенне, i на секунду зноy сур'ёзна паглядзела на мужа, строга ссунуyшы бровы. Ёй было крыху няёмка перад Лебедзевым, бо яна не развiталася з iм, таму што спяшалася. Бо, як толькi дзверы зачынiлiся, Дзмiтрый Янчанка нацiснуy на педаль газу, i чатыры колы аyтамабiля пакацiлiся па мокрай няроyнай дарозе, распырскваючы дробныя лужыны.
Аляксандр Лебедзеy у свой ранiшнi шпацыр заyсёды даходзiy да дома Лютага, а затым вяртаyся назад. Але сёння, калi ён зiрнуy на хату адзiнокай Юлii Абрамоyскай, ён перадумаy iсцi далей. Фiранкi на блiжэйшым шырокiм акне былi yжо адсунутыя. З печкавай трубы над дахам павольна падымаyся белы дым. Аляксандр прыемна падумаy пра сваю суседку, якая была крыху маладзей за яго. Ён тут жа захацеy прайсцiся пад яе вокнамi. Вяртаючыся дадому, Лебедзеy знарок зменшыy крок, павольна, як чарапаха, стаy таптацца каля невысокага плота, спадзяючыся yгледзець гаспадарлiвую чорнавалосую жанчыну. Калi з двара пачуyся мяккi голас, мужчына мiжволi падышоy i спынiyся перад веснiчкамi. Яго вочы забегалi y пошуках Юлii. У цiхiм маyчаннi восенi, пад хмарным небам, ён пару хвiлiн прастаяy з думкамi пра яе. Яму хацелася зайсцi y двор i адшукаць суседку, каб хоць ненадоyга зiрнуць на яе прыгажосць. Але Аляксандр стрымаyся, палiчыyшы, што было занадта рана для гасцей, ранiца толькi пачыналася, i ён не хацеy быць дакучлiвым. "Хто y такi час ходзiць у госцi? Ды i што я ёй скажу? Навошта я прыйшоy? Папрасiць солi або парады? Ужо прасiy! Ды i не паверыць яна мне, што я да яе за нейкай соллю прыйшоy. Яна б адразу мяне раскусiла, з першага погляду б усё зразумела, што не магу я без яе! Я, можа, надакучыy ёй ужо са сваёй увагай!" – з прыкрасцю падумаy Лебедзеy.
Калi Аляксандр толькi пераехаy з горада y родную вёску, у iм прачнулася тая сiмпатыя i не забытае каханне да Юлii, якое было пакiнута y маладосцi. Ён хацеy пачаць новае жыццё з ёй i таму без доyгiх роздумаy некалькi разоy хадзiy сватацца, прапаноyваy жыць разам. Пасля чарговай адмовы Аляксандр страцiy сэнс новага жыцця i з поyным расчараваннем стаy патроху налягаць на спiртное. Але нават у п'яным стане ён нiколi не паказваyся Юлii на вочы. Ён пiy толькi y сваёй хаце, на вулiцу выходзiy рэдка, толькi цалкам цвярозым. Аляксандр баяyся, што Юлiя yбачыць яго непрывабным, а калi учуе пах алкаголю, дык зусiм перастане з iм мець зносiны i звяртацца за дапамогай. Тады ён страцiць яе назаyжды.
Для пяцiдзесяцiдзевяцiгадовай Юлii Абрамоyскай заляцанка Аляксандра Лебедзева была прыемнай, i яна была не супраць трохi пакакетнiчаць. Яна нават пачала задумвацца аб тым, каб адказаць узаемнасцю на яго yвагу i пакончыць з адзiнотай. Бо Аляксандр не толькi добра да яе ставiyся, але i заyсёды дапамагаy ёй, робячы yсю мужчынскую працу. Дык чаму б не паспрабаваць пажыць разам? Юлiя разумела, што разам лягчэй перажыць зiму i мужчынская сiла y доме будзе толькi плюсам. Акрамя таго, было б для каго гатаваць, было б з кiм гаварыць па вечарах. Юлiя не баялася iх рознiцы ва yзросце, але яе трывожыла думка пра тое, што круцiць раман на старасцi гадоy можа быць няправiльным. Яна перажывала, не па-добраму yяyляла сабе, як адрэагуе яе адзiная дачка на такi саюз. У тэлефонных размовах з дарослай дачкой Юлiя баялася нават падумаць аб Лебедзеве, а yжо загаварыць аб сумесным жыццi з iм здавалася ёй страшнай здрадай. Яна yяyляла сабе неразуменне i незадаволенасць з боку дзiцяцi, злосны голас дачкi, магчыма, насмешкi i прадузятасцi.
У гэтую ранiцу Аляксандр Лебедзеy, як закаханы юнак, круцiyся каля хаты Абрамоyскай. Не злавiyшы вачыма Юлiю, ён цiхенька патупаy да сябе. Пакуль iшоy, азiраyся y бок яе двара, а калi апынуyся на сваiм участку, то вышукваy сiлуэт суседкi праз агарод i садовыя дрэвы, як шпiён, датуль, пакуль сам не схаваyся за драyлянай пабудовай. Мужчына зайшоy за хлеy, сцены якога былi абабiтыя дошкамi. Жыyнасцi Лебедзеy не трымаy, усярэдзiне пабудовы ляжалi складзеныя сухiя колатыя дровы з розных парод дрэy. Недалёка ад хлява, ля страхi, ляжала горка дроy, якiя прывезлi яму y жнiyнi. Аляксандр нядоyга пастаяy каля гэтай купкi сырых хваёвых дроy, пачухаy патылiцу, правёy вачыма па страсе – уяyляy, як будзе выглядаць кладка дроy пасля зробленай працы. І тут жа, з сумам i з цеплынёй, успамiны запоyнiлi яго думкi. Зноy у Аляксандра не знайшлося настрою для кладкi дроy, з памяцi закруцiлiся моманты, як кадры з кiнастужкi. Спачатку yнутры yсё заквiтнела, а затым стала неспакойна i марозна, быццам i не yставала сонца над вёскай. Колькi жыцця прайшло, колькi yсяго здаралася, колькi вялiкай радасцi i смутку перажыy Аляксандр, але далёкi асаблiвы момант зноyку выплываy у галаве, як нечаканы снег пры цёплым надвор'i.
Будучы маладым, Аляксандр Лебедзеy рэдка прыязджаy у Боркi, а калi i прыязджаy, дык толькi для таго, каб дапамагчы сваiм бацькам з падрыхтоyкай да зiмы: выкапаць бульбу, насекчы дроy, папрацаваць малатком… З-за сваiх ад'ездаy, з-за доyгiх спартыyных камандзiровак, хлопец амаль не з'яyляyся y вёсцы. Таму ён i не заyважыy, як хутка пасталела тая сцiплая маленькая дзяyчынка Юлiя. Адным летнiм днём, у свае дваццаць сем, Аляксандр прыехаy дадому пасля зацяжных спаборнiцтваy i сустрэy каля суседскай хаты дваццацiгадовую зграбную Юлiю. Дзяyчына сядзела на шырокай лаyцы з распушчанымi чорнымi доyгiмi валасамi i марыла пры разагрэтым сонцу. Для маладой Юлii сонца y Борках свяцiла па-асаблiваму: яно было роднае i прыемнае, i чужое за вёскай. Уцягваючы дабрыню сонечных прамянёy, ёй не хацелася нiкуды спяшацца. У той жа цёплы жнiвеньскi дзень Аляксандр падышоy да Юлii, прысеy на лаyку, апынуyся побач. Першыя хвiлiны хлопец нiбы нанава знаёмiyся з чароyнай смуглянкай Юлiяй, як быццам i не было y iх таго сумеснага дзяцiнства, калi яна yвесь час кружылася вакол яго, усё роyна як малодшая сястра. Яны доyга гаварылi, расказвалi свае гiсторыi i весела yспамiналi мiнулае. У гэтых мяккiх размовах двое праседзелi да вечара, не заyважаючы мiнакоy i забыyшыся пра дамашнiя справы. На наступны дзень яны зноy некалькi разоy сустрэлiся. Ранiцай яны толькi пераглянулiся i памахалi адно аднаму рукой праз плот як суседзi. Затым яны сустрэлiся днём за дварамi, калi Аляксандр выносiy сухое смецце з агароду да лесу, а Юлiя збiрала салодкiя яблыкi, якiя дрэва yпусцiла за плот. Маладыя людзi разгаварылiся. У тую гадзiну Аляксандр не думаy нi пра каго iншага, акрамя Юлii, якая павольна падымала сакавiтыя плады. Тады можна было пачуць шчыры смех дзяyчыны i жарты Аляксандра. Хлопец прысеy да яе, дапамог напоyнiць вядро зялёнымi яблыкамi, i, калi яны yсталi насупраць адно аднаго, не адводзячы вачэй, Аляксандр смела yзяy Юлiю за талiю. Яго яшчэ больш пацягнула да яе, i ён стрымана пацалаваy яе y вусны. Дзяyчына не працiвiлася, яна адчула прыемныя пачуццi i аддалася раптоyнаму кругазвароту шчасця. Пасля пацалунку Юлiя рэзка змянiлася. Яе раптам кальнула лёгкая злосць, яна паспяшалася адысцi ад хлопца i адпусцiць яго погляд. Ёй захацелася yцячы i знiкнуць. Юлiя нахмурылася, перастала адчуваць цяжар вядра i моyчкi тарганулася за шырокiя вароты, зачынiла iх на зашчапку i знiкла.
Апошняя iх размова прыйшлася на вечар. Юлiя стаяла y летняй сукенцы каля хаты, глядзела yдалячынь вулiцы i кагосьцi чакала. Да яе неyзабаве падышоy Аляксандр. Дзяyчына была не y захапленнi ад яго з'яyлення i адвярнулася. Яна не жадала новай сустрэчы, яна не чакала яго, яе вельмi турбавала, што, паглядзеyшы хлопцу y вочы, чароyныя, прыемныя пачуццi зноyку затуманяць ёй галаву i y ёй зноy прачнецца цяга да Аляксандра. Юлiя лiчыла iх учорашнi пацалунак памылкай i не хацела, каб усё паyтарылася зноyку. Дзяyчына павярнулася спiнаю да хлопца, хацела вярнуцца y хату, але Аляксандр стаy перад ёй, i яна, само сабой, паглядзела y яго блакiтныя вочы. У грудзях Юлii прыемна заказытала, i яна iмгненна змянiлася. Халадок iмгненна растаy, як лёд у спякотнае лета. Юлiя перастала адхiляцца ад нахабнай блiзкасцi хлопца. Яна yсмiхнулася i мякка правяла далонню па яго левай руцэ, ад пляча да самых пальцаy, потым адпусцiла мяккi дотык i пачуццёвы погляд, села на лаyку. Аляксандр сеy побач, яго сэрца прыемна бiлася ад маланкавай закаханасцi. Вочы дзяyчыны гарэлi, i гэта немагчыма было схаваць. Юлiя маyчала, нiбы згубiла час i словы. Яна блыталася, бо за iх кароткiя сустрэчы yсе шчырыя пачуццi то здавалiся хлуснёй, то праyдай. Яна зноy зiрнула на Аляксандра, ад погляду яе веяла няyпэyненасцю i пяшчотай.
– Ты, даруй мне, за пацалунак, – загаварыy Аляксандр спакойным тонам.
– Давай забудзем… – адказала Юлiя, адчуваючы слабасць да хлопца.
– Ты мне падабаешся, i я…
– Ты сёлета выйграy гонку, стаy чэмпiёнам? – хутка памяняла тэму дзяyчына, зрабiyшы выгляд, быццам не чула яго слоy.
Аляксандр падхапiy гэтую тэму i пачаy расказваць пра свае спартыyныя дасягненнi.
Юлiя yсмiхалася. Яна заyважала, як радасна i закахана глядзеy на яе Аляксандр, як усё блiжэй ён прыцiскаyся да яе. Яна прыкiдвалася, быццам сляпая на яго пачуццi.
– Я сёння з'язджаю, – раптам вымавiла Юлiя, думаючы, што яе ад'езд скiне yвесь цяжар думак.
Дзяyчына яшчэ yчора, пасля пацалунку, вырашылася на спантанны ад'езд.
– Сёння? – устрывожана спытаy Аляксандр, – Мама казала, што ты застанешся да аyторка. Думаy, мы пашпацыруем сёння. Нешта здарылася?
– Усё добра. Проста планы змянiлiся. А ты калi з'язджаеш?
Аляксандр планаваy з'ехаць разам з ёй у аyторак, але цяпер, калi yсё змянiлася, ён наyмысна схлусiy:
– І я сёння. Хочаш, цябе падвязу? Як раз адной дарогай. Навошта табе на аyтобусе познiм вечарам ехаць, калi ёсць аyтамабiль? На аyтобусе нязручна, цяжка. Са мной будзе зручна, камфортна i хутка. Сумкi не прыйдзецца цягнуць. Я ж ведаю, як пра нас бацькi клапоцяцца… Загрузяць цэлы багажнiк.
– Сумкi, так. Матуля вунь, хоча, каб я палову yраджаю вывезла… Дзякуй, але я сёння не на аyтобусе, за мной прыедуць… – неяк цiха, неахвотна, сказала апошнiя словы Юлiя.
Яна не хацела хваляваць Аляксандра, таму што адчувала цягу да яго, не змагла адкiнуць пачуццi. Увесь гэты час Юлiя маyчала, што y яе yжо ёсць каханы малады чалавек.
– Вось-вось машына пад'едзе, – цiхiм голасам вымавiла дзяyчына, – Я выйшла яе сустрэць.
– Зразумеy… А хто за табой прыедзе? Можа, з торбамi дапамагчы? Я магу iх пагрузiць.
Юлiя моyчкi паглядзела на Аляксандра, ды так паглядзела, што y яе поглядзе было нешта такое, што выклiкала y Аляксандра жаданне зноyку яе пацалаваць. Яна прадчувала, што гэта вось-вось здарыцца, i нават не спрабавала гэта спынiць, а, наадварот, застыла на месцы, чакаючы прыемнага дотыку. І калi б не гучны голас з боку, Аляксандр бы пацалаваy Юлiю, дакрануyся бы да яе вуснаy.
– Вось ты дзе! – крыкнула Васiлiса Лебедзева, мацi Аляксандра.
Юлiя хутка адвярнулася ад хлопца i апусцiла вочы yнiз.
– Сыходзь… – цiха сказала яна.
Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом