Мікола Адам "Вольны птах. Раман"

Сярэдзіна 1990-х. Мінск. Каханне. Жыццё і смерць. Малады чалавек сустракае дзяўчыну, чыя знешнасць і жыццё – суцэльная тайна. Аднак каханне творыць дзівосы.

date_range Год издания :

foundation Издательство :Издательские решения

person Автор :

workspaces ISBN :9785006276949

child_care Возрастное ограничение : 16

update Дата обновления : 19.04.2024


– Куды? – чамусьцi yхапiyся ён за мае словы.

– З вашай знешнасцю. У кiно, – адказаy я на поyным сур’ёзе i падпiсаy яго лiпу.

Праз колькi часу аднойчы я пазнаy свайго следчага y адным з персанажаy ментоyскага серыялу, на якi выпадкова патрапiy па НТБ. Ён граy вядучую ролю, як потым высветлiлася. Курсiраваy з серыяла y серыял, прычым граy адмоyныя ролi, не мiлiцыянтаy. Чувак рэальна сышоy з мiлiцыi, паехаy у Маскву, паступiy вучыцца акторскай прафесii, ды не абы куды, а y школу-студыю МХТ, i нiводнага разу не пазначыy нiдзе, не агучыy у бiяграфiчных дадзеных сваёй датычнасцi да беларускай мiлiцыi y мiнулым. Былыя саслужыyцы яго, напэyна, зайздросцяць па-чорнаму i цiха ненавiдзяць. Зрэшты, падобнага кшталту эпiзоды y жыццi актора толькi на карысць. Вунь Ігар Пятрэнка паyтары года пад следствам, яшчэ столькi ж у псiхушцы, а затым яшчэ восем гадоy умоyна атрымаy за групавое забойства па малалетцы. Гэта ж Кландайк для фанатаy i журналiстаy, дый для самога актора, каб «не зарасла народная трапа» раней часу.

Следчы сышоy. Я пазiраy яму y спiну праз шкло аконнай сцяны, бы yслед караблю, якi знiкаy у бязмежнай прасторы акiяну, у бязмежнай прасторы кастрычнiцкай восенi, што не паyторыцца нiколi i, тым не менш, абавязкова паyторыцца, бо яе нязменнасць, надыход i сыход у некiм спланаваны i акрэслены тэрмiн – непазбежная дадзенасць, у якой толькi мы выпадковыя пасажыры. Яна нi калiва не стане напружвацца, каб хаця б запомнiць нашы iмёны. Бо навошта? У адрозненне ад яе, зрэшты, як i астатнiх пор года, якiя заyжды yваскрасаюць птушкамi фенiкс, дэкларуючы пра неyмiручасць, чалавек падобным пахвалiцца не можа. Яго сыход канчатковы i абскарджанню не падлягае. Таму i напружвацца, каб некага запомнiць, не мае сэнсу, праyда, восень? Цякучка жыццяy навокал для яе, напэyна, атаясамлiвалася з цякучкай кадраy на якiм-небудзь буйным прадпрыемстве цi на вайне.

Але жыццё працягвалася, як бы легкадумна я да яго не адносiyся б. Чаму легкадумна? У 19 гадоy, што б з табой не здарылася, у смерць як такую паверыць было цяжка, хутчэй як у гульню. Альбо yвогуле iгнараваць яе прысутнасць бы зачмыранага задрота y школе на «камчатцы» (у кожным класе, не сумняюся, падобныя бедалагi мелiся). Натуральна, смерць не бедалага, аднак пераканаyчыя малюнкi шматлiкiх мастакоy у адваротным не пакiдалi ёй анiводнага шансу на паразуменне. Чаму я yзгадаy пра яе? Напэyна, з-за жыцця, да якога яна вечна чаплялася як пабiрушка. Жыццё ж усмiхалася ва yсе 32 i клiкала на пiва, якому я аддаваy перавагу y кампанii сяброy, а сябры каторы дзень нiчога пра мяне не ведалi i ламалi галовы, куды я падзеyся. У кiшэнi скуранкi засталiся тэлефонная картка i невялiкi нататнiк, куды я запiсваy не адно вершы, але i тэлефонныя нумары, да прыкладу, рэдакцыi часопiса «Першацвет». Менавiта праз «Першацвет» i можна было нагадаць пра сябе. Куртка знаходзiлася y гардэробнай (верхняе адзенне з астатнiмi рэчамi не вярталi) для пацыентаy, куды я i накiраваyся. Пасля таго, як мне выдалi скуранку, накiнуy яе на плечы, намацаy адно пачаты пачак цыгарэт i адчуy нясцерпнае жаданне курыць. Выйшаy на вулiцу, закурыy. Першая ж зацяжка ледзь не павалiла з ног, хiтнула так, быццам апынуyся на борце рыбацкай шхуны y шторм. Другая прыцiснула да сцяны, бо iнакш бы дакладна павалiyся. «Ты ж сяброyка мая, – звярнуyся я да цыгарэты, – што ты робiш? Не хочаш сябраваць, так i скажы». На трэцюю зацяжку yжо рашыцца не рызыкнуy, кiнуy цыгарэту y сметнiцу i вярнуyся y фае па сценцы. Прысеy перадыхнуць. Наyродзе стала лягчэй. Тады рушыy да таксафонаy, спынiyся побач з адным i затэлефанаваy у «Першацвет». Слухаyку падняy Алесь Герасiмавiч Масарэнка (галоyны рэдактар часопiса i старшыня лiтаб’яднання пры iм, дзе па панядзелках збiралiся маладыя айчынныя творцы, пра якiх мала хто ведаy i мала хто адносiyся сур’ёзна з-за iх, натуральна, маладосцi, што, тым не менш, нiкога з моладзi не бянтэжыла), каму ж яшчэ, бо менавiта ён сядзеy заyжды побач з тэлефонам. Яму я i распавёy пра месца свайго знаходжання ды папрасiy, каб пры нагодзе iнфармацыя гэтая трапiла да маiх сяброy, больш за тое, братоy па крывi Янкi Лайкова i Паyла Гаспадынiча.

З Янкам мы пазнаёмiлiся y яго на радзiме, калi паэтычным дэсантам з «Першацвету» прыязджалi на выступ у школу, дзе дырэктарам быy Янкаy бацька, якi, мiж iншым, стварыy на базе школы yнiкальны лiтаратурны музей, а з Паyлам у адзiн з панядзелкаy напрыканцы лета. Замацавалi ж сяброyства некалькiмi «Вермутамi» на канцэрце «Рок супраць СНІДу», што адбыyся напачатку верасня y Парку Чалюскiнцаy. Ну а пабраталiся y кватэры вялiкага беларускага паэта Анатоля Сыса, гасцямi якога бывалi нярэдка. Пакуль Сыс гатаваy юшку на кухнi, мы y адзiным пакоi кватэры паэта i вырашылi паклясца на крывi y вечным братэрстве як тыя мушкецёры. У мяне з сабой якраз аказаyся нож (знайшоy неяк на вулiцы ды цягаy увесь час з сабой на нейкую трасцу, вось i прыгадзiyся), якi нажом, шчыра кажучы, цяжка было назваць. Вастрыё у iм адсутнiчала цалкам, абодва бакi ляза yяyлялi yзгоркi, 20 узгоркаy з аднаго боку, 20 з другога. Вось гэтымi yзгоркамi мы раскалупалi свае далонi i лiнii, па якiх тыя праходзiлi, выпацкалiся y крывi i змяшалi тую кроy памiж сабой дотыкамi далоняy адна да адной. Сыс, калi пабачыy, што мы нарабiлi, ахрысцiy нас прыдуркамi, пагнаy, як бараноy, у ванны пакой, але шчаслiвейшых людзей на зямлi, напэyна, у той момант не iснавала. Таму i не дзiyна, што менавiта на кнiжцы Сыса «Пан Лес» Янка, даведаyшыся пра маё знаходжанне y бальнiцы, запiша нумар тэлефону нейрахiрургiчнага адзялення 9-й бальнiцы i нумар маёй палаты пасля тэлефанавання y даведачную, на yнутраным баку яе задняй вокладцы.

Насця не прыходзiла трэцi дзень. Я сумаваy па ёй i злаваyся на яе з не меншай сiлай, чым сумаваy. Мне не хапала прысутнасцi дзяyчыны як паветра, ды, тым не менш, усё ж дыхаy. Дыхаy напоyнiцу, прагна i з эгаiстычным пачуццём уласнай вартасцi ды значнасцi насуперак словам следчага пра тое, што я нiхто i зваць мяне нiяк. Памыляецеся, «грамадзянiн начальнiк», так звычайна звярталiся y фiльмах да супрацоyнiкаy мiлiцыi прынiжаныя i пакрыyджаныя iмi, мая асоба яшчэ як патрэбна гэтаму свету i гэтай краiне, за якую я, звычайна, памiраць не збiраюся, няхай яна лепш загiне за мяне, бо гэта я вялiкi беларускi пiсьменнiк, няхай не цяпер, няхай у будучым, але абавязкова вялiкi, калi не генiяльны. Таму называць мяне нiкiм недальнабачна. У якасцi доказу пачытайце мае вершы. Крычаy бязгучна я y прастору, якую замяняла столь над бальнiчным ложкам у палаце, прапахлай болем, жалем да сябе ды нямытымi целамi з прысмакам затхласцi, поту i начных кашмараy. Весялiлi хiба што прусакi – вялiкiя, рудыя, нахабныя iстоты, якiя лiчылi сябе гаспадарамi y кожным памяшканнi бальнiцы. Звычайна на промысел яны выходзiлi пасля адбою, калi y палатах выключалася святло i хворыя, крэкчучы ды стогнучы, засыналi. Аднак не грэбавалi цi не баялiся i дзённага святла. Адвага iх, тым не менш, выглядала дурнаватай, асаблiва калi яны статкам тапiлiся y неабачлiва пакiнутых адчыненымi каробках з сокам. Каробкi не закручвалiся, у iх адразалiся носiкi, якiя, чым не затыкай, прусакi-камiкадзэ yсё адно yмудралiся выкарыстаць у сваю карысць. Сок трэба было выпiваць альбо зараз, альбо пералiваць у посуд, якi для прусакоy быy бы не па зубах. Сок, прынесены Насцяй, у якiм прусакоy аказалася больш за yласна сок, давялося вылiць ва yнiтаз. Сквапнасць iх яскрава нагадвала чалавечую. А зранку, калi яшчэ цёмна i знянацку запалiць святло, можна было пабачыць на сценах цэлыя пазлы з прусакоy, якiя, натуральна, пачыналi разбягацца y розныя бакi, мiтусiцца i нават падаць на падлогу з бязгучным крыкам аб паратунку цi, наадварот, незадаволенасцi. Каб неяк разбавiць час i разняволiцца – мы лавiлi некаторых i наладжвалi спаборнiцтвы памiж прусакамi на доyгiя i кароткiя дыстанцыi. У падобных забаyкаy палата yдзельнiчала поyным складам. Але yсё адно нiчога не ратавала ад нуды i жарсцi па Насцi. Магчыма, таму, я так узрадаваyся, калi y палату зайшлi Янка з Паyлам – роднасныя душы. Яны спачатку спачувальна пазiралi на мяне, хацелi дапамагчы, але чым i як не ведалi, i пачувалiся нiякавата, нават адчувалi вiну, а за што, не разумелi самi. Я yсмiхаyся, маyляy, усё добра i добра, што вы прыйшлi… ды запрапанаваy пайсцi на пiва.

– А можна табе? – засумняваyся Янка.

– Можна – не можна, няважна, – адказаy я. – І проста неабходна адзначыць маё другое нараджэнне, – дадаy. – Цi хтосьцi супраць?

– Мiкола не мяняецца, – падсумаваy Павел. – Нiчому жыццё не вучыць.

– Наадварот, – прамовiy я, – многаму. А таму падняць пару келiхаy за жыццё гэта павага да яго.

Я выцягнуy з-пад матраца скуранку, якую не здаy у гардэроб i прыхаваy на yсялякi выпадак, каб не звяртацца yвесь час да абслугоyваючага персаналу ды не звяртаць тым самым да сябе yвагу, i мы рушылi па подзвiгi i прыгоды. Янка пазычыy сваю кепку, каб прыкрыць маю лысiну ды забiнтаваную галаву, што амаль не хавала бiнты, але надавала значнасцi галаве.

Пад пiва, якое мы пiлi y нейкiм скверы паблiзу бальнiцы, i курыць атрымалася. Цыгарэты не намагалiся збiць мяне з ног i yцячы як нявесты з загсу. Наадварот, аддана i з любоyю ахутвалi дымам.

Мы чыталi вершы. Кожны свае. Напiсаныя за той час, у якi не бачылiся. Пiлi пiва, курылi i чыталi вершы, а пасля iх абмяркоyвалi. Бледнае анарэксiчнае восеньскае сонца зверху няyцямна пазiрала, але, не сумняюся, прыслухоyвалася да кожнага нашага слова, гэтаксама як вераб’i i галубы, што, быццам гледачы y тэатральнай зале, паселi вакол нас i yдавалi сябе за yдзячную аyдыторыю. Не ставала адно захопленых воплiскаy. Мы так жылi. Мы жылi паэзiяй i не yяyлялi сябе без яе, не сумняваючыся, што менавiта мы неyзабаве станем народнымi паэтамi Беларусi, як Янка Купала, Якуб Колас i Анатоль Сыс.

Чацвёрты дзень без Насцi ламаy мяне як наркамана без дозы. Нават трэсла натуральным чынам, бы y лiхаманцы, i падскочыла тэмпература. Кожны гук раздражняy i выклiкаy непрыхаванаую нянавiсць да яго носьбiту. Я ненавiдзеy усiх насельнiкаy палаты, бо да iх цэлы дзень iшлi ды iшлi наведнiкi, шкадавалi, гаварылi прыгожыя словы, ахутвалi клопатам i цяплом. Дзверы стамiлiся адчыняцца i зачыняцца, прапускаючы праз сябе нястрымную плынь людзей. Дзверы я ненавiдзеy таксама, бо яны абслугоyвалi каго заyгодна, толькi не мяне. Штораз, як яны адчынялiся, я сутаргава дзёргаyся y спадзеве на з’яyленне Насцi, але гэта заyсёды была не яна. Я пацiху замярзаy на сваiм ложку, апрануты i гатовы да сустрэчы з дзяyчынай у любы час, ды сустрэча, мабыць, аб’явiла мне чамусьцi байкот цi палiчыла мяне нявартай сябе, пайдзi разбяры, неyпрыкмет скруцiyся абаранкам, падкурчыyшы пад жывот ногi, i заснуy, змораны марным чаканнем.

Яна прыйшла пасля цiхай гадзiны цiхiм шолахам. Я не пачуy яе, я не адчуy яе, ахоплены, а мо захоплены, бы y палон, сном, трывожным i тварожным. Паклала на тумбачку авоську з яблыкамi i села побач. Не будзiла, глядзела на мяне i праводзiла далоняй зверху yнiз i знiзу yверх па маёй шчацэ y дзьмухаyцовым пуху барады, якая паспела прарасцi дзе-нiдзе кусцiкамi пасля галення перад аперацыяй. Так, барадой тое, што нарасло на твары, было цяжка пакуль назваць, i пры жаданнi, напэyна, адным моцным подыхам здзьмухнуць не склала б асаблiвых высiлкаy увесь той пух, што yзнiк на шчоках, як, уласна, дзьмухавец. Насцi, вiдаць, падабалася цi, хутчэй за yсё, падобным чынам яна yсё ж мяне будзiла. У якiйсьцi момант я расплюшчыy вочы i… не паверыy iм. Заплюшчыy зноy, бо падумаy, што yжо галюцыянаваць пачаy. Расплюшчыy – Насця, гэтым разам з зялёнымi валасамi, што хвалямi струменiлiся на плечы, i вельмi насычана акрэсленымi чорнай тушшу вачыма, нiкуды не знiкла.

– Насця! – узрадавана yсклiкнуy я, бы пабачыy Бога, ну а калi не Бога, то дзеву Марыю дакладна.

– Тс-с! – прыклала yказальны пальчык з чорным манiкюрам на пазногцi да сваiх вуснаy дзяyчына, бо на мой воклiч зрэагавала yся палата, прычым не вельмi добра. Тады я саскочыy з ложка, схапiy Насцю за руку i рашуча пацягнуy за сабой прэч з палаты, а затым у накiрунку да канца калiдора, дзе сама па сабе iснавала бакавая лесвiца, якою звычайна нiхто нiколi не карыстаyся, таму месца там было зацiшнае i якраз нам падыходзiла, ну а калi не нам, то мне. Ведаць думкi Насцi наперад на гэты конт я не мог, але яна не адставала, не yпiралася i нiчога не запытвала.

Я ледзь не yпячатаy яе y сцяну на лесвiчным пралёце сваёй прэтэнзiяй, на якую, як лiчыy, меy права.

– Дзе ты была? Чаму не прыходзiла так доyга? Што y цябе за справы?..

Выгукваy проста ёй у твар.

Насця адштурхнула мяне ад сябе словамi:

– Так, стапэ! Ты нiчога не паблытаy, хлопчык?! Ты хто мне, каб заяyляць падобнае?! І, самае галоyнае, хто табе я, га?!.

Яна мела рацыю. Яна сто разоy мела рацыю. Яна мiльён разоy мела рацыю. Гэта мяне занесла, аб чым я адразу ж пашкадаваy. Параyнанне ж з хлопчыкам выклiкала мiжвольную yсмешку, бо дзяyчына выглядала школьнiцай, нягледзячы на yвесь свой баявы раскрас. Пасля, натуральна, я даведаюся, што Насця была старэйшаю за мяне на тры гады. А пакуль яна мяне сарамацiла:

– Я цябе бачу трэцi раз у жыццi, як i ты мяне, на секундачку! Каб прад’яyляць мне штосьцi ды яшчэ y агрэсiyнай форме, малавата, не знаходзiш? Лепш бы yдзячнасць праявiy, а не сапсаваy усё!..

Я адчуваy, што яшчэ крыху, i дзяyчына сыдзе, каб ужо не вярнуцца нiколi. Так, я ведаy, дзе яна жыве, аднак наyрад цi тое веданне мне дапаможа, каб яе вярнуць, калi яна проста зараз сыдзе.

Я мусiy выбачыцца перад Насцяй. Выбачыцца неадкладна. Але раптам адчуy такi дзiкi пульсуючы боль у галаве, што не ведаy, куды ад яго падзецца. Здавалася, у маiм чэрапе ажыy самы сапраyдны вулкан, якi невядома адкуль узяyся, i штуршкамi выпiхваy лаву, гатовую вось-вось вывергнуцца праз дзiрку разам з мазгамi i крывёй. Я пачаy наразаць кругi вакол дзяyчыны, цi мне гэта проста мiрсцiлася, бо яна нерухома стаяла ля сцяны, ахоyвала яе ад мяне i спалохана пазiрала на тое, як я намагаyся садраць бiнты з галавы i кулакамi загнаць лаву y стойла, назад у вулкан, каб ён заткнуyся сваiм жа вырабам, замоyк, знiк, растварыyся на атамы…

Насця кiнулася да мяне, абняла так, нiбы хацела стаць мной, нiбы хацела yвесь той боль, што я адчуваy, пераманiць на сябе. І гладзiла па галаве.

– Цiшэй, цiшэй, я не хацела, – шаптала на вуха, – каб табе стала дрэнна. Прабач мяне, калi ласка!

Дзiyная справа, аднак шэпт яе, яе цяпло yтаймавалi боль да такой ступенi, што я падумаy: аглох. Цiшыня yзнiкла iдэальная. Праз якую чуyся кожны стук сэрца дзяyчыны y маю грудзiну, быццам сэрца яе прасiлася y госцi да майго. Я абняy яе таксама, прыцiскаy з такой моцай, склаyшы рукi y замок на яе спiне, што яна выдыхала паветра з мiжвольным стогнам. Выдыхала проста мне y твар, заплюшчыyшы вочы.

– Прабач, – загаварыy я тады, – прабач, я не хацеy, каб табе было дрэнна цi балюча.

– Мне не дрэнна, – расплюшчыла вочы дзяyчына. – І не балюча. Дрэнна табе.

– Ужо не, – запэyнiy я. – Боль збег як прусак, адно пабачыy цябе.

– Я такая страшная? – сумна yсмiхнулася Насця.

– Наадварот. Дзiвосная, – запярэчыy у адказ. – А боль i дзiвосы рэчы несумяшчальныя, таму боль заyсёды пасуе перад дзiвам, – дадаy.

– Прыгожа, – адзначыла з усмешкай Насця, – адразу бачна, што ты вершы пiшаш, – адзначыла не без iронii. – Але не рабi так больш.

– Як? – не зразумеy я.

– Не палохай мяне, – пазiрала вочы y вочы Насця. – Я ледзь стрымалася, каб не пабегчы па дапамогу за доктарам.

– Для мяне ты, як бачыш, найлепшы доктар, – мовiy я.

– Прыпынi, – не пагадзiлася Насця, але ход маiх думак ёй спадабаyся. – Можа, на свежае паветра выйдзем? – прапанавала.

Чаму б не? У любым выпадку не перашкодзiць. Таму мы yзялiся за рукi i спусцiлiся yнiз па лесвiцы. Выйшлi y фае якраз там, дзе гандлявалi кнiгамi, i вока маё асобна ад мяне, нiбы нябачная рука, зачапiлася за адну з кнiг на латку. Насця yважлiвым позiркам назiрала, як я yзяy кнiгу, як разгарнуy, як учытваyся y анатацыю, а потым паклаy на месца. Навошта я yвогуле спынiyся перад тым латком?.. Мабыць, спрацаваy умоyны рэфлекс: ён у мяне менавiта на кнiгi спрацоyваy безадмоyна. Але y той момант лепш бы ён не вытыркаyся.

– Колькi? – звярнулася Насця да гандляра – iнтэлiгентнага з выгляду, у акулярах, мужчыну сталага веку без двух пальцаy на адной руцэ. І я чамусьцi падумаy, што ён з якудзы. Дакладна з якудзы, вунь i рысы твару yсходняга паходжання. Толькi якудза адразаюць сабе пальцы за любую правiну. Гэты, вiдаць, збег, каб зусiм без пальцаy не застацца, куды падалей з Японii, апынуyся y Беларусi… Гандляр назваy кошт кнiгi на чыстай беларускай мове, што мяне яшчэ больш упэyнiла, што ён з якудзы. Іншаземцы, як правiла, валодалi мовай лепей за карэнных беларусаy i нiколi не саромiлiся размаyляць на ёй.

Насця адлiчыла грошы i заплацiла за кнiгу. Гандляр падзякаваy за набытак i пажадаy добрага дня ды прыемнага чытання, а яшчэ запрасiy заходзiць пры нагодзе iншым разам. Працягнула кнiгу мне. Гэта быy «Альтыст Данiлаy».

– Навошта ты? – нiякаваy я пад яе позiркам. – У мяне ёсць грошы.

– Справа не y грашах, – адказала дзяyчына. – Гэта падарунак. На памяць. Пра мяне. Будзеш чытаць i бачыць мяне перад вачыма y кожнай лiтары.

Вядома, з вялiкай удзячнасцю я yзяy падарунак, але словы, прамоyленыя Насцяй, насцярожылi, i я запытаy у яе:

– Ты ж не развiтваешся такiм чынам?

Яна абняла мяне.

– І не мар, – выдыхнула y твар.

Мы зноy узялiся за рукi i выйшлi на вулiцу, якая сустрэла нас амаль летнiм цяплом i парнасцю як перад дажджом, хоць неба не транслiравала нiводнага воблачка, вiсела над галавой гiганцкай сто разоy памытай прасцiнай, нерухомай i сумнай, падобнай на бальнiчныя. Даволi навязлiвае сонца – рэзкi кантраст з учарашнiм – увесь час наравiла прылашчыцца, бы хатняя кошка, таму давялося збегчы ад яго y цень i сесцi на лаyку пад разгалiстай старой таполяй. Сонца сапраyды невыносна сляпiла вочы i, парадокс, шукала цяпла пад пахамi людзей. Так, прынамсi, здавалася мне. Магчыма, яно прадчувала хуткi наступ халадоy з сезонам дажджоy.

– Ведаеш, – прамовiла Насця як толькi мы апынулiся на лаyцы, – чаму я не прайшла мiма цябе, калi ты ляжаy пад алычой, такi безабаронны, такi адзiнокi, у позе эмбрыёна?..

Мне здалося, у словах дзяyчыны хаваyся якiйсьцi падвох. Навошта яна раптам прыгадала тое, што я намагаyся забыць?..

– Навошта ты yзгадала гэта менавiта цяпер? – перасмыкнуy я плячыма, бо ад Насцiных слоy чамусьцi стала знобка.

– Табе непрыемна? – зiрнула яна на мяне yважлiва i адначасова быццам праз мяне.

– Прыемнага мала, – адгукнуyся я.

– Разумею, – пагадзiлася дзяyчына, – але мушу давесцi сваю думку да лагiчнага завяршэння, – настойлiва вымавiла.

Я напружыyся y прадчуваннi чагосьцi нядобрага.

– Не бойся, – заyважыла Насця мой стан, – нiчога кепскага пра цябе я не скажу, наадварот. – Яна памаyчала, быццам збiралася з духам, затым загаварыла зноy, а я yслухоyваyся y яе голас, як пёс, якога хвалiлi за нешта, але yсё адно ён не разумеy, за што. – Мяне yразiлi твае вочы. У iх было столькi болю i пакуты, але, тым не менш, выпраменьвалi яны дабро. Ад святла лiхтара, што лiлося зверху, свячэнне тваiх вачэй было настолькi насычаным i прыметным, што, здавалася, яго можна было пакратаць навобмацак. Твае вочы пахлi дабрынёй, ёю ж пахнуць i цяпер, – падсумавала яна.

– І хто з нас лепшы паэт?.. – азваyся я.

– Я не прэтэндую, – адказала Насця. – Тым больш да паэзii не маю нiякага дачынення i не хачу мець. Павер, у большасцi мужчын, у пагалоyнай большасцi вочы смярдзяць, я y гэтым больш-менш разбiраюся. Твае вочы не смярдзелi…

– Значыць, калi б смярдзелi мае вочы, – ты б прайшла мiма? – падумаy я yголас.

– Калi б твае вочы смярдзелi, – запярэчыла Насця, – ты б нiколi не трапiy пад тую алычу, ну а вершы дакладна б не пiсаy.

– Цiкава-цiкава, – прабубнiy я сабе пад нос.

– І таму я з табой, – выдыхнула дзяyчына, але y той жа момант паглядзела на гадзiннiк. Зноy у яе нейкiя справы! Не паспела прыйсцi – як ужо час некуды сыходзiць! Прыкметна занервавала.

– І таму табе зноy некуды трэба, – не стрымаyся яе yпiкнуць.

– Ты чытаеш мае думкi, – усмiхнулася Насця.

– Куды ты yвесь час знiкаеш? – патрабаваy я адказу. – Чаму штораз у розных вобразах прыходзiш, бы на маскарад?.. Што?…

Дзяyчына прытулiла свой указальны пальчык да маiх губ, маyляy, заткнi пэльку.

– Гэта… – задумалася, магчыма, над адказам, i з задумлiвым выглядам мовiла: – Гэта не мая тайна, Драцянян.

– Хто? – расплыyся ва yсмешцы мой твар.

– Ну, Драцянян, тры мушкецёры, Канстанцыя Банасье… Не чытаy? – узiралася y мой твар Насця i шчыра не разумела маёй весялосцi. – Што смешнага я сказала?

– Мо д’Артаньян усё ж, – паправiy яе.

– Д’Арт… пакуль вымавiш, званiтуе, – непрыгожа скрывiла твар Насця. – Імем, канешне, Бог узнагародзiy чалавека яшчэ тым…

– Гэта прозвiшча, – удакладнiy я.

– Тым больш. Карацей, усяму свой час, дамовiлiся?

– У мяне ёсць выбар?

– Выбар ёсць заyжды, герой-любоyнiк.

Насця паднялася з лаyкi. Я yскочыy следам за ёй, прытрымаy за руку. Яна наблiзiлася yсутыч, прыхiнулася, абвiла маю шыю рукамi i yзнагародзiла замест тлумачэнняy доyгiм жарсным пацалункам, ад якога я ледзь не павалiyся, бо закружылася галава. Што ж я за рахiт такi: ад усяго хiстае як дзьмухавец?..

Дзяyчына пацерлася пасля пацалунку сваiм носiкам аб мой, пацалавала яшчэ па чарзе мае вочы, сказала, што ёй сапраyды пара, але мы абавязкова неyзабаве сустрэнемся, i пайшла. Пайшла y нiкуды.

– Насця! – аклiкнуy я яе.

Яна спынiлася. Азiрнулася з пытаннем:

– Што?

Але не знерваваным цi незадаволеным. Пытанне дзяyчыны прагучала так, нiбы яна чакала, каб я аклiкнуy яе. Цi мне падалося?

Я iмклiва падышоy да яе, моцна прытулiy i пацалаваy. Вочы яе былi прыемна здзiyленымi.

– Я цябе забяру, калi выпiшышся, – раптам паабяцала.

– Куды? – машынальна запытаy я i сам жа адказаy за дзяyчыну: – Гэта не мая тайна, Драцянян, так?

– Люблю цябе, – прашаптала Насця i паспяшалася па сваiх таямнiчых i важных справах. А я… я проста закурыy, яшчэ не асэнсаваyшы як след тое, што дзяyчына мне прашаптала.

На чарговай перавязцы з мяне знялi бiнты i больш iмi не абцяжарвалi галавы. Апрацавалi нечым халодным, папырскалi на рану, рыхтык у цырульнi, сказалi, што, хутчэй за yсё, праз тыдзень выпiшуць, як толькi праколюць стандартны набор уколаy. Я вярнуyся y палату, уладкаваyся на ложку з кнiгай, падоранай Насцяй, аднак не чыталася. Як i прадбачыла дзяyчына, замест лiтар перад вачыма yвесь час мiльгаy яе твар, падмiргваy, усмiхаyся, абяцаy нешта салодкае i смачнае, пра што я нават баяyся думаць, але сны тыя думкi бессаромна ажыццяyлялi. Чым мы толькi з Насцяй не займалiся y маiх снах! Калi б распавёy ёй – адназначна адгроб напоyнiцу б. Ну, па-першае, рабавалi банкi па прыкладу Боннi i Клайда, адно што замест машыны y якасцi сродку перасоyвання выкарыстоyвалi матацыкл, якiм Насця нядрэнна кiравала. Нiводная мiлiцэйская машына не магла дагнаць нас. Насця так любiла хуткасць, а хуткасць – яе, што пагоня апрыёры не мела нiякага сэнсу. Да таго ж, у выпадку блакавання дарогi, матацыкл узлятаy i праносiyся панад мiлiцыянтамi (такiмi смешнымi з мiжвольна задранымi yгару галовамi) вiхурай ды iмчаy сабе далей, пакiдаючы пераследнiкаy закатанымi y пыл, бы y дыван. Па-другое, даследавалi закiнуты i занядбаны востраy пасярод акiяну без анiякага следу людзей i цывiлiзацыi. Вучылiся мове птушак i звяроy. Асаблiва пасябравалi з iльвамi, ваyкамi ды малпамi. Па-трэцяе, апынулiся на нейкую трасцу y кратэры Марса, з якога ледзьве выбралiся на безжыццёвую чырвоную паверхню планеты ды yцякалi ад туземцаy, але не yцяклi. Зрэшты, нiчога страшнага з намi потым не адбылося, бо нас прынялi за багоy i пакланялiся з вялiкай пачцiвасцю. Не, усё ж страшнае затым магло б адбыцца. Нас бы з’елi, як з’елi Кука, калi б я не прачнуyся. Па-чацвёртае, Насця раптам апыналася Канстанцыяй Банасье, а я Драцянянам, менавiта Драцянянам i нiкiм iншым, ды ратаваy яе ад гвардзейцаy кардынала i Мiледзi, нейкiм дзiвам апынуyшыся y савецкiм фiльме пра трох мушкецёраy. Чаму, дарэчы, трох, калi iх было чацвёра? Аyтар лiчыць не yмеy? Цi проста «Чатыры мушкецёры» не гучыць гэдак, як «Тры мушкецёры»? Смешна было назiраць за гвардзейцамi i Мiледзi, якiя супрацьстаялi не адно Баярскаму i Алфёравай, але яшчэ i нам з Насцяй, улiчваючы той факт, што Атос, Партос i Арамiс заставалiся нязменнымi. А вы што падумалi? Напэyна, разлiчвалi на эратычныя падрабязнасцi, хаця б у сне, з дэталёвымi апiсаннямi любоyных уцех? Я б таксама не супраць такiх падрабязнасцяy, але да падобных глупстваy у той перыяд жыцця мозг мой, вiдаць, яшчэ гатовы не быy. Адурманены сентыментальна-рамантычным чытвом, якiм я не шкадуючы пiчкаy яго, мозг нiчога iншага i не мог мне прапанаваць, тым больш пашкоджаны, бы камп’ютарная праграма. Зрэшты, не чыталася яшчэ i таму, што рука мая цягнулася i цягнулася, муляла яе нясцерпна, да раны на галаве, каб мацаць яе, кранаць, зноy мацаць i так да бясконцасцi. Да таго ж яна часалася. Пад бiнтамi не так адчувальна, а без бiнтоy… хоць рукi бяры ды адсякай i станавiся як дрэвы, што нерухомымi помнiкамi самiм сабе стаялi yздоyж праспекта з адсечанымi зверху данiзу галiнамi. Іх яшчэ, быццам магiлкi, памясцiлi кожнае y асобную аградку ды пафарбавалi яе y чырвона-зялёныя колеры.

Увагнутасць пад рукой уяyлялася yвагнутасцю y яйку. Прынамсi навобмацак. Зрэшты, па вялiкiм рахунку, параyнанне амаль дакладнае. Альбо бiльярдны шар з адбiтым кавалачкам. Таксама нядрэннае параyнанне. Пра наступствы, якiя пагражалi y будучым майму здароyю, я не задумваyся. Наадварот, хацеy хутчэй выпiсацца i сустрэцца з Насцяй на прасторах, як пiсаy класiк, жыцця. Будучыня мяне не палохала, бо мяне любiлi. Я не памылiyся, калi пачуy Насцiны словы пра любоy. Я чуy iх дакладна. Яны мне не прымроiлiся, не пачулiся, бо хацелi пачуцца. Я iх не прыдумаy. Насця выразна прамовiла iх сваiм кiношным, так, менавiта кiношным голасам, сваiмi вуснамi, якiмi да гэтага цалавала мяне, салодкiмi i гарачымi, як гарачы шакалад. А я yтрэскаyся y яе з першага позiрку па самыя вушы, па самыя мае вушастыя вушы, якiх саромеyся yсю дарогу i хаваy пад доyгiмi валасамi, з-за чаго паходзiy на дзяyчынку i з дзяyчынкай мяне часта блыталi, асаблiва y дзяцiнстве.

Яна мне патэлефанавала. У бальнiцу. На дзяжурны пост, якi знаходзiyся акурат насупраць маёй палаты. А другой гадзiне ночы. Дзiyна? Яшчэ як. Неверагодна? Але факт.

Пасля адбою я хутка заснуy, ды прачнуyся а палове другой ночы. Зноy заснуць не атрымлiвалася, бо y сне я склаy верш, прысвечаны Насцi, якi нават паспеy назваць «Калыханка для каханай». Каб не забыць, яго неадкладна патрабавалася запiсаць, бо на памяць асаблiва спадзявацца не выпадала. Вось жа парадокс, я мог запомнiць i памятаць цi не yсё жыццё твары, назвы вулiц i гiстарычныя даты, але нiводнага свайго верша, напiсанага yласнаручна, не памятаy. Іх, каб дзе-небудзь урачыста прачытаць з гонарам узiраючыся y вочы слухачоy i гледачоy, а не y паперку y трымтлiвай руцэ, даводзiлася завучваць, як у школе. У падобныя моманты шчыра зайздросцiy Ясенiну, якi памятаy кожны напiсаны iм верш.

Радкi, складзеныя y сне, я паyтараy адзiн за адным, але адчуваy: калi засну – абавязкова забуду i зранку не yзгадаю анi лiтары. Верш падаваyся прыстойным i, чаго yжо прыбядняцца, удалым, тым больш непасрэдна адрасаваным той, каму карцела яго прачытаць проста зараз.

Я саскочыy з ложка, апрануyся i выйшаy на калiдор. Дзяжурны пост, асветлены настольнай лямпай, сустрэy маyклiвасцю i адсутнасцю за сталом медсястры. Дзе яна магла быць мяне не цiкавiла. Я нават узрадаваyся, што яе не было. Сеy за стол, узброiyся асадкай, што быццам чакала мяне памiж старонак бальнiчнага журналу, разгорнутага, зноy жа як спецыяльна, чыстымi да мяне лiстамi. Я меy, вядома, нататнiк, якi спаy, як i yсё вакол, у кiшэнi скуранцы пад матрацам, але yзгадаy пра яго yжо на калiдоры. Не вяртацца ж за iм, бо кожная секунда здавалася каштоyнай i любы лiшнi рух пагражаy майму вершу кануць у нябыт.

Запiсваy хутка. Каб нiчога не забыць. Потым некалькi разоy перачытаy, дзе-нiдзе паправiy недакладнасцi. Як толькi адкiнуyся спiнай на спiнку крэсла з пачуццём годна выкананай справы, зазванiy тэлефон. Я яшчэ падумаy: вось бы гэта была Насця… Думка бязглуздая, натуральна, i, тым не менш, штосьцi мне падказвала, што я павiнен падняць слухаyку.

– Алё, – сказаy я y трубку, але, па-мойму, выйшла так, быццам злодзей вырашыy адказаць на тэлефанаванне, што знянацку перашкодзiла яго прафесiйнай дзейнасцi y якой-небудзь заможнай кватэры.

Все книги на сайте предоставены для ознакомления и защищены авторским правом