Виктор Правдин "Парыж, Эйфелева вежа і…"

Раман вядомага беларускага пісьменніка Віктара Праўдзіна з прываблівай назвай“Парыж, Эйфелева вежа і…” – пра наш супярэчлівы час. Лёс звычайнага чалавека, якіжыве ў ХХІ стагоддзі, займаецца бізнесам, пададзены аўтарам у захапляльнай форме. Апачынаецца твор банальнай гісторыяй. Галоўны герой Алесь Гурскі вяртаецца зкамандзіроўкі, жонка Люся ў гэты час яго не чакае…Напоўніцу разгортваецца жыццё і селяніна, і бізнесмена, і прадпраймальнікаў: адгалоўных рэдактароў газет і старшыні СПК, ад пастуха, пастушкі і трактарыстаў дачыноўнікаў з дэпутацкім мандатам. Развагі пра чалавечыя адносіны, дзе ёсць каханне іздрада, пра апантаную працу сапраўдных хлебаробаў, пра тых, хто без “украсці і выпіць”жыць не можа, а таксама пра дагэтуль не знішчаных “браткоў”.Кропка аповеду ставіцца… у Парыжы!Адрасавана нашаму сучасніку з пажаданнем добрага настрою.

date_range Год издания :

foundation Издательство :Автор

person Автор :

workspaces ISBN :

child_care Возрастное ограничение : 12

update Дата обновления : 17.06.2023


– Маладзец жабнiк! – губляючы цярпенне, выпалiy Гурскi. – Сапраyдны бiзнесмен з паветра капейку выцягне. Але што Юрка? Маёй справай займiцеся!..

– Мы, – Дабрынкiн зiрнуy на гадзiннiк, – амаль тры гадзiны займаемся вашай праблемай, i можаце не хвалявацца, машына будзе як новенькая, не пазнаеце. А вось мяне цiкавяць сягонняшнiя алiгархi… Цi думаеце вы аб хлебаробе, аб дзецях нашых, якiх жыццю вучыць спекулянцкая фiласофiя?..

– Чорт ведае што! – ускрыкнуy Гурскi. – Развялi дэмагогiю, зубы загаворваеце, а тым часам нехта «мерседэс» рамантуе?

У вокны зазiрнула аслабелае за дзень абыякавае сонца, i y гэты момант надрыyна рыпнулi дзверы, у кабiнеце неяк адразу пацямнела. Аграмаднага росту мядзведзяваты барадаты чалавек гадоy шасьцiдзесяцi пяцi у зялёным плашчы да самых пят увалiyся y пакой. Ён зрабiy некалькi цяжкiх крокаy, правёy далонню па кучаравай сiваватай барадзе i з трывогай у голасе праракатаy:

– Дзiмка, у дарожным здарэннi сто працэнтаy мая вiна… «Мерседэс» аднаyлю… Трэба новае лабавое шкло i правае люстэрка. Мо Юрку папросiш у Мiнск зганяць?

– Не Дзiмка, а…

– Вы мяне што, за дурня трымаеце? – ускiпеy Алесь. – На месцы здарэння гэтага чалавека не было… Плашч той самы, а пастух быy удвая меншы.

Ён больш не хацеy слухаць дабрынкiнскае словаблудства i, падышоyшы да барадатага, трошкi цiшэй дадаy:

– І не толькi пастух вiнаваты! Так, Дзмiтрый Дзмiтрыевiч? Прачытайце шаноyнаму, што y акце напiсана…

– Ты, Сцяпан Іванавiч, iдзi i не хвалюйся… Усё будзе о’кей, – хаваючы y сейф графiн з настойкай, паспрабаваy супакоiць пастуха Дабрынкiн.

– Што значыць «iдзi»? – набатам пад самай столлю прагучаy сярдзiты голас пастуха; ён зрабiy нервовы крок наперад, у глыбока запалых насцярожаных вачах мiльгануy рашучы нядобры агеньчык. – Сказаy зраблю, значыць, зраблю!..

Пастух нiчога больш сказаць не паспеy. Сакратарка хуценька забегла y пакой, учапiлася y плашч i пацягнула волата да дзвярэй.

– Тата, пойдзем. Дзiма yсё зробiць. Зробiць, як ты хочаш… І з Юркам пагаворыць…

Убачыyшы жанчыну, пастух iмгненна yнурыy галаву y плечы i цiха паплёyся на выхад. Старшыня з палёгкай yздыхнуy, выцер насоyкай твар, шыю i выцягнуy з кiшэнi мабiльны тэлефон.

– Нiкому тэлефанаваць не трэба, я выклiчу эвакуатар з Мiнска, з сервiснага цэнтра, – катэгарычна заявiy Гурскi.

– Позна эвакуiраваць… – данёсся з калiдору грамавы голас.

– Два мядзведзi y адной бярлозе не месцяцца, – горка прамовiy Дабрынкiн i нечакана прапанаваy: – Алесь Пятровiч, пойдзем на мехдвор, там i вырашым, што рабiць: выклiкаць эвакуатар, рамантаваць машыну цi судзiцца… А мо грошамi возьмеце?.. Дасталi… Я на yсё згодны…

– Што значыць «дасталi»?.. І як гэта, позна эвакуiраваць? – гнеyна абурыyся Гурскi. – Знявагу цярпець не буду. І я Вам не мядзведзь!..

– Вы нi пры чым, – паспрабаваy усмiхнуцца старшыня. – Доля прымацкая – доля сабачая… Пастух – цесць… Мядзведзi, бярлога – гэта пра мяне i яго… А статак кароy мая дачка пераганяла, дзеда падмяняла… Хоць круць-верць, хоць верць-круць, а перад Вамi мая вiна… І як бацькi, i як старшынi…

– Занадта yсё заблытана i незразумела, – насцярожана сказаy Алесь. – Старшыня ды y прымаках?.. Не верыцца… А цесць на самай справе хто?.. Сцяпан або Цiхан?..

– Што тут незразумелага? – прымiрэнчым тонам буркнуy Дабрынкiн. – Сцяпан – iмя, Цiхан – прозвiшча… У вочы – Сцяпан Іванавiч, за вочы – Цiхан. Я y калгасе трэцi год i пакуль сваёй хаты не маю, жыву y жончыных бацькоy. Адным словам, прымак. Што цесць зрабiy з машынай – дай Бог чутае бачыць… А шкло i люстэрка мы новыя купiм…

Гурскi нечакана адчуy сябе падманутым, загнаным у кут. Само склалася цi Дабрынкiн наyмысна склаy абставiны так, што цяпер Алесь вымушаны прытрымлiвацца правiл з выгляду добранькага, часам празмерна yслужлiвага старшынi? А яшчэ гэты мядзведзяваты цесць… Няyжо ён насамрэч задумаy адрамантаваць «мерседэс»?.. Але выбару yжо не было.

– І сапраyды, – заспяшаyся Гурскi, – хачу паглядзець на сваю машыну i, зрэшты, скончыць гэты маскарад…

11

Спякотны летнi дзень пацiху саступаy месца мяккаму цёпламу вечару, i лёгкi ласкавы вятрыска yжо навейваy з блiзкага возера ледзь улоyную прахалоду. Пасля душнага кабiнета Гурскаму нечакана захацелася кiнуцца, нырнуць у серабрыстую азёрную прахалоду i плыць пад вадой да стомы, плыць, на колькi хопiць дыхання.

– Эх, добра было б пакупацца, – быццам адчуyшы настрой Алеся, ажывiyся Дабрынкiн, – вадзiчка што трэба… І стому знiмае, i настрой паляпшае.

– Спярша y майстэрню, а потым вiдаць будзе, – рэзка адмовiyся Гурскi.

Пры iншых абставiнах ён першы прапанаваy бы пайсцi на возера, але цяпер нават у дробязях не хацеy пагаджацца з Дабрынкiным.

– Калi так, мой конь напагатове, – з напускной бравадай сказаy старшыня i накiраваyся y двор канторы, дзе y цяньку пад разгалiстым дубам чорнай мацiцай задзiрлiва паблiскваy новенькi «крайслер».

– Ого! – не стрымаy захаплення Гурскi. – Аказваецца, у гаспадарцы не так усё i кепска… Толькi чаму хаваеце?

– З песнi слоy не выкiнеш, – iмгненна спахмурнеy Дабрынiн. – «Крайслер» – aспадчына папярэднiка… Каб яму добра было y тых дэпутатах! Спадчыну пакiнуy, як свiнню падлажыy. Перад людзьмi сорамна… Гаспадарка на ладан дыхала, а ён толькi каб сябе паказаць… Вось i хаваю.

– Не трэба – прадайце, – з падножкi зазiраючы y салон, прапанаваy Алесь, – машына павiнна ездзiць… А y дэпутаты, наколькi мне вядома, лепшых выбiраюць.

– А Вы купiце? – узрадавана yскрыкнуy Дабрынкiн.

– Не-е, – адмахнуyся Гурскi, – у маiм выпадку машына не раскоша, а паyнапраyны сябра фiрмы, яна павiнна прыносiць грошы… Вашу прадстаyнiчай не назавеш, а трымаць дзеля выезду на рыбалку цi паляванне i сапраyды вялiкая раскоша.

– Вы не першы, хто y захапленнi ад «крайслера», а каб купiць – не. Што ж, буду чакаць i шукаць пакупнiка, – Дабрынкiн перакiнуy з рукi на руку ключы ад машыны i асцярожна, хiтра цiхiм голасам зазначыy: – Калi ехаць у аб’езд, тры кiламетры, калi пешкi нацянькi – метраy трыста…

– Наyпрост хутчэй, значыць, лепш, – iмгненна пагадзiyся Алесь.

Сказаy i здзiвiyся: яго больш не раздражнялi непрыхаваныя вясковыя хiтрыкi Дабрынкiна. Канешне, дабрынкiнскiя трыста метраy, па меншай меры, расцягнулiся на кiламетр, але Гурскi быy задаволены. Напэyна, упершыню y жыццi ён уздыхнуy на поyныя грудзi, дыхаy i не мог надыхацца чыстым вольным паветрам, набрынялым водарам лугавых траy. З лесу побач патыхала прахалодай, чаборам, хвояй, i гэты водар скалануy сэрца, жывiцай напоyнiy спусцелую душу. Алесь не стрымаyся, скiнуy абутак i няспешна басанож пасунуyся па цёплай, казытлiвай траве. Нечакана амаль з-пад самых ног выпырхнуy жаyрук, i праз iмгненне над галавой не y пару разлiлася звонкая пералiyчатая трэль. І штосьцi y душы Алеся як надламалася, здалося, што yжо некалi быy на гэткiм лузе, бегаy пад дажджом i сонцам, ляжаy у пахучай траве з заплюшчанымi вачыма, абласканы сонцам i ветрам… Калiсьцi ён быy вольны, як гэтыя жаyрукi, i шчаслiвы…

Алесь не заyважыy, як разам адступiлi праблемы. Не, яны не адступiлi, яны здалiся мiзэрнымi, амаль нiкчэмнымi y параyнаннi з пачуццём поyнай душэyнай свабоды. Нечакана ён зразумеy, што yсё перажытае – i здраднiца-жонка, i хлуслiвы брат, i нават бiзнес – былi дарогай да гэтага поля, лесу, возера… Быццам жыy не сваiм жыццём, i нудны тупы боль, што пастаянна мучыy, апекаваy душу, як каштоyны крышталёвы сасуд, раптам пякучымi мiжвольнымi слязамi радасцi вырваyся на волю. Алесь стаяy сярод поля i бязгучна плакаy. Плакаy i дзякаваy Богу, што з усiх дарог выбраy дарогу са статкам кароy. У гэтую хвiлiну ён быy гатовы расцалаваць прыцiсклiвага таyстуна Дабрынкiна толькi за тое, што старшыня пашкадаваy машыну i павёy пешкi.

Дабрынкiн не прыспешваy госця. Ён прысеy каля вялiкага валуна на yскрайку поля i моyчкi чакаy, калi капрызны багацей нацешыцца. Сонца за дзень нагрэла камень, i Дзмiтрый Дзмiтрыевiч з асалодай прытулiyся спiнай да цёплай шурпатай паверхнi.

«Не, не зразумець мне гарадскiх багацеяy, – прыплюснуyшы вейкi, думаy старшыня. – Гурскi гаворыць, а напэyна, i думае, што y дэпутатах лепшыя гаспадарнiкi… Ды там iх, лепшых гаспадарнiкаy, зусiм не павiнна быць… Лепшыя абавязаны на зямлi працаваць, народ кармiць… Зрэшты, калi ты падняy гаспадарку да такой вышынi, што зарплата y сялян вышэй сталiчнай i моладзь не бяжыць у горад за лепшай доляй, калi y аддзеле кадраy чэргi на месца даярак i механiзатараy, калi адчуваеш, што больш для людзей нiчога не зробiш, iдзi y дэпутаты, пiшы правiльныя законы. Канешне, пры yмове, што талковую змену падрыхтаваy, выхаваy i yпэyнены, што наступнiкi не кiнуцца набiваць кiшэнi свае i yсёй раднi, што не спусцяць справу y трубу. Бач, аргумент знайшоy, людзi галасуюць!.. Разумны чалавек, а не можа дапетрыць, што часцяком галасуюць ад бязвыхаднасцi, абы пазбавiцца… А потым, хто i як тыя галасы лiчыць?.. Дый сам яшчэ той гусак!.. Уварваyся y кантору, быццам канец свету yбачыy… Паперкi торкае, пагражае… Губы ад злосцi трасуцца… А цяпер во басанож кружыць па полi – i нiчога не трэба. Але хiба яму галава балiць пра надоi малака?.. Жнiво?.. Хiба думае пра афрыканскую чуму свiней, што yжо гаспадарыць y суседнiм раёне, а заyтра i мая ферма y дваццаць тысяч галоy можа згарэць сiнiм полымем? А мо думае пра кармы, сiлас на зiму для каровак?.. Бач, машыну запаскудзiлi!.. Сам вiнаваты!.. Чаго пёрся y статак?.. Стань, прапусцi… Папрывыкалi, каб усе дарогу саступалi! Пыхi да неба… Хочуць скрозь быць першымi… Я з iм, быццам з немаyляцi, цэлы дзень гушкаюся… Што, работы iншай няма?.. Але чаму гарадскiх?.. Наш мясцовы Юрка-жабнiк як дзве кроплi вады падобны да гэтага Гурскага. Гаворкi няма, толькi крык, быццам людзi паглухлi… Раней чалавека зусiм не чуваць было, а цяпер у адным канцы вёскi рэй вядзе, а y другiм – бабы вокны y хатах прачыняюць, каб паслухаць ды пасмяяцца з розных глупстваy. Гэта ж трэба дадумацца, каб запрашаць экстрасэнсаy на балота, y засуху дождж выклiкаць… Папуляцыя «французскiх» жаб зменшылася, дык пагода вiнаватая?.. Не, шаноyны, гэта зайздрасць, яна, прайдоха, запаланiла душу i гiмн пяе загане… Мне i вяскоyцам вушы прагудзеy, што нехта з хаyруснiкаy па бiзнесе дом купiy на Балi. Загарэyся, маyляy, ён не горшы, жаб пачаy выграбаць падчыстую. Але ж бяздоннай бочкi не напоyнiш… На Балi, канешне, не хапiла, а папуляцыю амаль звёy. Эколагi yмяшалiся, аштрафавалi, прымусiлi папуляцыю аднавiць, а гэта, лiчы, прагарэy бiзнес, бо не прывык у нешта укладвацца».

Дабрынкiн схамянуyся, агледзеy поле i, не yбачыyшы Гурскага, падхапiyся на ногi.

– Ну што за дзень такi? – горка прамовiy старшыня. – Чалавека вочы водзяць, а гэтага алiгарха – нячыстая… На хвiлiну прыснуy, а яго i след прастыy…

Ён подбегам вярнуyся да таго месца, дзе кружыy Алесь, спадзяваyся знайсцi Гурскага ляжачым у траве, але яго не было.

– Э-эй, Алесь Пятровiч, дзе Вы? – гукнуy Дабрынкiн, але y адказ толькi сабачы брэх з вёскi.

Алесь даволi хутка ачуняy ад нечакана нахлынуyшага цi то раскаяння, цi то шкадобы да сябе. Будзiць разамлелага на сонцы Дабрынкiна не стаy, прайшоy мiма валуна, па ледзь прыкметнай сцежцы yскараскаyся на вялiкi пагорак i адразу yбачыy майстэрнi. Тры вялiкiя незавершаныя пабудовы без дзвярэй i акон, абнесеныя драцяным iржавым плотам, месцiлiся, i сапраyды, далекавата ад вёскi i блiзка да лесу. Каля iх гарбацiлiся кучы пяску i рознага будаyнiчага друзу. Праз некалькi мiнут Гурскi падышоy да варот, скiнутых з завесаy, i раптам з перакошанай, наспех збiтай драyлянай будкi, махаючы рукамi, выбег чарнявы невысокi чалавек у стракатай квяцiстай цюбецейцы на галаве.

– Таварыш, сюдой не хады, дырка в забор хады, – з азiяцкiм акцэнтам выпалiy чарнявы i, раскiнуyшы рукi yшыркi, амаль закрычаy: – Сюда апасна… – ён ускiнуy рукi yгору i паказаy на высачэзны шлагбаум. – Ветер дует – палка падает… Ой, савсем плохо будзет голова… Дырка в забор не апасна… Туда хады…

Алесь, з асцярогай пазiраючы больш на азiята, чым на шлагбаум, прайшоy на мехдвор праз «дырка», на якую паказваy вартаyнiк.

Пустыя пабудовы, гэткi ж пусты панадворак, толькi тры старыя камбайны сiратлiва тулiлiся каля аднаго з ангараy. Каля тэхнiкi некалькi чалавек у зашмальцаваных камбiнезонах i адзiн у белай караткаватай тэнiсцы, якая не магла схаваць вялiкага жывата, аб нечым спрачалiся. Чалавек у тэнiсцы нешта даказваy, махаy рукамi, торкаy пальцам угору, маyляy, пагода вiнаватая цi начальству лепш вiдаць, але, убачыyшы незнаёмца, усе сцiхлi.

За спiнай пачулiся крокi, Алесь азiрнуyся.

– Інжынер ваюе, – шырокай шчаслiвай усмешкай расплыyся Дабрынкiн i, трошкi аддыхаyшыся, дадаy: – Алесь Пятровiч, вырашылi без мяне майстэрню наведаць?

– Вы гэтак салодка спалi… Напэyна, i сапраyды прымацкае жыццё не мёд… – не вытрымаy, падкузьмiy старшыню Гурскi.

– Салодкага, канешне, мала, але ж i y прымакi не кожнага прымаюць, – з хiтрынкай у вачах парыраваy насмешку Дабрынкiн.

– Тры камбайны?.. І гэта yсё, што мае гаспадарка? – паспешлiва змянiy тэму гаворкi Гурскi i iмгненна пашкадаваy: шматслоyны Дабрынкiн быццам чакаy гэтага пытання.

– Што-нiшто з тэхнiкi y старой майстэрнi… Сюды ж пераганяем толькi новае цi адрамантаванае, – цяжка yздыхнуy старшыня i заклапочана дадаy: – Камбайны падрыхтавалi, а да канца жнiва хоць бы адзiн дацягнуy. Ураджай плануем сабраць неблагi, канешне, калi пагода не падпаскудзiць… Толькi наш канёк – малако, мяса i…

– Дзiм Дзiмыч!

Надрыyна гукнуy iнжынер, i дабрынкiскае «i» быццам завiсла y паветры. Расчырванелыя трактарысты рашуча падыходзiлi да старшынi, следам сунуyся пахмурны iнжынер.

– Дзiм Дзiмыч, хоць Вы растлумачце сiтуацыю з новай тэхнiкай, – умольна крыкнуy iнжынер. – Нiчога слухаць не хочуць… Вынь да палож… Аргументаy не хапае…

– Аргументаy у яго не хапае! – незадаволена шэптам перадражнiy iнжынера Дабрынкiн. – Дэмагог! Людзi працаваць прыйшлi, а не аргументы слухаць, – ён зiрнуy на Гурскага: – Алесь Пятровiч, пару хвiлiн пачакаеце?

– Пачакаю, – згодна кiyнуy Алесь i мiжвольна зiрнуy на сонца, якое няyмольна кацiлася да гарызонту.

Старшыня заyважыy гэты нецярплiвы позiрк i yжо на хаду, думаючы пра нешта сваё, машынальна абнадзеiy:

– За машыну не хвалюйцеся: Цiхан паабяцаy – Цiхан зробiць! – Дабрынкiн зрабiy некалькi крокаy насустрач трактарыстам, рэзка крутнуyся i, спрабуючы суцешыць Гурскага, амаль па-сяброyску сказаy: – Алесь Пятровiч, наконт начлегу… Да сябе па вядомай прычыне не запрашаю, а y Лявонiхi хата каля самага возера, Вам спадабаецца… Гаспадыня пра Вас ведае i чакае.

Алесь некалькi хвiлiн вагаyся. Яму i грознага Цiхана карцела знайсцi, i гаворку Дабрынкiна з трактарыстамi паслухаць. Другое перасiлiла. Ён з нуля падымаy сваю фiрму, i адносiны з людзьмi, асаблiва падначаленымi, не заyсёды складвалiся спрыяльна. Хацелася паглядзець на Дабрынкiна y атачэннi працоyнага люду. Але больш за yсё хацелася як мага даyжэй захаваць душэyную раyнавагу, што гэтак нечакана ахiнула душу. Ён не хацеy больш перажываць анiякiх стрэсавых сiтуацый, а што наперадзе чакае менавiта чарговае yзрушэнне, нi кропелькi не сумняваyся. Таму i застаyся чакаць Дабрынкiна.

Цяпер Дабрынкiн не выглядаy гэткiм прастачком, здавалася, нават ростам пабольшаy, гаварыy гучна, упэyнена:

– На апошнiм агульным сходзе мы, а дакладней вы, прагаласавалi за тое, каб выцiснуць з тэхнiкi yсё магчымае i не магчымае, а толькi потым, аднавiyшы пагалоyе жывёлы, дабудаваyшы фермы, майстэрнi i аграгарадок, думаць пра новыя трактары i камбайны.

– На гэтых, – адзiн з трактарыстаy махнуy рукой на старыя камбайны, – i на чай не заробiш… Як сям’ю кармiць?..

– Мы газеты чытаем i ведаем, што y Лацянкова з Бялынiцкага раёна механiзатары атрымоyваюць мiнiстэрскую зарплату, – няyпэyнена пераступiyшы з нагi на нагу, выпалiy трактарыст з чырвоным тварам i чорнымi акулярамi на носе.

– А яшчэ y iх масла хлебам мажуць! – ва yнiсон пачутаму паблажлiва пакпiy з трактарыста старшыня i сурова дадаy: – У чужой кiшэнi лёгка грошыкi лiчыць, ад зайздрасцi багатым не станеш… А калi хочаш мiнiстэрскi заробак, iдзi y мiнiстры…

– Ха-ха-ха, – дружна зарагаталi трактарысты, – наш Федзька y мiнiстэрскiм крэсле…

Перасiльваючы смех, хтосьцi перадражнiy дыктара радыё:

– Увага, увага, гаворыць беларускае радыё, перадаём апошнiя звесткi з палёy… Сягоння Фёдар Дустаy паддаy, падсыпаy дусту Дабрынкiну, старшынi сельскагаспадарчага прадпрыемства «Новы шлях»…

– Ха-ха-ха…

З высокiх бяроз, што раслi непадалёк, узнялася чарада перапужаных крыклiвых варон. Гэта зрабiла гаворку зусiм жартаyлiвай.

– А вось i электарат новаспечанага мiнiстра, – прабасiy трактарыст, якi гаварыy пра сям’ю.

– Электарат крыклiвы, бесцырымонны i развязны, як i будучы мiнiстр, – дадаy iнжынер.

Трактарысты за словам у кiшэнь не лезлi, жарты, кпiны сыпалiся з усiх бакоy. Рагаталi доyга да слёз, i нават Федзя, зняyшы акуляры, далонню цёр вочы. Калi смех пачаy ацiхаць, Дабрынкiн нечакана для yсiх запытаyся:

– А што, мужыкi? Мо сапраyды пусцiм фермы пад нож i будзем катацца на новай тэхнiцы?

Трактарысты iмгненна прыцiхлi, нехта заклапочана запытаyся:

– Праесцi нядоyга, а потым што? Недзе людзi працуюць i добра зарабляюць, а мы?.. Хiба з iншага цеста?.. Лайдакi i абiбокi?..

– Як кажуць, не y брыво, а y вока… На гэта з наскоку i не адкажаш… Дый адна ластаyка вясны не робiць… Як жыць i працаваць далей, талакой вырашаць будзем… Праз два днi на сходзе, – стрымана yсмiхнуyся старшыня i, хiтравата зiрнуyшы на суразмоyцаy, ажывiyся: – А я згодны, што без новай тэхнiкi на ногi не станем. Толькi каму на ёй працаваць? Вось ты, Фёдар Дустаy, – Дабрынкiн тыцнуy пальцам трактарыста y грудзi, – табе можна даверыць магутны John Deere апошняй мадыфiкацыi, а можа, нават GLASS?

– А што?.. І паеду!.. – трактарыст зняy акуляры, расправiy плечы, фанабэрлiва зiрнуy на прысутных i дадаy: – Кнiжкi пачытаю i паеду.

– Што-што, а ездзiць ты зух, штомесяц тармазныя калодкi мяняем, – загарачыyся iнжынер. – Болт не знойдзеш i не закруцiш, пакуль механiк не паднясе.

– Кожны жыве сваiм мазалём, не трэба валiць з хворай галавы на здаровую, – загарачыyся трактарыст. – Дарма i каза не скача… Няхай механiк даплачвае, калi не спраyляецца… А што тычыцца тэхнiкi, то i наш «Беларус» той самай апошняй мадыфiкацыi – не горшы, а «Палессе» пры правiльнай эксплуатацыi пераплюне замежныя… Гэта ж трэба так трактар назваць: «Вызвалi звера»?.. Наш «Беларус» i y Афрыцы з космасу разгледзець можна, зразумела, адкуль ён…

Гурскi кашлянуy у кулак, нагадаy аб сабе, i старшыня iмгненна прыпынiy гаворку. Спрачацца i высвятляць адносiны не было жадання, наперад ведаy, у чым абвiнавацяць i механiка, i яго, увогуле yсё начальства, без выключэння…

– Вы, мужыкi, не мiтынгуйце, паберажыце сiлы, – Дабрынкiн, як прыяцель, паляпаy па плячы yзбуджанага трактарыста. – Пагаворым на агульным сходзе не толькi пра набалелае…

12

– Насця, будзем дзядулю кармiць, – выцягваючы з печы чыгункi з супам i кашай гукнула Сцяпанiха yнучку i, не дачакаyшыся адказу, гукнула мацней: – Насцёна, рыхтуй тэрмас…

Жанчына паставiла чыгункi на прыпечак, прытулiла вiлкi з драyляным дзяржальнам да печы, рукi выцерла фартухам i прайшла y чыстую палову хаты, дзе жыла сям’я дачкi. Невялiкi куткавы пакойчык унучкi, яшчэ студэнткi, быy чыста прыбраны, ложак запраyлены, на пiсьмовым стале кампутар, канспекты i кнiгi. Слабы вятрыска ледзь-ледзь напiнаy цюлевыя занавескi, сiлячыся прарвацца y пакой праз расчыненае вакно.

– Ох, донька-донька, уцякла, праз вакно yцякла, – ласкава yсмiхнулася Сцяпанiха. – І y каго гэткая гарэза?.. Пэyна, i скутар з гаража цiшком звяла?

Валянцiна Пятроyна Цiхан, па-вясковаму Сцяпанiха, была як дзве кроплi вады падобная на дачку Марыю, толькi трошкi болей зморшчынак каля вачэй, а замест касы – мадэльная стрыжка, якую раз у тры месяцы рабiла y раённым цэнтры. Яшчэ i цяпер у свае шэсцьдзясят два гады Валянцiна Пятроyна працавала y школе на палову стаyкi настаyнiцай беларускай мовы i лiтаратуры. Муж Сцяпан больш за сорак гадоy адпрацаваy механiкам у гаспадарцы. Калi ж Дабрынкiн стаy старшынёй, абавязкi склаy, прынцыпова пакiнуy пасаду. Цiхан не хацеy, ды i не мог у зяця-прымака быць падначаленым. Не дапамаглi i yгаворы раённага начальства, больш таго, iх бяседы падлiлi масла y агонь. Па гадах мог на пенсiю выйсцi, нават пачаy афармляць дакументы i нечакана перадумаy, напiсаy заяву, каб яго перавялi працаваць на ферму пастухом.

Даyно чорная котка прабегла мiж цесцем i зяцем, а iх i сёння не yдаецца прымiрыць. Прычына разладу самая што нi на ёсць бытавая i да смеху банальная, але гэта толькi на першы пагляд.

З ранняга маленства yнучка yсё лета жыла y дзядулi з бабуляй. Любiла Насця казкi слухаць, а дзядуля Сцяпан iх расказваць. Даволi хутка Сцяпан Іванавiч перачытаy усё, што было y калгаснай бiблiятэцы, а другi раз, вось бяда, унучка слухаць не захацела, з характарам дзяyчынка. Думаy-думаy дзядуля i прыняy рашэнне: сам буду складаць. На свой лад пераказаy казку пра сябе i бабулю, унучцы спадабалася. Не абмiнуy маму, тату i yсю хатнюю жыyнасць: трое парасят, дзве казы, курэй, iндыкоy… Ад коткi, сабакi i трусоy Насця была y захапленнi, але больш за yсё смяялася yнучка з любiмага таткi, якi па начах ператвараyся y надакучлiвага камарыка. «Калi падабаецца yнучцы, спадабаецца iншым дзецям», – падумаy Цiхан i некалькi прыдумак даслаy у раённую газету. І якая ж радасць – казку пра камарыка надрукавалi!.. Праyда, Сцяпан Іванавiч i слоyца свайго не знайшоy, гэтак рэдактар перапiсаy тэкст, але яму дастаткова было бачыць назву твора (не бяда, што камарык ператварыyся y крывасмока), галоyнае – прозвiшча, тлустым шрыфтам надрукаванае.

Пасля гэтага Сцяпан Іванавiч запусцiy бараду «пад Хемiнгуэя», пiсчую машынку набыy i люльку, хоць курцом не быy. Прыдумкi перадрукаваy i бандэроллю адправiy у вядомае мiнскае выдавецтва.

Час iмклiва бег, адказу не было, але маyчанне «калег па пяры» не засмучала, наадварот, у чаканнi прызнання Цiхан адчуваy шчымлiвую асалоду i y нейкi момант зразумеy, што для яго зусiм не важныя, не маюць значэння высновы прафесiяналаy.

Галоyнае тое, што ён сам думае пра сваю творчасць. А пра сябе, калi казаць праyду, мроiлася гэткае, што y нейкi момант Сцяпан Іванавiч пачаy падумваць пра змену прафесii.

Хутка выявiлася, што сюжэтаy катастрафiчна не хапае, i новаспечаны казачнiк вырашыy героямi выдумак зрабiць аднасяльчан. І зарыпела пяро… Ведзьмары i вядзьмаркi, дамавiкi i цмокi, лесуны, каракацiцы, русалкi, вадзянiкi i yсялякая iншая нечысць сталi галоyнымi героямi выдумак Сцяпана Цiхана i, канешне, дзяyчынка Наста, якая змагаецца i перамагае суседзяy-нячысцiкаy. Аднаго не yлiчыy аyтар: не ведаy дзядуля, што yнучка па вялiкiм сакрэце пачутае шэпча сябрам, а дзятва гэтыя «сакрэтныя» байкi пераказвае бацькам.

Расшавялiy Сцяпан Іванавiч Навасёлкi, загула вёска, быццам рой пчалiны. Па-iншаму i быць не магло. Якi гаспадар пагодзiцца з вобразам трохгаловага цмока, y якога штодзень дзве галавы гарэлку п’юць, трэцяя пахмяляецца, а гаспадыня на мятле па хаце лётае?..

Давялося Сцяпану Іванавiчу прыпынiць лiтаратурную дзейнасць. А што зробiш, калi вяскоyцы калектыyную паперу y газету напiсалi i судом пагражаюць?.. І yсё ж Цiхану yдалося змякчыць сiтуацыю. З кiм гарэлкi выпiy, каму тэхнiку адрамантаваy, а каму i грошы пазычыy без аддачы. Карацей, yмаслiy суседзяy. Дый «ганарар» героi атрымалi неблагi, нават цяпер хто-нiхто yспомнiць тыя выдумкi, калi трэба машыну да ладу давесцi цi грошы пазычыць. А вось з зяцем атрымалася нявыкрутка. Жартаyнiк Дабрынкiн нечакана не тое што пакрыyдзiyся, ён раззлаваyся i на доyгiя гады крыyду затаiy. Што нi кажы, а Дзмiтрый Дзмiтрыевiч быy адзiны, каго y газеце абазвалi камарыкам-крывасмокам… А вяскоyцы iмгненна прыляпiлi мянушку «зяць-крывасмок». Хто ж гэткае спусцiць?

Праyда, i Дабрынкiн y даyгу не застаyся. Неяк Насця казу з хлеyчука выпусцiла, а тая y грады, у капусту. Каза шкадлiвая была, але трымалi, бо yнучка толькi ад яе малачко пiла. Цiхан у гэты час бараду сваю шкiперскую падстрыгаy. У вакно yбачыy, на вулiцу выбег i давай ганяць шкадлiвую. Каза не паддаецца: у хлеy не хоча, уцякае, бляе, барадой трасе. Гаспадар спатыкнуyся i торкнуyся тварам у зямлю, толькi што курыным памётам угноеную.

А зяць насмiхаецца: «Даyней людзi казалi, што мужыку вусы чэсць, а барада i y казла ёсць… Ты, Сцяпан Іванавiч, бародку далонькай прыкрый… Не пазнае Манька, баiцца… Пэyна, за казла прыняла…»

Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом